Крыніца адраджэння

У мінулую нядзелю, якая адзначалася ў каталікоў як нядзеля Божай
Міласэрнасці, у мясцовым касцёле, што носіць аднайменнае імя, адбылася падзея,
якую рыма-каталіцкая парафія чакала не адзін год — яго кансэкрацыя.

На
свята прыехаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На
ўваходзе ў храм іерарха віталі шматлікія вернікі. Па добрай беларускай традыцыі
прыхаджане паднеслі яму хлеб-соль, а затым перадалі сімвалічны ключ ад храма,
пасля чаго яго дзверы адчыніліся — і ён сустрэў гасцей жывапіснай выявай абраза
Усявышняга, прыгожым убранствам і хвалюючым гучаннем аргана.

Распачаў
урачыстасць, на якую прыбыло як каталіцкае духавенства з розных куткоў нашай
краіны, Расіі і Польшчы, так і праваслаўнае, у тым ліку айцы Аляксандр Шэўчанка
з Мінскай епархіі і Генадзій Сірошык з мясцовага храма «Всех скорбящих
Радость”.

У
радасны для нашых каталікоў дзень арцы-пастыр сказаў, што шчаслівы стаяць на
парозе святыні, у якую ўкладзена шмат працы, любові чалавека да Бога і касцёла.
Ён выказаў  удзячнасць усім, хто прыклаў
намаганні ў справе адраджэння парафіі і будаўніцтва новага касцёла: «Дзякую
святарам, якія распачыналі тут працу два дзесяцігоддзі таму, айцам
францішканам, якія пабудавалі святыню, усім парафіянам і дзяржаўным уладам за
дазвол. Гэта добры знак таго, як касцёл і дзяржава могуць сумесна дзейнічаць.
Будучы аўтаномнымі ў сваёй дзейнасці, яны, тым не менш, служаць чалавеку».

Мітрапаліт
пажадаў, каб «касцёл Божай Міласэрнасці ў Асіповічах стаў месцам
спаткання з Езусам міласэрным, які прымае і ахінае сваёй любоўю ўсіх».

Пры гэтым іерарх заклікаў мясцовую супольнасць быць распаўсюджвальнікамі Божай
міласэрнасці: «Спаткаўшы Бога ў гэтым касцёле і зведаўшы Яго
міласэрнасць, нясіце Яго іншым, каб свет пазнаў Яго і, жывучы Яго вучэннем,
будаваў новае жыццё і шчасліва прыйшоў у нябесны Ерузалем. Няхай у гэтым доме
заўсёды гучыць слова Божае, якое з’яўляецца крыніцай адраджэння».

Затым
прайшла літургія, якую правёў арцыбіскуп. Дапамагалі яму клірыкі з Пінскай
духоўнай семінарыі і манахі з Польшчы.

Акрапленне,
намашчэнне, акаджэнне алтара і сцен святыні, запальванне святла — усё гэта
прыгожы абрад асвячэння храма. Адна з самых адказных і прыгожых яго частак —
намашчэнне святым алеем алтара і сцен, што і было праведзена пасля сумеснай
малітвы і адпаведных царкоўных дзеянняў. Як вядома, алей у хрысціянскай
традыцыі ўжываецца для асаблівага прысвячэння чалавека, рэчы ці будынка на
Божую ўласнасць. Ён выкарыстоўваецца падчас святарскіх пасвячэнняў, сакрамэнту
канфірмацыі і, як бачым, у момант кансэкрацыі храма.

Каб
падкрэсліць асаблівае прызначэнне алтара для малітвы, на яго ставіцца запаленае
кадзіла. Дым і водар ладана абазначае пакорныя людскія малітвы, якія будуць
узносіцца з гэтага святога месца.

Абавязковае
складаемае такіх урачыстасцей — падпісанне Дэкрэту асвячэння. Першым яго
заверыў Тадэвуш Кандрусевіч. У працэдуры прынялі ўдзел дэканы некаторых
дэканатаў з суседніх раёнаў і старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, які ў
прывітальным слове адзначыў важнасць падзеі для каталіцкай супольнасці горада,
выказаў спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва царквы і дзяржавы, а таксама
ўручыў мітрапаліту памятны падарунак — кнігу пра Асіповічы.

«Кансэкрацыя — Божая пячаць, якая перад усімі назаўсёды
пацвярджае, што гэта месца, якое Бог выбраў, як месца сустрэчы і прабачэння, як
месца, дзе неба сустракаецца з зямлёй. Цяпер храм стаў сапраўднай святыняй,
атрымаў неабходныя прывілеі і абавязкі, якія належаць рэлігійнай
установе»,
— адзначыў напрыканцы настаяцель айцец Натанаэль Вайтэла. І
выказаў падзяку ўсім людзям, якія мелі дачыненне да адраджэння парафіі і
будаўніцтва касцёла, падзялілі радасць урачыстасцей, звязаных з кансэкрацыяй.

Узнёслы
настрой сведкам знамянальнай падзеі ствараў парафіяльны хор, які крануў сваёй
непасрэднасцю і чуласцю. Харысты не толькі ўпрыгожылі святочную літургію, але і
напоўнілі сэрцы кожнага з прысутных шчырай малітвай.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем