АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 8 па 14 красавіка выяўлены 4 крадзяжы, факт парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Устаноўлена месца знаходжанне 4 асоб, якія ўхіляліся ад выплаты даўгоў. Раскрыты 2 раней здзейсненыя злачынствы — угоны
аўтамабіляў.

Прыйшоў з павіннай 25-гадовы жыхар п. Татарка, які ў сярэдзіне сакавіка ўзламаў замок на доме ў в. Засялечча і ўкраў     290 тысяч рублёў.

У ноч на 11 чысло ў рамонтнай майстэрні ААТ «ПМК 95 «Вадбуд» невядомыя асобы разукамплектавалі рухавікі трактара МТЗ-1221, экскаватара і перасоўнай электрастанцыі. Кошт украдзенага абсталяванняамаль 6 млн. руб.

РАСК

Узбуджана 12 крымінальных спраў. Сярод злачынстваў выдзяляецца асаблівым «крэатывам» учынак раней не судзімага жыхара в. Ручэй. Ноччу 28 сакавіка ён пранік у дом аднавяскоўца і… пачаў
страляць з пнеўматычнага пісталета па мэблі і посуду.

Таксама выяўляюцца абставіны «рамантычнага» налёту на прыватны гандлёвы кіёск. Непаўналетнія юнак і дзяўчына падабралі ключ да замка гандлёвай кропкі і ўкралі кандытарскіх вырабаў на 217 тыс. руб.

ДАI

Спынена 177 парушэнняў правілаў
руху, прыцягнута да адказ
насці 23 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 6 п’яных вадзіцеляў і 28 пешаходаў, якія не мелі святлоадбіваючых элементаў на  адзенні. Сярод тых, хто адважыўся сесці за руль у нецвярозым стане, былі матацыкліст і кіроўца мотаблокапершыя за вясну вадзіцелі ўзгаданых транспартных сродкаў. Адбылося 4 ДТЗ.

11 чысла аўтамабіль «Фольксваген Гольф» пры выездзе з вул. 60 гадоў Кастрычніка ўрэзаўся ў патрульную машыну АДАI, якая рушыла па вул. Сумчанкі. Адзінай прычынай аварыі стала няўважлівасць вадзіцеля «Гольфа» пры праездзе перакрыжавання нераўназначных дарог.

АУСТ

Спынена 79 адміністрацыйных правапарушэнняў, затрыманы злачынца, на якога быў аб’яўлены
вышук.
Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абарачэння наркотыкаў. Раскрыты здзейснены раней крадзеж мабільнага тэлефона.

У суботу ўзмоцненыя нарады транспартнай міліцыі суправаджалі буйную групу футбольных фанатаў з
Мінска, якія ехалі на матч любімай каманды ў Гомель.

Увага! 16 красавіка з 15.00 да 17.00 «прамую лінію» праводзіць першы намеснік начальніка Асіповіцкага АУСТ Сяргей Рогаль. Кантактны тэлефон 6-22-93.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 27 п’яных грамадзян,
размешчана для працверажэння 21 мужчына і 2 жанчыны.

РАНС

У ноч на 10 чысло па невядомай
прычыне загарэўся ле
гкавы аўтамабіль «Мерседэс«, які стаяў на ўзбочыне шашы МінскГомель недалёка ад в. Ясянец.

IАЖіРС

Складзены 2 пратаколы за браканьерскае рыбалоўства і столькі ж за знаходжанне ў ахоўнай зоне вадаёмаў з забароненымі прыладамі для здабычы рыбы.

Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці парушальнік правілаў гандлю рыбай.

Последние новости

Профилактика

Отдых на воде. Как не случиться беде?

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Газета выступила — что сделано? Территорию на Проектируемой, 6 в Осиповичах очистили от кустарника

6 мая 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Преподаватель из Осиповичей стала лучшей в республиканском конкурсе «Авто Леди‑2026»

6 мая 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

6 мая 2026
Читать новость
Общество

7 мая в Осиповичах перекроют улицу Сумченко: схема объезда и изменения маршрутов автобусов

6 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с начальником отдела принудительного исполнения Осиповичского района

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем