Главный дорожный ревизор по безопасности движения поездов побывал в Осиповичском локомотивном депо

Главный дорожный ревизор по безопасности движения поездов побывал в Осиповичском локомотивном депо

Чыгунка

Дзеля бяспекі

Прыезд рэвізора ў любую ўстанову яшчэ з Гогалеўскіх часоў лічыцца не зусім прыемнай падзеяй, якая выбівае са звыклага рытму. А на мінулым тыдні давялося пераканацца, што з кожнага правіла ёсць выключэнні: на чыгунцы рэвізора сустракалі прыязнымі ўсмешкамі, якія нават медыцынскія маскі не маглі схаваць. Правяраючы — былы калега, які шмат гадоў адпрацаваў на станцыі Асіповічы. Аднак была і яшчэ адна прыемная нагода.

Галоўны дарожны рэвізор па бяспецы руху цягнікоў Беларускай чыгункі Віктар Ціхановіч наведаў Асіповіцкае лакаматыўнае дэпо, якое ўзначальвае Аляксандр Ефімовіч, не толькі з мэтай правядзення інфармацыйнай работы, але і для ўручэння за-служаных узнагарод. Нагрудны знак “За безаварыйны прабег на лакаматыве 1 000 000 км” атрымаў машыніст дызель-цягніка Аляксандр Высоцкі, а яго калега Васіль Барэль удастоены знака “За безаварыйны прабег на лакаматыве 500 000 км”.

Дарэчы, Аляксандр з чыгуначнай сям’і. На стальную магіс-траль прыйшоў яшчэ ў 1976 го-дзе, пачынаў слесарам. Застаў паравозы, але паездзіць на іх, як гэта рабілі яго дзед, бацька і дзядзька, не давялося. Затое на дызель-цягніках ад’ездзіў шмат. Малодшы сын узнагароджанага — таксама Аляксандр і таксама працуе ў складзе лакаматыўнай брыгады. Старэйшы Леанід — у дыстанцыі пуці, але таксама машыніст. Другую такую сям’ю ў горадзе знайсці няпроста!

Яшчэ адзін чыгуначнік ушаноўваўся разам з машыністамі. Аглядчык-рамонтнік вагонаў Аляксандр Жукавец атрымаў Падзяку начальніка Беларускай чыгункі за пільнасць і ўвагу, дзякуючы якім удалося папярэдзіць аварыю. Працуе ў вагонным дэпо ён 14 гадоў. Да работы адносіцца з вялікай увагай, навучыўся аналізаваць стан вагона, мабыць, ужо з дапамогай усіх органаў пачуццяў. Лічыць, што лепш своечасова падкруціць-падціснуць гайкі і балты, чым потым мець незапланаваныя прыпынкі і нечаканыя здарэнні. А яшчэ навучыўся хутка прымаць рашэнні. Сваю работу лічыць па-сапраўд-наму цікавай і не гатоў памяняць яе на іншую. Вось і зараз, аглядаючы адзін з дызель-цягнікоў вытворчасці польскай кампаніі PESA Bydgoszcz SA, якія пачалі курсіраваць па напрамку Асіповічы-Магілёў зусім нядаўна, хутчэй адчуў, чым убачыў штосьці няладнае. Далей дзейнічаў згодна з інструкцыяй: хутка, прафе-сійна і дакладна. Лічыць, што ў гэтым няма нічога незвычайнага: будзённая работа, у якой бяспека пасажыраў і грузаў заўсёды на першым месцы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость