Дрэнна працаваць тут не могуць

У Магілёўскім аддзяленні Беларускай чыгункі лакаматыўнае дэпо ст Асіповічы ўжо не адзін дзясятак гадоў знаходзіцца ў ліку лідараў, і не спыняцца на дасягнутым — гэта стыль жыцця, калі можна так сказаць, калектыву. Таму ці варта здзіўляцца, што і летась тут выкананы ўсе фінансава—эканамічныя паказчыкі?

Даходы ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, паслуг) перавысілі, напрыклад, 173,7 млрд. рублёў, чысты прыбытак склаў 20 мільярдаў, перавезена больш за 5,6 млрд.ткм.брута, сярэдняя вага цягніка — 3.122 тоны ці 101% да плана. На належным узроўні рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі і продажаў, энергазберажэнне, прадукцыйнасць працы на чалавека адпавядае 337.584 тысячам рублёў і г.д.

— А ўсё таму, — адзначае начальнік дэпо Валерый Лайшэў,
— што калектыў у нас згуртаваны, жыве
агульнай ідэяй, у наяўнасці даўно ўзаемадапамога і ўзаемавыручка. Без падобнага на поспехі разлічваць цяжка, калі магчыма наогул. Ды і прысутнасць бунтарскага — у добрым сэнсе слова — духу дапамагае станоўча вырашаць задачы.

 

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем