Асіповіцкая чыгунка: крыху цярпення і разумення

З пачатку красавіка на станцыі
Асіповічы пачаў дзейнічаць абно
ўлены расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-, бізнескласа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній. Змены ў графіку выклікалі пытанні ў многіх пасажыраў. Праблемы ў асноўным датычаць «стыкоўкі” прыбываючых цягнікоў з Магілёва, Бабруйска, Салігорска з электрычкамі мінскага накірунку. Акрамя гэтага, людзей хвалюе павелічэнне часу следавання электрацягнікоў да
ста-ліцы. Сітуацыю каменціруе начальнік вакзала Яўгеній СелIвончык:

У першую чаргу, хацелася б адзначыць, што распрацоўкай графіка руху займаецца інжынернатэхналагічны аддзел цэнтра ўпраўлення перавозкамі Беларускай чыгункі. Ён складае аптымальны, на яго погляд, расклад з улікам тэхнічных магчымасцей і пажаданняў пасажыраў. Мы таксама накіроўваем свае прапановы аб удасканаленні раскладу ў Магілёўскае аддзяленне чыгункі. Дарэчы, гэты графік рухучасовы. Канчатковы варыянт пачне дзейнічаць з канца мая і працягнецца на год. Гэтыя «пературбацыі” звязаны з многімі сур’ёзнымі прычынамі. Так, у Рудзенску актыўна ідуць рамонтныя і будаўнічыя работы па ўвядзенні ў эксплуатацыю гарадскіх ліній, якія хутка звяжуць нашу сталіцу з гарадаміспадарожнікамі. Цягнікі зараз ідуць не звыклым маршрутам, а робяць круг. У сувязі з гэтым час следавання электрычак МінскАсіповічыМінск павялічыўся, акрамя гэтага, скарацілася і іх колькасць. Працягнецца працэс электрыфікацыі чыгункі на ўчастку АсіповічыЖлобін, што таксама створыць нязручнасці для
пасажыраў.

Аб любых зменах у раскладзе мы абавязкова інфармуем пасажыраў на дошках аб’яў, таму заўсёды звяртайце на гэта ўвагу альбо тэлефануйце ў даведачную вакзала. Але гэта часовыя цяжкасці. Беларуская чыгунка мадэрнізуецца і пераходзіць на новы фармат, каб стаць больш зручным і хуткім сродкам перамяшчэння не толькі па нашай краіне, але і за яе межамі. Любыя змены патрабуюць часу, таму мы просім пасажыраў праявіць разуменне і перачакаць гэты перыяд.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем