“Прыручаюць” мяч

Сярод асіповіцкай моладзі ёсць рабяты, якія з вялікім задавальненнем займаюцца гандболам. Развівае гульню ў ручны мяч у раёне намеснік дырэктара ДЮСШ, кандыдат у майстры спорту, прафесійная гандбалістка Таццяна Дроніна.

Гандбол у цяперашнім яго выглядзе прыдумалі ў Даніі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяўу якасці замены футбола на зімовы час. У яго гуляюць рукамі, а кожная каманда складаецца з 6 ігракоў і
варатара. Далучаць юнакоў і дзяўчат да
гульні Таццяна Іванаўна пачала яшчэ падчас работы настаўніцай фізічнай культуры ў СШ 4, і большасць яе зборнай каманды і сёння складаецца з выхаванцаў гэтай навучальнай установы. Трэніроўкі гандбалістаў праходзяць тры разы на тыдзень, і трэнер так вызначае складаемыя паспяховай гульні: хуткасць, спрытнасць, цяглавітасць.

У сакавіку ў Бабруйску прайшлі занальныя спаборніцтвы па ручным мячы. Асіповіцкая зборная дзяўчат заняла першае месца, юнакі
сталі другімі, уступіўшы рабятам з Глуска, якія вучацца ў гандбольным спарткласе.

Дарэчы, радуе поспехамі і малодшае пакаленне гандбалістаў з СШ
4 — Аляксей Косаў, Аляксей Пышны, Аляксей Барадзін і Аляксандр Сузень. Так што ў рабят ёсць магчымасць у будучым дасягнуць выдатных вынікаў у гэтым відзе спорту.

Соф’я
ПЛЫШЭЎСКАЯ
.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем