Много интересного об осиповичском музее

Много интересного об осиповичском музее

Культура

Музей звычайны і незвычайны

Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы музей з’явіўся значна пазней, чым аналагічныя ўстановы ў іншых раёнах краіны. Затрымка на старце ў любой справе стварае многа нязручнасцей, аднак, калі ёсць жаданне, зрабіць можна вельмі многа.

Ёсць толькі ў Асіповічах

Гонар экспазіцыі— вялікая калекцыя гістарычных артэфактаў, захаваных і перададзеных нашаму музею нашчадкам роду, які вельмі моцна паўплываў на развіццё Асіповіцкага краю напрыканцы ХІХ-напачатку ХХ стагоддзяў, Андрэем Дараганам, які зараз жыве ў Швецыі.

Дараганы паспелі многа і ў розных кірунках. Таму “фамільная” экспазіцыя расказвае не толькі аб пэўных асобах, але і дазваляе рабіць інтрыгуючыя абагульненні. Напрыклад, Дзмітрый Дараган, дзед Андрэя, удзель-нічаў у Руска-Японскай вайне 1904-1905 года і прывёз з Далёкага Усходу з густам падабраную калекцыю сувеніраў: кі-тайскую халодную зброю, бронзавае люстэрка, веер…

З імі звязана даволі незвычайная гісторыя. На прадметах існуюць нейкія надпісы з іерогліфаў, і нашы музейшчыкі неяк звярнуліся да спецыяліста з гэтай краіны, які пры-ехаў у Беларусь. Той жа прачытаць надпісы не здолеў — адзначыў толькі іх старажытнасць. Што здзіўляцца: пісьменства ў Кітаі існуе больш за 7000 гадоў, і за гэты час змянілася 11 сістэм малявання іерогліфаў.

Яшчэ адзін незвычайны прадмет — абрус, выраблены ў Тыбеце. Сам па сабе такі прадмет для Еўропы нячасты. Але найбольш цікавае ў ім не старажытнасць і рэдкасць, а аўра таямніцы, якая хутчэй за ўсё застанецца неразгаданай. Адзін з родзічаў асіповіцкіх Дараганаў быў сакратаром Імператар-скага рускага геаграфічнага таварыства. Арганізацыя была своеасаблівай: акрамя навуковых даследаванняў, падрыхтаваныя гэтай установай навуковыя экспедыцыі нярэдка мелі мэтай яшчэ і вя-дзенне разведкі ў інтарэсах ваеннага ведамства. Далікатныя заданні ген-штаба царскай арміі па-спяхова выконвалі знакамітыя расійскія географы Мікалай Пржэвальскі і Пётр Сямёнаў-Цян-Шанскі, а менавіта іх вандроўкі і арганізоўваў сакратар ІРГТ з роду Дараганаў…

Клуб неабыякавых сэрцаў

Калектыў установы — дырэктар Антаніна Сцяпанава, галоўны захавальнік фондаў Кацярына Саканцава, старшы навуковы супрацоўнік Марыя Саканцава і малодшы навуковы супрацоўнік Юлія Гаварушкіна — гэта аднадумцы і прафесіяналы, якія выдатна разумеюць, што іх галоўная задача — наладжванне жывых сувязей з землякамі. Музей павінен дзейнічаць як клуб зносін аднадумцаў і пляцоўка для рэалізацыі самых розных ідэй. Адна з найбольш удалых ініцыятыў — стварэнне савета музея, у які ўвайшлі краязнаўцы, калекцыянеры, блогеры, схільныя да гістарычнай тэматыкі, уніфармісты і іншыя творчыя людзі. Дапамога гэтай суполкі адчувальная: папулярныя ў асіпаўчан Ночы музеяў, досыць сур’ёзныя па грунтоўнасці разглядаемых пытанняў краязнаўчыя канферэнцыі, Магдаленаўскія чытанні (патэнцыяльны брэнд культурнага жыцця Асіповіччыны) — усё робіцца з актыўным удзелам добраахвотных памочнікаў. Ды і ў папаўненні музейных фондаў, арганізацыі тэматычных выстаў удзельнікі савета здольны на многае. Тут ёсць нагода ўспомніць Аляксандра Дораша, які ўласнаручна выканаў для нашага музея шэраг унікальных прадметаў, сярод якіх сапраўдныя жамчужыны: копія мяча эпохі Кіеўскай Русі і гістарычна дакладны макет гара-дзішча Жужлянка. На жаль, таленавітага майстра, паважанага калегамі краязнаўцы з намі ўжо няма. У гонар яго памяці музей плануе правесці сёлетнюю краязнаўчую канферэнцыю, асноўная тэма якой — галоўныя дасягненні і персаналіі асіповіцкага краязнаўства.

Калі хто думае, што падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства тычыцца выключна сістэматызацыі нейкіх звестак і напісання справаздач, то гэта не зусім так. Музей і тыя, хто яму дапамагаюць, зараз вядуць у пэўным сэнсе детэктыўнае расследаванне. Яго мэта — знайсці калекцыю ўнікальных артэфактаў, якую за некалькі дзесяцігоддзяў сабраў легендарны асіповіцкі гісторык-аматар В.П. Шчыглоў. Ці хаця б вызначыць яе далейшы лёс…

Так што калі хто можа дапамагчы пошуку — дзяліцеся, калі ласка, інфармацыяй.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость