Депутат Могилевского облсовета депутатов Владимир Рыжанков провел встречи с осиповчанами

Депутат Могилевского облсовета депутатов Владимир Рыжанков провел встречи с осиповчанами

Саветы за работай

Як нам пабудаваць новую Беларусь? Правільны адказ — разам!

Падчас чарговай рабочай паездкі дэпутата Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Уладзіміра Рыжанкова на Асіповіччыну адбылася яго сустрэча з супрацоўнікамі РАУС і калектывам ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання”. Уладзімір Сяргеевіч уваходзіў у склад дэлегацыі нашага рэгіёна на шостым Усебеларускім народным сходзе і зараз дзеліцца з выбаршчыкамі думкамі-разважаннямі наконт прынятых у Палацы Рэспублікі рашэнняў.

Трэба дадаць, што гэта былі першыя мерапрыемствы такога плана, у далейшым Уладзімір Рыжанкоў збіраецца выступіць у калектывах прадпрыемстваў Кіраўскага, Клічаўскага і Глускага раёнаў.

Падчас сустрэчы з работнікамі АЗТМ дэпутат зрабіў аналіз шырокага спектра пытанняў, якія былі ўзняты падчас работы УНС, зрабіўшы асаблівы акцэнт на прынцыпова важных момантах. Тых, якія прызначаны акрэсліць будучыню краіны і, адпаведна, паўплываць на жыццё кожнага беларуса.

Галоўны з іх, безумоўна, канстытуцыйная рэформа, якую давядзецца рэалізоўваць у складаных умовах. Па словах прамоўцы, каб забяспечыць плаўнае пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады і захаваць сацыяльную арыентаванасць дзяржаўнай палітыкі ў незалежнасці ад вынікаў наступных прэзідэнцкіх выбараў, ад дзяржавы патрабуецца прыняць шэраг мер самага рознага кірунку. Сярод іх — умацаванне бяспекі, у першую чаргу, інфармацыйнай і эканамічнай, павышэнне ўстойлівасці сістэмы сацыяльнай падтрымкі неабароненых слаёў насельніцтва (састарэлыя, інваліды), удасканаленне пенсіённага забеспячэння праз развіццё сістэмы накапляльных пенсій, канчатковую ліквідацыю практыкі выплаты зарплат “у канвертах” і рэалізацыю іншых шэрых схем ухілення ад падаткаў.

Спіс тэрміновых задач вялікі, аднак з імі трэба справіцца хутка. Новы праект Канстытуцыі будзе гатовы на працягу гэтага года, і пад яго давядзецца перафарматаваць мноства законаў і нарматыўных актаў. На гэтую работу плануецца адвесці наступны год.

Што тычыцца ўдзелу грамадства ў рэалізацыі задач пераходнага перыяду, то Рыжанкоў прызваў землякоў ва ўсіх сітуацыях знаходзіць баланс паміж эмоцыямі і цвярозым прагматызмам, ацэньваючы магчымыя наступствы сваіх учынкаў з разуменнем рэалій, якія прамоўца сфармуляваў наступным чынам: “Дэмакратыя — гэта права выбару ў межах існуючага заканадаўства. Усё астатняе — парушэнне закона, якое будзе спыняцца”.

“Таго, што было на тэрыторыі нашай краіны летам і восенню 2020 года, больш ніхто не дапусціць”, — папярэдзіў дэпутат і падкрэсліў, што летась колькасць цяжкіх злачынстваў узрасла ў 2 разы, а ДТЗ — на 30%.

На думку прамоўцы, у існуючых умовах самы правільны спосаб удзелу мясцовых супольнасцей у фарміраванні будучай Беларусі — партыйнае будаўніцтва. Сёння людзі не маюць асаблівага даверу да гэтага інструменту ўдзелу грамадства ў органах дзяржаўнай улады і мясцовым самакіраванні. Гэта сітуацыя склалася не без прычыны: з 15 зарэгістраваных у краіне партый толькі адзінкавыя дзейнічаюць рэальна, астатнія існуюць выключна на паперы. Аднак Уладзімір Рыжанкоў лічыць, што змены ў партыйным будаўніцтве не трэба фарсіраваць: яны адбудуцца, як толькі грамадства адчуе ў іх патрэбу.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость