Асіповіччына: смецце — не элемент ландшафту

У раёне нядаўна прайшоў
суботнік, але не толькі
ў гэты дзень каля прадпрыемстваў і дамоў варушыліся людзі з
граблямі ды венікамі ў руках. Ці да ўсіх куточкаў дабраліся дбайныя жыхары?

Начальнік аддзела ЖКГ
райвыканкама Наталля Гапоненка разам з загадчыцай аддзела гігіены райцэнтра
гігіены і эпідэміялогіі Аксанай Вінчук, памочнікам урача-гігіеніста Інай
Казючыц часта робяць падобныя рэйды-агляды. Праехалі па аўтамагістралі
Мінск-Гомель — пераканаліся, што яна ў выдатным стане. Ложку дзёгцю падкінуў
толькі куточак лесапасадкі, на якім нядаўна хтосьці «пагаспадарыў».
Звязаліся з лясніц-твам, перадалі «адрасок».

Прамысловая зона ззяла
чысцінёй, якую падкрэслівала белізна свежапафарбаваных бардзюраў і ствалоў
дрэў. Калектывы прадпрыемстваў пастараліся, цяпер справа за малым:
падтрымліваць наведзены парадак. А гэта місія нялёгкая, у чым і пераканаліся:
то тут, то там на цёмным фоне ўзяўшайся ўжо зеленню зямлі паблісквала яркая
афарбоўка кінутай упакоўкі з-пад нейкага ласунку або вытыркаўся бок пластыкавай
бутэлькі. Чаму гэтыя «ўпрыгожванні» не ў спецыяльным кантэйнеры, а на
толькі што прыбранай тэрыторыі? Пытанне без адказу…

Удзельнікі рэйду добра
ведаюць праблемныя месцы ў горадзе, куды «не даходзяць рукі». Ёсць
землі, якія знаходзяцца далёка ад ажыўленых шляхоў — іх рашэннем райвыканкама
замацоўваюць за пэўнымі арганізацыямі. Цяпер вынайшлі такі «аазіс» за
нарыхтоўчым пунктам райпа. Падтрымліваць парадак тут павінен уласнік Сяргей
Блізнец, які выкупіў участак з аўкцыёна, але прывесці ў належны выгляд часу не
знайшоў: вярбоваму кусту давялося буяць квеценню на паляне, густа зацярушанай
бутэлькамі, паперамі ды анучамі.

Месцамі па гораду
назіраюцца перапоўненыя смеццем кантэйнеры, але гэта — з’ява часовая. Красавік
— месяц масавых уборак, і ўсё, ад чаго пазбаўляюцца гаспадары, згружаецца ў іх.
Смеццявозы «Райсэрвіса» працуюць з павышанай напружанасцю, але такіх
машын толькі 5, а зараз за дзень вывозяць 280-300 толькі маленькіх кантэйнераў
аб’-ёмам 0,75 м3, плюс 14-16 — ёмістасцю ад 6 да 12 «кубоў». Дадайце
сюды галлё абрэзаных дрэў, бытавыя адходы з прыватнага сектара, старую мэблю,
якую перад Вялікаднем гаспадары вырашылі памяняць на сучасную, — атрымаецца
каля 55 тон адходаў у дзень.

На жаль, ёсць аддаленыя ад
цэнтра раёны, жыхары якіх скардзяцца на сметнік пад вокнамі. Адзін з такіх
знаходзіцца паміж прыпыначным пунктам Юбілейны і прыватнымі дамамі. Раней там
стаялі кантэйнеры, потым іх убралі, а жыхары працягваюць зносіць усё
непатрэбнае і кідаць проста на зямлю. Зараз пытанне аб зборы смецця тут
знаходзіцца ў стадыі рашэння.

…Ад каго ж патрабаваць
навядзення чысціні ў раёне? Загадкавага містэра Пропера, як вядома, можна
выклікаць толькі ў рэкламе. А каб у доме быў парадак, патрэбны гаспадарскія да
яго адносіны. І наша жыллё не абмяжована квадратнымі метрамі, па-значанымі ў
тэхпашпарце. Наваколле — таксама асяроддзе знаходжання!

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем