АСІПОВІЧЫ: валейбольны запал

Паралельна на дзвюх спартыўных пляцоўках у ДЮСШ праходзілі гульні Кубка раёна па валейболе сярод мужчын і жанчын. Паспаборнічаць за галоўныя прызы сабралася 14 каманд. Як
адзначыў дырэктар ФСК «Алімпія” Генадзь Жордачкін, валейбольныя баталіі выклікалі масавую цікавасць у аматараў гэтай папулярнай гульнігэты від спорту на Асіповіччыне працягвае інтэнсіўна
развівацца.

Накал страсцей быў аднолькава высокі ў жанчын і мужчын. У запале гульні многія «выцягвалі” самыя неверагодныя мячы паза
пляцоўкай і не дазвалялі яму крануцца падлогі некалькі хвілін. Часам зборныя ішлі ачко ў ачко, і перамагаў той, каму больш усміхалася
фартуна.

Пераможцамі сярод валейбалістаў сталі прадстаўнікі дыстанцыі сігналізацыі і сувязі (на здымку), працаўнікі ДРБУ-199 узняліся на
другое месца, а каманда АЗАА — на трэцяе. У жанчын змен не адбылося:
віншаванні
прымалі нязменныя чэмпіёнкі з Ялізава. Выдатную гульню прадэманстравалі таксама дзяўчаты з райспажыўтаварыства, узяўшыя заслужанае «серабро”, а «бронза” дасталася зборнай камандзе горада «Бадзёрасць”.

Нельга не адзначыць майстэрства валодання лятаючым мячом Руслана Строя, Уладзіміра Князевіча, Сяргея Шэўчыка, Вольгі Бабковай, Вольгі Емяльянавай, Надзеі Сасім і многіх другіх
валейбалістаў-аматараў.

Нэлі
АСТРЭЙКА
.

Последние новости

Общество

О покупке аккаунтов в онлайн-играх

4 октября 2025
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 4 октября для всех знаков зодиака

4 октября 2025
Читать новость
Власть

Один евро на цыпленке. Лукашенко доложили об импортозамещении в птицеводстве

3 октября 2025
Читать новость
Власть

«Ниже нельзя!» Лукашенко призывает закрепиться на уровне урожая зерновых этого года

3 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил шире внедрять перепелиные яйца в школьное меню

3 октября 2025
Читать новость
Образование

2 октября в Осиповичах состоялось торжественное мероприятие, посвященное Дню учителя

3 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем