Интересные факты о Дричинском школьном музее

Интересные факты о Дричинском школьном музее

Музейны экспанат

Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына

Этнаграфічнаму музею “Куфэрак мінуўшчыны” ў Дрычынскім ВПК «Дзіцячы сад-базавая школа імя С.М. Каданчыка» амаль чвэрць стагоддзя. Шчыра кажучы, адразу гэта быў этнаграфічны куток, які ў 1997 годзе стварылі настаўнікі Таццяна Бяляева і Галіна Крывіцкая. Яны разам з дзецьмі і калегамі збіралі розныя цікавыя прадметы ў мясцовага насельніцтва. Праз дзесяць гадоў куток атрымаў статус музея.

— Экспазіцыя этнаграфічнага музея аб’яднала тры напрамкі, — расказвае загадчык Ірына Дзюбіч. — Гэта самаробныя прылады працы, прадметы хатняга ўжытку і саматканыя вырабы. Зараз асноўны фонд налічвае 178 прадметаў. Ёсць сярод іх і тыя, што прадстаўляюць найбольшую каштоўнасць: ткацкі станок, медныя лыжкі (чайная і сталовая), самавар і млын з каменнымі жорнамі. Музей валодае спецыфічнымі ўнікальнымі, уласцівымі толькі яму, сродкамі ўздзеяння на асобу, таму ён закліканы выканаць галоўную сацыяльную функцыю духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей. Як кіраўнік музея, лічу сваёй мэтай сфарміраваць цікавасць вучняў да айчыннай культуры, адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны; выхаваць сапраўдных патрыётаў, якія будуць любіць свой народ і культуру, а значыць, і краіну. Ад цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў школе дзейнічае пазнавальны гурток “Юныя краязнаўцы”, які рабяты з задавальненнем наведваюць. Разам мы вывучаем абрады, этнаграфію, асаблівасці мясцовасці і шмат іншага. Дарэчы, практыкуем напрамак “Музейная справа”, калі вучні дапамагаюць мне даглядаць за прадметамі, якія захоўваюцца ў музеі. Гэта таксама выхоўвае ў дзіцячых сэрцайках любоў да сваёй спадчыны. Вельмі важна захоўваць прадметы, якія нагадваюць нам аб тым часе, калі амаль кожная рэч рабілася сваімі рукамі. Асабліва цікава дакрануцца да даўніны падрастаючаму пакаленню.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем