Много ли корова дает молока?

Много ли корова дает молока?

Сельская гаспадарка

11 073 кілаграмы малака на адну карову — менавіта такі паказчык за мінулы год атрымала аператар машыннага даення МТФ № 5 КСУП “Вязаўніца-Агра” Аксана Века

Займаць ганаровае месца сярод перадавікоў жанчыне не ўпершыню, але выніку, які больш чым у два разы перавышае сярэдні па раёне, яшчэ не было.

— Працую на гэтай ферме ўжо 9 гадоў, — расказвае Аксана Сяргееўна. —  Кароў у маёй групе паўсотні, і да кожнай — свой падыход. Хтосьці больш наравісты, і трэба абыходзіцца з ёй далікатна, а ёсць і вельмі рахманыя. Жывёла заўсёды адчувае, з якім настроем да яе падыходзіць чалавек. Таму варта адкінуць негатыў, а ўсю ўвагу надаць рагулі. Паразмаўляць з ёй, быць ласкавай. Атрымаць добры надой дапамагаюць многія абставіны, у тым ліку і наяўнасць збалансаваных кармоў. Тут таксама ёсць свае нюансы. Для кожнай каровы канцэнтрацыю ежы трэба рэгуляваць, бо самыя малочныя маюць патрэбу ў больш спажыўным рацыёне.

Працоўны дзень на ферме пачынаецца раней світанка: першая дойка ў чатыры гадзіны раніцы. Ды і ўвечары Аксана Сяргееўна спяшаецца да сваіх кароў. А яны, здаецца, ужо і сустракаюць.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем