Саветы за работай Асіповіччына: агляд на месцы

Выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па пытаннях законнасці і правапарадку Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў прайшло ў Асіповічах 22 сакавіка і было прысвечана разгляду аднаго з надзённых аспектаў выканання Дырэктывы № 1 Прэзідэнта краіны «Аб мерах умацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. А менавіта — эфектыўнасці работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання па прадухіленні пажараў і дарожна—транспартных здарэнняў, у тым ліку на тэрыторыях навучальных і дзіцячых дашкольных устаноў.

Напачатку старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з сацыяльна—эканамічным становішчам рэгіёна і ім быў прадэманстраваны фільм
пра Асіповіччыну.

Два памятныя ўсім пажары, у якіх загінулі дзеці, высокі ўзровень аварыйнасці на дарогах рэспубліканскага значэння ніяк нельга лічыць недапрацоўкамі зацікаўленых раённых службаў. Яны — наступствы не лепшых рыс грамадства: п’янства, недысцыплінаванасці, абыякавасці, несумленнасці… I барацьбу з гэтымі сацыяльнымі хібамі трэба пачынаць з выхавання маленькіх грамадзян.

Нельга сказаць, што Асіповіччына прымяняе нейкія прынцыпова новыя напрацоўкі, ды, па вялікім рахунку, гэта і не патрабуецца: усе неабходныя праграмы дастаткова дасканалыя і дзейнічаюць даўно. Аднак моцны бок нашых навучальных
устаноў у тым, што да вы
канання абавязковых патрабаванняў па фарміраванні ў дзяцей вопыту бяспечнага існавання яны падыходзяць творча і, калі можна так сказаць, «з агеньчыкам”.

У гэтым удзельнікі пастаяннай камісіі маглі пераканацца падчас наведвання ДУА «Асіповіцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці” і «Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы”, дзе азнаёміліся са спецыфікай сістэмы навучання дзяцей па прадухіленні пажараў і дарожна—транспартных здарэнняў. Прычым, з шырокім ужываннем элементаў творчасці, гульні і самых сучасных педагагічных тэхналогій.

Па словах старшыні пастаяннай камісіі аблсавета Міхаіла Гаравіка, пачутае і ўбачанае падчас выязнога пасяджэння ў Асіповіцкім раёне дало дэпутатам важную інфармацыю. Яна будзе грунтоўна вывучана і, пасля прыняцця адпаведнага рашэння, распаўсюджана па ўсіх рэ—гіёнах вобласці ў выгля—дзе канкрэтных рэкамендацый па паляпшэнні пажарнай бяспекі і ўмацаванні дарожнай дысцыпліны.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем