В осиповичском лесхозе новый директор

В осиповичском лесхозе новый директор

Знаёмцеся

Дырэктар ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” Віктар Вашчыла

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў в. Кронькі Шчучынскага раёна на Гродзеншчыне. У 1990-м скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава па спецыяльнасці “лесаінжынерная справа”, у 2007-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці”.

У 1984-1986 гадах праходзіў службу ў радах Савецкай арміі. З 1990 па 1993 год працаваў памочнікам ляснічага Мастоўскага лясніцтва Шчучынскага лясгаса. У гэтым жа лясгасе ў 1993-1994 гадах быў ляснічым Курылавіцкага лясніцтва, а потым на працягу васьмі гадоў галоўным ляснічым.

З 2002 па 2013 гады — дырэктар ДДЛГУ “Барысаўскі доследны лясгас” на Міншчыне. Да прызначэння на сённяшнюю пасаду з 2014 года працаваў намеснікам кіраўніка сялянскай (фермерскай) гаспадаркі “Хоміч В.В.”.

З жонкай Ганнай Яўгеньеўнай, якая з’яўляецца і калегай, выхавалі двух сыноў, маюць чатырох унукаў.

Па словах Віктара Іосіфавіча, вырас ён у мясцовасці з нізкай лясістасцю. Магчыма, менавіта гэта і стала асноўным фактарам у выбары прафесіі: было жаданне, каб родныя лясныя ўгоддзі сталі прыгожымі, дагледжанымі і шчодрымі на дары. А для гэтага, вядома, патрабаваліся спецыяльныя веды.

Перспектывы нядаўна ўзначаленай гаспадаркі Віктар Вашчыла бачыць у тым ліку ў будаўніцтве завода па вытворчасці пялетаў на чыгуначнай станцыі Асіповічы-2, дзе ўжо актыўна ідуць работы. Тут плануецца перапрацоўваць у энергаэфектыўнае паліва 22 тысячы тон адыходаў дрэваапрацоўкі. Важна і тое, што рэалізацыя гэтага праекта створыць два дзясяткі новых працоўных месцаў.

Варта ўзгадаць і некаторыя лічбы, якія раскажуць, як спрацаваў лясгас у 2020 годзе. Так, лесааднаўленне і лесаразвядзенне адбывалася на 639 гектарах (146% да гадавога плана). Пасаджаны лес на 484 гектарах (144%). Догляд за ляснымі культурамі ў пераводзе на аднакратны праведзены на плошчы 887 га (148% да задання). Выручка ад рэалізацыі насення староннім пакупнікам — 10,2 тыс. руб., рэалізацыі пасадачнага матэрыялу — 105,5 тыс. руб. (2 221,4 тысячы штук). Агульны аб’ём нарыхтоўкі драўніны склаў 344,6 тыс. кубаметраў (113% да задання). Забяспечана вывазка драўніны ў аб’ёме 326,8 тыс. м3.

Паступленні ад вядзення лясной і паляўнічай гаспадаркі — 9 186 тыс. руб. (124% да плана).

Паспяхова ішлі справы і ў дрэваапрацоўцы: выпушчана 18,88 тыс. м3 піламатэрыялаў (104,3%).

Па выніках работы за студзень-снежань ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) выручка склала 19 972 тыс. руб. (123,1% да плана), прыбытак — 3 978 тыс. руб., чысты прыбытак — 1 350 тыс. руб. Рэнтабельнасць — 24,9% пры плане 8%.

1 154 рублі — такім быў летась сярэдні заробак работнікаў лясгаса.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость