В Осиповичском райисполкоме назначен новый управляющий делами

В Осиповичском райисполкоме назначен новый управляющий делами

Знаёмцеся

Кіраўнік спраў райвыканкама Юрый Данянкоў

Нарадзіўся 14 верасня   1984 г. у вёсцы Прудок Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 2007 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў пры гэтым жа ўніверсітэце, атрымаўшы адпаведна дыпломы па спецыяльнасцях «настаўнік фізічнай культуры» і «прававед» са спецыялізацыяй «судова-пракурорска-следчая дзейнасць».

У 2014 годзе завяршыў вучобу ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у галіне дзяржаўнага кіравання і ідэалогіі.

 Адпрацаваў чатыры гады ў школе настаўнікам, пасля чаго перайшоў на дзяржслужбу — у Слаўгарадскі райвыканкам. Узначальваў аддзел па справах моладзі, пазней быў начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы.

На цяперашняй пасадзе з 2 лютага 2021 года.

Жанаты, мае сына-перша-класніка. Прыхільнік актыўнага адпачынку і здаровага ладу жыцця.

Як прызнаецца Юрый Аляксеевіч, да новага прызначэння пра Асіповіцкі раён ведаў мала, а ў райцэнтры бываў усяго адзін раз, прычым досыць даўно, гадоў сем таму. Так што цяпер у яго праходзіць своеасаблівы этап адаптацыі: знаёмства са спецыфікай работы на новай пасадзе, з кіраўнікамі арганізацый і, вядома, новым асяроддзем жыцця.

— У Асіповіцкім раёне ключавыя пасады займаюць кваліфікаваныя спецыялісты, якія ўмеюць дзейнічаць хутка, дакладна і з аптымальным узроўнем каардынацыі, — дзеліцца першымі ўражаннямі новы кіраўнік спраў райвыканкама. — Такое ўзаемадзеянне вельмі важна, паколькі ад якасці работы органаў кіравання залежыць выкананне галоўнай задачы: забеспячэнне жыццядзейнасці насельніцтва ў рэгіёне.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость