Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 22 па 26
красавіка выяўлена 2 крадзяжы, затрымана 9 асоб, якія ўхіляліся ад выплаты
даўгоў альбо хаваліся ад суда, выяўлена 3 выпадкі самагонаварэння, угон
матацыкла.

РАСК

Узбуджана 9 крымінальных
спраў, у тым ліку 4 — у адносінах да службовай асобы адной з камунальных
службаў, якая схіляла да дачы хабару кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў за
«дапамогу» ў заключэнні выгадных камерцыйных дагавораў.

 Вядзецца вывучэнне абставін нападзення раней
несудзімага 31-гадовага асіпаўчаніна на работніка ААТ «Гандаль» у
памяшканні крамы № 4 і нанясення апошняму цялесных пашкоджанняў.

ДАI

Спынена 209 парушэнняў
правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 16 пешаходаў без святлоадбіваючых
элементаў на адзенні, 69 парушальнікаў хуткаснага рэжыму і 5 п’яных вадзіцеляў.

24 чысла адбылося, без
перабольшвання, трагікамічнае дарожнае здарэнне. Трактар МТЗ СВК «Калгас
імя Чарняхоўскага» транспарціраваў прычапны агрэгат негабарытнай шырыні,
з-за чаго вадзіцель не меў магчымасці карыстацца люстэркамі задняга віду. У
кабіне знаходзіўся пасажыр, які па невядомай пакуль прычыне на хаду выскачыў
улева. У гэты момант счэпку сельгасмашын абганяў «Опель-Аскона», і
пасажыр трактара прызямліўся якраз на яго капот.

 Па шчасці, сутыкненне з «лятаючай перашкодай»
адбылося на адносна невялікай хуткасці, таму яго ўдзельнікі атрымалі не самыя
цяжкія пашкоджанні: машыне патрабуецца замена лабавога шкла і рамонт капота,
няўдала скокнуўшаму пасажыру — лячэнне пералому рукі і страсення галаўнога
мозга.

АУСТ

Спынена 77
адміністрацыйных правапарушэнняў.

Узбуджана крымінальная
справа па факце крадзяжу маёмасці ў пасажыраў на ст. Дзераўцы.

Пры правядзенні
спецыяльных комплексных мерапрыемстваў «Вышук» затрыманы 4 злачынцы.
Канфіскавана каля 450 літраў віна, незаконны гандаль якім спрабаваў наладзіць
адзін з землякоў, і 11 літраў элітнага віскі, кантрабандна ўвезенага з Расіі.

Дэпартамент аховы

Спынена 4 дробныя
крадзяжы, па аднаму выпадку хуліганства, самагонаварэння, ужывання спіртных
напояў у забароненым месцы.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлены 23
грамадзяніны, 18 размешчаны для працверажэння. Астатнія, паспеўшыя крыху
прыйсці ў сябе падчас перавозкі ва ўстанову, былі адпушчаны дамоў пасля
складання пратаколаў аб парушэнні антыалкагольнага заканадаўства.

РАНС

23 чысла згарэла дача ў
САТ «Спадарожнік», каля в. Смык.

Раніцай 24 красавіка
пачаўся пажар у жылым доме ў в. Ясень. Будынку і размешчанай у ім маёмасці
нанесены значныя пашкоджанні.

26 чысла ў в. Заручэўе
агнём быў цалкам знішчаны жылы дом.

IАЖіРС

Складзена 5 пратаколаў за
незаконную здабычу рыбы. У адносінах да 2 браканьераў будзе ўзбуджана
крымінальная справа за парушэнне правілаў рыбалоўства паўторна на працягу года.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Час быць шчаслівым. Напярэдадні Дня пажылых людзей разам з землякамі вызначалі жыццёвыя прыярытэты элегантнага ўзросту

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Сложные вопросы заполнения электронных счет-фактур: изучаем требования, исправляем ошибки

1 октября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Новости спорта Осиповичского района

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Як жывеш, ветэран? Аб пенсіі, інтэрнэце, фізкультуры, валанцёрстве і каханні

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Каханню ўсе ўзросты пакорныя

1 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем