Байцоўскі характар

Дзяўчаты і футбол — паняцці, на першы погляд, не сумяшчальныя, аднак асіповіцкія міні—футбалісткі сваім майстэрствам даказваюць зусім адваротны факт. Да 1970 года футбол лічыўся мужчынскім відам спорту. Удзел у ім прыгожай паловы адвяргалі па меркаваннях сацыяльных, быццам гэта не адпавядае традыцыйным уяўленням пра жанчыну. Аднак жаночы футбол па відовішчнасці і драматызме ні ў якае параўнанне не ідзе са звычайным. З часам яго прызналі ў многіх краінах, і зараз налічваецца каля 25 мільёнаў прафесійных футбалістак. Афіцыйна праводзіцца чэмпіянат свету, існуе Ліга чэмпіёнаў.

Летась жаночы міні-футбол быў уключаны ў Магілёўскую абласную спартакіяду сярод школьнікаў. Настаўнік фізкультуры гімназіі Аляксандр Шылец, які сам выдатна гуляе ў футбол, вырашыў сабраць зборную каманду дзяўчат.

— Не паверыце, але калі пачалі набор,
жадаючых выстраілася са—праўдная
чарга,
—
расказвае Аляксандр Віктаравіч. —
Найперш улічвалі спартыўную форму, трываласць і байцоўскія якасці характару. Тэхніку, правілы, неабходныя навыкі пачалі прывіваць
на трэніроўках.

У
камандзе сабраліся 15-16-гадовыя прадстаўні-цы з г
імназіі, СШ №№ 1 і 4. Дзяўчаты хутка «схапілі” прынцып гульні. Калі ў мінулым годзе прынялі ўдзел у фінальных абласных спаборніцтвах, трэнеры жаночых абласных зборных «Надзея” і «Магі—ляўчанка” былі прыемна ўражаны падрыхтаванасцю нашых зямлячак. Як вынік, некалькі найбольш перспектыўных дзяўчат запрасілі ў гэтыя зборныя — Людмілу Гафнер, Крысціну Казак (СШ № 1), Алі—ну Ягораву (гімназія).

Дарэчы, школьніцы так захапіліся гульнёй, што некалькі разоў вы—ступалі з ініцыятывай стварэння на базе гімназіі клуба жаночага
футбола. Зараз яны прыходзяць на трэніроўкі да Аляк
сандра Віктаравіча тры разы на тыдзень і інтэнсіўна спасцігаюць прафесійныя навыкі ўладальніц «скуранога” мяча.

Соф’я ПЛЫШЭЎСКАЯ.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем