Почти год Анна Гвоздёва работает в осиповичском КБО

Почти год Анна Гвоздёва работает в осиповичском КБО

Малады спецыяліст

Прафесія на ўсе часы

Ганна прыехала ў наш раён мэтанакіравана: тут працуе яе муж. Яны абодва з Магілёва, і, калі малады чалавек тры гады таму па размеркаванні трапіў на філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа вырашыла, што таксама абавязкова знойдзе першае месца працы ў нашым раёне. Так летась ААТ “Асіповіцкі КБА” атрымаў маладога спецыяліста.

З калектывам пазнаёмілася яшчэ вясной, калі праходзіла тут практыку, — расказвае дзяўчына. — Таму праблем з адаптацыяй не было. Я цырульнік чацвёртага і швачка трэцяга разраду. Заўсёды падабалася рабіць прычоскі. Вучылася з задавальненнем і жадала працаваць цырульнікам. Месца для размеркавання знайшла сама, каб прыехаць менавіта сюды. Але прарабіўшы першыя два месяцы, зразумела, што пастаянныя зносіны з людзьміне маё. Справа ў тым, што многія кліенты жадаюць паразмаўляць, пакуль іх валасы набываюць прыгожы выгляд. Цырульніку трэба знаходзіць агульную мову і падыход да кожнага чалавека. Гэта асаблівы талент, і ён не ўсім дадзены. Таму перайшла ў швейны цэх. Тут мне больш падабаецца. Калектыў невялікі, дружны, гатовы прыйсці на дапамогу. Шыю ў асноўным рабочую вопратку. На жаль, прастору для творчасці няма. Затое атрымліваю неабходны вопыт і руку набіваю. Работу сваю люблю: мала хто задумваецца аб тым, хто шые адзенне, але справа гэта ніколі не страціць сваёй актуальнасці і неабходнасці.

Жывуць маладыя ў службовай кватэры, якую атрымаў муж. Канечне, адразу без сяброў і знаёмых было не па сабе. Аднак на новым месцы Ганне спадабалася.

Даволі прыгожы горад, ціхі і спакойны. Пасля вялікага, шумнага і мітуслівага Магілёва кампактныя Асіповічы здаюцца вельмі зручнымі. Паволі з’яўляюцца знаёмыя і сябры. У другім горадзе будуеш сваё жыццё пановаму. Улетку заканчваецца мой тэрмін адпрацоўкі, але пераязджаць не збіраюся. Ужо прывыклі, што з блізкімі людзьмі маем зносіны толькі на адлегласці. Прыехаць да іх не дазваляе рэжым працы: у мужа два дні праз два, а я працую штодня, акрамя суботы і нядзелі. Вось і атрымліваецца, што нашы выхадныя часта не супадаюць. Нават Новы год сустракалі тут. Асіповічы сталі для нас домам, вельмі падабаецца і навакольная прырода. Жывём каля лесу, таму часта гуляем сярод соснаў. А хутка і летаплануем пазнаёміцца з краявідамі раёна.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем