Асіповіччына: зоркі надзеі

Днямі ў раённым Цэнтры
культуры прайшло адно
з традыцыйных мерапрыемстваў школьнай
супольнасці — ушанаванне вучняў школ і выхаванцаў цэнтраў творчасці дзяцей і
моладзі, турызму і краязнаўства, фізічнага выхавання, якія сталі пераможцамі
міжнародных, рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, творчых і інтэлектуальных
конкурсаў, акцый, спартыўных і турыстычных спаборніцтваў, а таксама іх
педагогаў.

З прывітальным словам да
ўсіх прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Ён
павіншаваў таленавітых асіпаўчан з заслужанымі перамогамі і выказаў надзею, што
яны стануць дастойнай зменай старэйшага пакалення, якое чакае ад моладзі
крэатыўных ідэй, гарачых сэрцаў, моцных рук і, безумоўна, новых адкрыццяў і
стваральнай працы на карысць радзімы. У звароце да педагогаў Аляксандр
Вікенцьевіч падрэсліў іх высокі прафесіяналізм, які дазваляе паспяхова
канкурыраваць на рынку адукацыйных паслуг з педагогамі не толькі іншых рэгіёнаў
краіны, але і замежжа. А гэта значыць, што і ў будучым вялікае творчае сузор’е
настаўнікаў і вучняў прынясе роднаму краю не адну перамогу, шчодра папоўніць
інтэлектуальны патэнцыял беларускай нацыі.

Амаль дзве гадзіны
цягнуліся ўрачыстасці з цёплымі словамі і ўзнагародамі. Па сціплых падліках,
прагучала больш за 200 прозвішчаў адораных вучняў, якія прынеслі славу раёну.
Сярод іх — навучэнцы гімназіі, усіх агульнаадукацыйных школ горада, Вяззеўскай,
Ялізаўскай, Лапіцкай, Свіслацкай, Цэльскай, Дараганаўскай, Ясенскай,
Градзянецкай і Жорнаўскай, выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі. Некаторыя
імёны называліся па некалькі разоў. Калі ж намаляваць іх калектыўны партрэт, то
яго асноўныя штрыхі — стараннасць, працаздольнасць, дапытлівасць, творчасць і
крэатыўнасць.

З вялікім пачуццём гонару
за «зорных” дзяцей на «п’едэстал” падымаліся людзі, якія прафесіянальна робяць
усё магчымае, каб падрастаючае пакаленне магло ўпэўнена пракласці дарогу ў
паспяховае «заўтра”. Такіх педагогаў прынята называць сапраўднымі. Многія з іх
даўно вядомы ў раёне і за яго межамі, яны не аднойчы адзначаліся ў ліку лепшых.
I гэтая цырымонія ўзнагароджвання, думаецца, не апошняя. Дарэчы, спонсарам
мерапрыемства выступілі раённая арганізацыя РГА «Белая Русь” і аддзел па
справах моладзі райвыканкама.

Не змаўкалі на свяце
талентаў музыка і песні. Радавалі гасцей у зале сваімі выступленнямі ўдзельнікі
мастацкай самадзейнасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, юныя артысты з СШ №№
2, 3 і Пратасевіч.

Непрыкметна ўрачыстае
дзейства пады-шло да заканчэння. Для кагосьці з вучняў яно апошняе ў сённяшнім
калектыве — стануць студэнтамі і будуць заваёўваць новыя вяршыні. Некага
чакаюць няскончаныя творчыя праекты, а камусьці трэба папрацаваць над сабой,
каб узняцца яшчэ вышэй. Але цяпло і ўзвышанасць, якія панавалі ў зале, яшчэ
доўга будуць саграваць яго ўдзельнікаў.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем