Зрабі свой выбар!

У кожнагасвой лёс. Асабліва цяжка вырашаць яго ў маладосці, калі яшчэ шмат ідэалаў у сэрцы, памкненняў і
жаданняў «
паспрабаваць свет на трываласць”

«У невялікім горадзе
таксама можна рэалізавацца”

У гэтым упэўнены трэнер ДЮСШ па
лёгкай атлетыцы Антон Дайнэка.

Высокакваліфікаваны спецыяліст не стаў затрымлівацца ў сталіцыразмеркаваўся на Асіповіччыну. На гэта былі істотныя прычыны, і самая галоўнаясям’я. Яшчэ ў Магілёве Антон пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Вікторыяй, якая таксама там вучылася. Маладая пара пасялілася ў вёсцы Каўгары, атрымала ад СВК «Калгас «Каўгарскі” катэдж. Затым нарадзіўся сын Арцёмка. Напачатку трэнервыкладчык працаваў у Дараганаўскай школе, а пасля яго запрасілі ў ДЮСШ трэнерам па лёгкай атлетыцы. Плюс, рыхтуе каманду па турыстычнапрыкладным мнагабор’і.

— Тут ёсць усе магчымасці для
самарэалізацыі,
— адзначае Дайнэка. З мясцовымі рабятамі лёгка і цікава працаваць, дзеці з ахвотай прыходзяць на заняткі. Зусім нядаўна мы вылучылі групу найбольш перспектыўных, якія могуць у будучым стаць навучэнцамі вучылішча алімпійскага рэзерву…

«Люблю гэты горад і сваю работу”

Iнспектара аддзялення па грамадзянству і міграцыі Асіповіцкага РАУС Наталлю ДзеравяшкIну да нас таксама прывёў лёсавызначальны выбарПазнаёмілася з асіповіцкім хлопцам, нарадзіла дачку. Маладая    сям’я пабудавала кватэру, зараз наладжвае свой быт. Хутка Наталля зменіць званне старшага лейтэнанта міліцыі на капітанскае. Словам, ёй падабаюцца і служба, і горад, які стаў для яе ўжо родным і звыклым.

«Пры жаданні можна ўсё!”

Iнжынер-канструктар ААТ
«Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў” Віталій ПупIн
стаў «нашым» зусім нядаўна, але менавіта тут збіраецца наладжваць свой далейшы лёс. Увесь гэты час побач з ім быў каханы і родны чалавекТаццяна. Дзяўчына нарадзілася ў Асіповіцкім раёне, таму, ажаніўшыся, яны перабраліся сюды. Віталій не шкадаваў, пакідаючы вялікі горад, тым больш, што маладой сям’і выдзялялі дзяржаўную кватэру.

— Тут ёсць магчымасць
прафесійна расці, гало
ўнаежаданне, і дасягнуць можна любой вышыні. З работай спраўляюся, калектыў падабаецца, пакуль набываю вопыт. Канечне, часам не хапае шумных віцебскіх вуліц, родных і сяброў, але і тут ёсць свае плюсы. Адсутнічае мітусня, усё побач, увечары з жонкай любім прагуляцца па парку. Хапае цудоўных краявідаў, рэчка. Карацей, выдатнае месца для
сямейнага жыцця…

Замест эпілога

Героі гэтых радкоўмаладыя, поўныя энергіі і планаў людзі. Яны пакінулі вялікі горад, каб знайсці сваё шчасце ў Асіповічах Ці, мо, хто не згодны?!

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость