Работу завода ЖБК осиповчанка Галина Бондаренко знает детально

Работу завода ЖБК осиповчанка Галина Бондаренко знает детально

Прафесіянал

Разумее слова “трэба”

Глядзіць на ўсё літаральна зверху. Але не як старонні назіральнік, а ў якасці аднаго з  удзельнікаў вытворчага працэсу.

 30 гадоў працуе на вышыні трохпавярховага дома, бо яе непасрэднае рабочае месца знаходзіцца ў кабіне маставога крана.  Галіна Мікалаеўна яшчэ з дзіцячых гадоў дапамагала тату рамантаваць трактар і машыну, любіла тэхніку і толькі з ёй звязвала ў марах сваю будучыню. А таму пасля школы атрымала адпаведную адукацыю і прыступіла да працоўнай дзейнасці. І зараз з задавальненнем адзначае: “Да іншай работы нават прымервацца не хачу: не маё ўсё астатняе. Кім бы яшчэ магла стаць? На гэта пытанне адказу не знаходжу”.

Працуе жанчына на лініі шпал. У цэху кранаўшчыцу паважаюць і заўсёды прыслухоў-ваюцца да яе меркавання. Руплівая працаўніца хварэе за агульную справу і да ўсяго падыходзіць грунтоўна: выконваць работу двойчы не ў яе характары. Кожны свой рух Галіна дакладна прадумвае і ўсё робіць без залішняй мітусні. Відаць, гэта і ёсць сапраўдны прафесіяналізм.

Майстар Андрэй Шпілеўскі расказвае, што на такіх работніках трымаецца цэх. Галіна Мікалаеўна разумее слова “трэба” і заўсёды выканае пастаўленую задачу дакладна і своечасова. З яе бяруць прыклад і астатнія. Менавіта дзякуючы такім работнікам змена, у якой яна працуе — а гэта каля 25 чалавек, — лічыцца моцнай і надзейнай. Нездарма партрэт Галіны памешчаны на Дошку гонару прадпрыемства.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем