Без памяці няма будучыні 18 красавіка — Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных месцаў.

Устаноўлены ён 30 гадоў таму. Для
чаго? Каб людзі не забы
валіся пра мінулае і адносіліся да ўсяго, што звязана са спадчынай, з павагай.

Яшчэ са школьнай парты многім вядома добрая традыцыя, калі класы былі замацаваны за канкрэтным помнікам, устаноўленым загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай, і на працягу года не адзін раз туды наведваліся, каб навесці парадак. Зараз таксама большасць месцаў ваенных пахаванняў, размешчаных у сельскай мясцовасці, даглядаецца школьнікамі. I гэта правільна: у падрастаючага пакалення выхоўваюцца пачуццё патрыятызму, паважлівыя адносіны да нашай гісторыі і культуры.

Аховай помнікаў і культурнай спадчыны займаюцца і сельскія Саветы, якія разам з аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама пастаянна сочаць за тым, каб усе памятныя месцы былі добраўпарадкаваны. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела Жанны Сандрас, усяго пашпартызавана 184  воінскія захаванні, мемарыяльныя пліты і помнікі. У мінулым годзе, напрыклад, на рамонт некаторых пайшло больш за 89 мільёнаў рублёў. Напрыклад, Градзянскім сельсаветам было выдзелена звыш  16 мільёнаў на рэканструкцыю мемарыяла «Рассоха”, а Дараганаўскі прывёў у належны стан усе воінскія пахаванні, на што спатрэбілася 13 мільёнаў. У Лапіцкім сельсавеце на гэтыя мэты пайшло 19 мільёнаў,
у Карытным — 8.

Не пакідае работу па рэканструкцыі помнікаў і раённы фонд Міру, які штогод выдзяляе грошы на гэтыя мэты. Мінулы не стаў выключэннем: 5 мільёнаў пайшло на рэканструкцыю помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму каля в. Цяплухі. Сёлета фонд Міру плануе працягнуць там рамонтныя работы, куды накіруе 24 мільёны.

Акрамя помнікаў, звязаных з ваеннымі дзеяннямі, у раёне існуюць археалагічныя, гістарычныя і экалагічныя. Больш сотні значыцца ў спісе гісторыкакультурных каштоўнасцей, які зацверджаны Міністэрствам культуры. 99 адносяцца да археалагічных,
7 —
брацкія магілы гадоў Вялікай Айчыннай, размешчаныя ва ўрочышчы Рассоха, вёсках Свіслач і Верайцы, пасёлках Ялізава і Татарка. Зусім нядаўна спіс папоўніўся яшчэ адным аб’ектамафіцыйны статус гісторыкакультурнага помніка нададзены дому, які быў пабудаваны ў 1911 годзе ў мястэчку Свіслач. Вядомы ён пад назвай «Дом Яцко”, і яго наперадзе чакае рэстаўрацыя.

Безумоўна, забяспечыць дзяржаўную падтрымку ўсім помнікам, размешчаным на тэрыторыі раёна, складана. Як падаецца, тут важна, каб справай аховы гістарычных і памятных месцаў займаліся не толькі дзяржаўныя органы, але і прыватныя прадпрымальнікі, а таксама тыя, хто неабыякава ставіцца да пытанняў гістарычнай і культурнай спадчыны. Такія станоўчыя прыклады ў раёне ёсць. Далучайцеся!

Ніна ВIКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Актуальнае

Милиция нашла пропавшего мужчину в болоте недалеко от станции Брицаловичи

17 июня 2026
Читать новость
Культура

«Вязанка» и цимбальный оркестр: осиповичские артисты покорили Поставы и Брянск

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Геолокация и интернет-банкинг: что изменится для клиентов с 1 июля

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июня для всех знаков Зодиака

17 июня 2026
Читать новость
Образование

В ГЦК «Ровесник» чествовали лучших выпускников Осиповичского района

16 июня 2026
Читать новость
Культура

Ольга Борискевич представила в Осиповичах документальный фильм «Близнецы Освенцима»

16 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем