ИООО «Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ» — одно из ведущих предприятий белорусской строительной индустрии

ИООО «Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ» — одно из ведущих предприятий белорусской строительной индустрии

Вытворчасць

Рэалізоўваючы назапашаны патэнцыял

ЗТАА «Дахавы завод ТэхнаНIКОЛЬ» — адно з вядучых прадпрыемстваў беларускай будіндустрыі і ўзорны для нашай эканомікі прыклад уваходу мясцовага вытворцы ў склад магутнай транснацыянальнай карпарацыі

Арыентацыя групы кампаній «ТэхнаНІКОЛЬ» на рынкі розных краін задае асаблівыя патрабаванні да аб’ёмаў распрацовак новых матэрыялаў і, адпаведна, да дзейнасці па абнаўленні вы-творчых фондаў. Асіповіцкі дахавы завод тут не выключэнне. Акрамя Беларусі, яго прадукцыя паспяхова рэалізуецца ў Германію, Аўстрыю, Чэхію, Славакію, Літву, Латвію, Эстонію, Польшчу, Венгрыю, Румынію, Балгарыю, Харватыю, Сербію, Албанію, Сінгапур, Грэцыю, Ірландыю, Фінляндыю, Нідэрланды, Бельгію, Расійскую Федэрацыю, Украіну, Малдову. Асаблівым дасягненнем сталі пастаўкі дахавых матэрыялаў у буйную сетку гіпермаркетаў у Вялікабрытаніі і па-спяховы дэбют на рынку будматэрыялаў Аўстраліі.

У 2018-2019 гадах запу-шчаны вытворчая лінія па выпуску экструдзіраванага пена- полістыролу магутнасцю 360 тыс. м3 у год і высакахуткасная лінія для вырабу дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў, якая выдае 25 млн м2 у год. Сёння асартыментны пералік завода ўключае звыш 500 найменняў гатовай прадукцыі — як кажуць, на любы густ, кашалёк і ўмовы эксплуатацыі.

Вынікі мінулага года адпавядаюць узгаданым магчымасцям і назапашанаму вытворчаму патэнцыялу: выраблена дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў 27,5 млн м2, руберойду — 11,9 млн, экструдзіраванага пенаполістыролу — 328 тыс. м3, халодных масцік і праймераў — 7,3 тыс. т, гарачых масцік — 739 т. У параўнанні з 2019 годам назіраўся рост, прычым па некаторых пазіцыях уражваючы. Таго ж экструдзіраванага пенаполістыролу спажыўцам патрабавалася на 24% болей.

Зразумела, сёлетнія планы завода распрацаваны з улікам папярэдніх дасягненняў, таму яны дастаткова амбіцыёзныя. Гэта тычыцца і фінансава-эканамічных паказчыкаў, і, што не меней важна, умацавання іміджу карпарацыі «ТэхнаНІКОЛЬ» як надзейнага, адказнага і высокапрафесійнага партнёра, чыя прадукцыя і сэрвіс — найлепшыя, а цэнавая палітыка — больш чым прымальная.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем