Светлана Шутова провела встречи с населением в Осиповичском районе

Светлана Шутова провела встречи с населением в Осиповичском районе

Зваротная сувязь

Парламентарый сустракаецца з людзьмі

Прыязджаючы ў сваю выбарчую акругу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава не толькі рэгулярна праводзіць прамыя тэлефонныя лініі і сустракаецца з жыхарамі райцэнтра, але і стараецца наведаць і пагаварыць з людзьмі іншых населеных пунктаў. 24 лютага, напрыклад, яна актыўна працавала ў Градзянскім і Лапіцкім сельсаветах.

Задаць пытанні Святлане Аляксандраўне ў Каменіцкі клуб прыйшло не надта багата вяскоўцаў, але ўзнятыя праблемы ад таго не сталі менш актуальнымі: чыстка ад снегу і наогул стан дарог і вуліц, нізкая тэмпература ў памяшканні пошты з прапановай увогуле размясціць у адным месцы ўсе абслугоўваючыя насельніцтва службы, неабходнасць аднаўлення нармальнай работы “бытоўкі”, змена графіку работы магазінаў — абодва зачынены на выхадны ў адзін дзень, дастаўка ў вёску менавіта асіповіцкага хлеба, перспектывы газіфікацыі населеных пунктаў, магчымасць пераводу дамоў на электрычнае ацяплянне і г.д. На асобныя з іх жыхары атрымалі тлумачэнні з вуснаў парламентарыя, старшынь раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў Сяргея Сувеева і Галіны Кірыновіч адразу, асобныя ўзяты, як гаворыцца, на кантроль, і пасля дадатковага вывучэння-ана-лізу людзі атрымаюць адказы.

Не абмінулі вяскоўцы і VI Усебеларускі народны сход, які адбыўся 11-12 лютага, і парламентарый цікава расказала аб тым, што адбывалася на прадстаўні-чым форуме ў сталіцы. “Яго праводзілі, каб канкрэтна акрэсліць і агучыць далейшы шлях станаўлення роднай краіны. Няхай не так хутка, як хочацца, але ў меру сіл і магчымасцей дзяржава працягвае рабіць умовы вакол нас лепшымі. Так павінна быць і ў будучым. Важна не страціць тое, чаго мы дасягнулі за гады незалежнасці. Лічу, што шлях выбраны правільна. Галоўным застаецца імкненне захаваць незалежнасць Айчыны і быць адзінымі, таму што сіла беларусаў заўсёды была менавіта ў яднанні, здольнасці ўсім разам процістаяць нягодам і наперакор усяму развівацца.

У дакладзе Прэзідэнта, выступленнях з месцаў, дыскусіях у кулуарах адчуваўся рэальны боль за сучаснасць і будучыню краіны. У зале Палаца Рэспублікі не было абыякавых, кожны стараўся данесці і свой пункт гледжання, і тыя разважанні і прапановы па ўладкаванні Беларусі, выказаныя на дыялогавых пляцоўках, якія на працягу некалькіх месяцаў працавалі ў розных месцах. Пытанні ўздымаліся самыя розныя — ад прызначэння пенсій да развіцця прамысловасці. І пра сітуацыю ў краіне, аб існуючых праблемах гаварылася адкрыта. Нельга выхаваць патрыёта толькі за-клікамі, павучаннямі і кароценькімі флэш-мобамі — зрабіць гэта можна толькі праз канкрэтныя справы. Любоў да Радзімы і адказныя адносіны да сваёй працы — вось у чым моц краіны. І слаган, пад якім праходзіў народны сход —  “Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!”, — гэта не проста словы. Гэта той падмурак, на якім павінна базіравацца наша дзяржава. Бо менавіта ў адзінстве народа, у развіцці кожнага грамадзяніна і ўсёй рэспублікі ў цэлым і ёсць незалежнасць Беларусі, якая здольна вытрымаць любыя выклікі”, — адзначыла Святлана Аляксандраўна.

Зацікаўленая размова аб Усебеларускім сходзе атрымала працяг і ў калектыве Лапіцкай сярэдняй школы, дзе і пасля сустрэчы з дэпутатам не адзін настаўнік індывідуальна звяртаўся да кіраўніка ўстановы адукацыі Мікалая Пісьмянкова, Святланы Шутавай і Сяргея Сувеева, каб высветліць разнастайныя пытанні мясцовага маштабу.

В.Навіцкі.

Последние новости

Профилактика

Профилактика хищений из торговых объектов

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Вступительная кампания под контролем

28 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко направился с рабочим визитом в Казахстан для участия в саммите ЕАЭС и экономическом форуме

28 мая 2026
Читать новость
Происшествия

Сводка служб Осиповичского района: 144 нарушения ПДД, два пожара и протокол за нарушение правил рыболовства

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Школьники Осиповичского района представили исследовательские работы на краеведческой конференции

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на сегодня

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем