Около 80 кубометров древесины ежедневно вывозит тракторист Андрей Левчик на рубку

Около 80 кубометров древесины ежедневно вывозит тракторист  Андрей Левчик на рубку

Лясная гаспадарка

На прыроду?

Толькі працаваць!

Каля 80 кубоў драўніны перавозіць штодня трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Каранскага доследна-вытворчага лясніцтва ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” Андрэй Леўчык.

Лясную справу ён ведае з розных бакоў: пэўны час быў лесніком, потым працаваў на форвардары. І вось ужо 6 гадоў робіць на трактары МТЗ-592 з паўпрычэпам лесавозным ПЛТ-11МА.

Праца ад сезона асабліва не залежыць: работы ў лесе ідуць круглы год. Задача трактарыста — самастойна грузіць і вывозіць паваленыя дрэвы на спецыяльныя пляцоўкі, якія папярэдне адзначаюцца ў тэхналагічнай карце. Зразумелая справа, што ў цёплы сезон працуецца лягчэй, чым калі навокал гурбы снегу. Тым больш што лясная дарога ў любым выпадку не асфальт. Праўда, цікава ў лесе ў любую пару. А гэткім часам, як цяпер, — асабліва. Радасна кожны дзень заўважаць новыя прыкметы вясны: з’яўляюцца птушыныя галасы, паветра набывае асаблівыя якасці. Дрэвы пакуль спяць, але ўжо вось-вось пачнецца рух соку.

Здавалася б, як вытрымаць кожны дзень і цэлы дзень у лесе аднаму? Аказваецца, калі заняты работай, то лёгка. Сваю справу трактарыст Леўчык не лічыць сумнай. Таму, мабыць, гадзіны пралятаюць дастаткова хутка. Немалаважна і тое, што рэальна бачыш вынік сваёй работы, а таму стымул ёсць заўсёды.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость