Грамадская ініцыятыва Жывёла мае права

Сёння рух за правы жывёл у многіх
краі
нах хутка развіваецца і ўжо аказвае значны ўплыў на грамадскае меркаванне.

Мясцовыя рэаліі

У нашай краіне пэўныя правы жывёл таксама прызнаюцца, хаця прыкладам для іншых у гэтай справе Беларусь назваць цяжка. Ідэя гарманізацыі адносін чалавека і яго «меншых братоў” таксама мае прыхільнікаў, хаця іх дзейнасць толькі пачынаецца. Тым не менш, такія энтузіясты ёсць і сярод землякоў.

Музыкант Ганна Петрасян увесь свой вольны час аддае ўдзелу ў рабоце міжнароднага грамадскага аб’яднання абароны жывёл «Горад”. Сваёй мэтай яна бачыць дапамогу беспрытульнай жывёле і аб’яднанне ўсіх
неабыя
кавых да лёсу бяздомных сабак і катоў асіпаўчан. Нельга сказаць, што яе ідэі ўспрымаюцца з захапленнем, аднак маладая жанчына і не разлічвае на хуткі поспех.

— Маю тры мары, — кажа Ганна Артавазаўна. Папершае, жадаю стварыць у горадзе прытулак для бадзяжных сабак. Падругое, хацелася б дабіцца адмены адстрэлу бяздомных жывёл і перайсці на іх стэрылізацыю і вакцынацыю. Як сведчыць вопыт іншых краін, такі шлях не толькі больш гуманны, але і значна больш дзейсны: не павялічваецца пагалоўе непатрэбных жывёл, яны становяцца меней агрэсіўнымі падчас шлюбных перыядаў, не разносяць шкодныя інфекцыі. Ну і, нарэшце, трэба дабівацца змен у заканадаўстве, якія б далі магчымасць больш дасканала кантраляваць умовы ўтрымання дамашняй жывёлы.

Зразумела, на сёння галоўны прыярытэтсабачы прытулак. З надзеяй чакаю, калі пачне працаваць такая «ўстанова” ў Смалявічахтам рэалізуецца пілотны праект такога кшталту. Да моманту, калі можна будзе выкарыстаць атрыманы вопыт арганізацыі справы, трэба шукаць валанцёраў, якія згадзяцца працаваць у прытулку. Пакуль маю трох аднадумцаў, што, канечне, мала. Але без справы не сядзімшукаем гаспадароў для бадзяжных сабак. Некалькіх ужо ўдалося аддаць у добрыя рукі. Ну і падкормліваем чатырохногіх «бамжоў”: мы ж адказваем за тых, каго
імкнемся выратаваць.

Ад рэдакцыі: калі ёсць жадаючыя далучыцца да ініцыятывы Ганны Петрасяняе нумар тэлефона 8 (044) 791-50-69.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость