Аранжавы настрой, альбо Баскетбол — гульня асаблівая

Шчыльныя шкляныя вокны
спартыўнай залы СШ №
1
у пятнічны вечар гараць прыемным жоўтым святлом. Чуецца знаёмы грукат мячоў аб падлогу — юнакі рыхтуюцца распачаць чарговую трэніроўку. Пільна пералічвае сваіх пітомцаў «баскетбольная мама” — настаўніца фізкультуры СШ № 1 і ДЮСШ, кандыдат у майстры спорту, прафесійная баскетбалістка Марына Даўжэнка. У асноўным гэта вучні СШ № 1, а таксама некалькі хлопчыкаў з СШ № 4 і гімназісты — усяго 14 чалавек. Дзякуючы інтэнсіўным трэніроўкам, дзеці паказалі неблагую гульню на абласным узроўні. Атрымалі «срэбра”, а чацвёра асіпаўчан былі запрошаны ў магілёўскую зборную. А ў мінулым годзе каманда стартавала ў Дзіцячай юнацкай любіцельскай баскетбольнай лізе. 

Размінка, сэр!

— Я «захварэла” баскетболам, калі яшчэ была дзяўчынкай. Ён адразу стаў ладам майго жыцця, — расказвае настаўніца. — Любоў да спорту і майстэрства «аранжавага мяча” прывіў трэнер Сяргей Шайкоўскі. I зараз памятаю яго заняткі, сама працую з дзецьмі па гэтай мадэлі.

Самае галоўнае на кожным спартыўным занятку — размінка. Не сакрэт, што любы спартсмен павінен быць цяглавітым, моцным, цярплівым. Юнакі да аўтаматызму ведаюць парадак практыкаванняў. Трэнер вызначае «старэйшага”, які
кіруе прац
эсам, а сама назірае за рабятамі. Напачатку — лёгкая прабежка па зале, потым — комплекс на
расцяжку і саграванне мышцаў.

Без гульні ніяк

— Каманда — гэта адно цэлае, — адзначае трэнер. — Вучу рабят гуляць не за сябе, а быць часткай тактычнай задумкі, прадумваць атакі, пасаваць. Гульнёвы момант заўсёды прысутнічае на занятках. Часам прапаную рабятам пагуляць без вядзення. Гэта незвычайна і дапамагае пераключыць увагу, дабавіць у трэніроўку нотку вольнасці…

— Мае хлопцы асаблівыя
па-свойму,
— усміхаецца жанчына. — Бачу патэнцыял кожнага, перажываю за кожнага. Ведаю слабыя і моцныя іх бакі, імкнуся скіраваць энергію і жаданне быць лепшымі ў правільным накірунку.

Раўненне на лепшых

Дарэчы, юныя спарт—смены заўсёды маюць магчымасць не толькі паназіраць за гульнямі ў вышэйшай лізе, але і атрымаць ад ігракоў БК «Свіслач”
прафесійныя майстар-класы
. Плюс, заўсёды ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах, якія праводзяць прадстаўнікі Беларускай федэрацыі баскетбола. Гэта разнастайныя сустрэчы, у тым ліку і з членамі каманды «Цмокі—Мінск”, турніры, экскурсіі. Так што рабятам ёсць і на каго раўняцца, і да чаго імкнуцца. І галоўныя іх перамогі, канечне, яшчэ наперадзе.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем