Асіповіччына: айчынныя або замежныя лекі?

Дай бог здароўя — гэта, безумоўна, самае важнае пажаданне кожнаму
чалавеку. Бо пахіснецца яно — тут жа ўзнікнуць розныя праблемы…

Калі сітуацыя не вострая, спрабуем дапамагчы сабе самі. А
трывожымся пра магчымыя наступствы — кідаемся да ўрача, верым у магічную сілу
выпісаных ім лекавых сродкаў і з рэцэптам спяшаемся ў аптэку.

Здзіўляемся іншы раз, атрымліваючы таблеткі ці іншыя лекі не «той”
назвы. Тут ужо і да скандалу недалёка. Такія выпадкі, на жаль, бываюць,
пакідаючы непрыемны след сапсаваным настроем работнікам аптэкі і ўпэўненасцю
наведвальніка, што яго быццам спрабавалі падмануць. «Няпраўда гэта!” —
парыруюць іх прэтэнзіі спецыялісты. Чаму? Давайце разам заглянём на «кухню
здароўя”.

Адкуль «растуць” лекі

Тое,
што медработнікі карыстаюцца ў напісанні лацінскімі назвамі лекаў, зразумелая
рэч. Дзякуючы гэтай універсальнай сістэме, урачы любой краіны свету разумеюць
адзін аднаго. Дасведчаныя людзі падлічылі, што ў запатэнтаванага прэпарата
колькасць аналагаў на планеце можа даходзіць да 200-300 штук. Напрыклад, калі
шукаеце но-шпу, а вам прапануюць біёшпу або вера-дротавярын, спазмол,
спазманет, якія могуць на той момант быць у рэалізацыі, гэта не спроба падману.
Лекавы кампанент у іх адзін і той жа. А вось розніца ў цане — ёсць.

Краіны
свету маюць сваю фармацэўтычную вытворчасць. Але асноўныя пастаўшчыкі на
сусветны рынак субстанцый або зыходных матэрыялаў — Iндыя, Кітай, Пакістан.
Вядома, што айчынная вытворчасць для вы-творчасці лекаў сінтэзуе 58 субстанцый,
а яшчэ 827 — завозіцца.

Выпускам
аналагаў запатэнтаваных лекаў займаюцца нават высокаразвітыя і багатыя краіны.
У аснове беларускага, напрыклад, амбраксолу, нямецкага флавамеду, венгерскага
халіксолу, грэчаскага лазалвану адно і тое ж актыўнае рэчыва. Толькі цана ад
«чужых” вытворцаў больш «кусаецца”.

Вера ў замежныя цуды

Думаецца,
гэта ідзе ў кожнага з дзяцінства. Верым, што за лініяй гарызонту нас чакае
штосьці незвычайнае. I калі нездаровіцца, спадзяванне на цудадзейнасць менавіта
імпартных прэпаратаў узрастае да небывалых памераў. Хаця, закупляючы за мяжой
гатовыя лекі, беларускія імпарцёры зыходзяць з рэальнай эфектыўнасці і па-трэб
краіны. Пэўна, і беларускія лекі, што пастаўляюцца на экспарт, таксама
зарэкамендавалі сябе належным чынам.

У
аптэках раёна прадстаўлена прадукцыя айчыннай вытворчасці і замежная. Якім лекам
аддаць перавагу? Калі які-небудзь прэпарат у нас не выпускаецца, тут, як
гаворыцца, выбіраць не даводзіцца. Калі ж на паліцах аптэкі ёсць аналагі, то
рашэнне прадвызначаюць фінансавыя магчымасці чалавека. Хаця ў свеце ўсё больш
схіляюцца да высновы, што ўздзеянне таго ці іншага прэпарата на хворага ў
значнай ступені залежыць ад індывідуальных асаблівасцей арганізма канкрэтнага
чалавека. Аднаму і сваё дапаможа, а другому і імпартнае толькі трошкі.
Паходжанне лекаў мае ўскосны ўплыў. Ды на тое і ўрач, каб кантраляваць працэс
выздараўлення і карэкціраваць лячэнне.

Лекі па льготнаму рэцэпту — у межах неабходнага і разумнага

Запаўняючы
бланк ільготнага рэцэпту, урачы ўказваюць міжнародныя назвы лекаў. I трэба
ведаць, што працэдура атрымання таго ці іншага прэпарата рэгулюецца пэўнымі
правіламі. У адпаведнасці з главой 9 Закона краіны «Аб ахове здароўя”, а
таксама Палажэннем аб парадку бясплатнага і льготнага забеспячэння лекавымі і
перавязачнымі матэрыяламі асобных катэгорый грама-дзян (зацверджана Пастановай
Саўміна 30.11.2007 г.        № 1650), па
льготных і бяс-платных рэцэптах выпісваюцца толькі лекавыя сродкі, што
ўваходзяць у пералік асноўных (зацверджаны Пастановай ад 26.03.2012 г. № 25 «Аб
зацвярджэнні пераліку асноўных лекавых сродкаў”). Пастановай калегіі
Міністэрства аховы здароўя ад 28.03.2008 г. № 4.1 «Аб лекавым забеспячэнні
насельніцтва рэспублікі, парадку забеспячэння асобных катэгорый грамадзян
лекавымі сродкамі на льготных умовах і бясплатна” рэгламентаваны парадак іх
водпуску з аптэк. У прыватнасці, на бясплатных і льготных умовах лекавых
сродкаў, выпісаных па міжнародных непатэнтаваных назвах, ажыццяўляецца так:
спачатку — лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці (калі ў аптэцы ёсць у наяўнасці
лякарства некалькіх айчынных вытворцаў, адпускаецца дзешавейшы); затым — імпартныя
лекавыя сродкі, закупляемыя па выніках рэспубліканскіх цэнтралізаваных
конкурсаў (іншых відаў працэдур закупак) і, нарэшце, лекавыя сродкі, што маюцца
ў аптэцы па найменшай цане.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем