Аддзел і яго кіраўнік

25 лютага 2013 года Прэзідэнт
краіны падпісаў Указ № 90
“Аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”, у адпаведнасці з якім падраздзяленні транспартнай міліцыі ў хуткім часе будуць падпарадкаваны абласным тэрытарыяльным кіруючым органам. Аднак механізм рэалізацыі ўзгаданай рэформы яшчэ да канца не распрацаваны, і жыццё нашага аддзела ўнутраных спраў на транспарце працягваецца ў “штатным рэжыме”.

У дзень прафесійнага свята беларускіх міліцыянераў начальнік АУСТ Уладзімір МамсIкаў атрымаў пачэснае званнеГанаровы супрацоўнік МУС”. Што ўвогуле заканамерна: аддзел, які ён узначальвае, стабільна лічыцца адным з лепшых у краіне.

Канчатковае рашэнне звязаць лёс з праваахоўнай справай Мамсікаў прыняў у арміі. Так сталася, што служыў ва ўнутраных войсках і быў паранены пры выкананні службовага задання. Потымпедагагічны інстытут, работа ў інспекцыі па справах непаўналетніх, аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, кіраўніцтва Бабруйскім АУСТ…

Нейкіх асаблівых кар’ерных планаў не меў, проста адразу паставіў перад сабой мэту: выконваць даручаную справу да канца, на якой бы пасадзе ні знаходзіўся. Калі зразумеў, што ведаў для таго, каб адчуваць сябе кампетэнтным спецыялістам, не хапае, атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю.

Асіповіцкі АУСТ узначаліў у 2002
годзе.

Папершае, кожны добры кіраўнік мае каманду, якая адпавядае пастаўленым задачам; па-другое,
умее паставіць перад ёй р
эальна дасягальныя мэты і дабіцца іх дакладнага выканання; патрэцяе, даць
падначаленым станоўчую матывацыю.

Начальнік аддзела транспартнай міліцыі вельмі прыдзірліва адносіцца да адбору людзей, якіх бярэ на работу. Ён мае ўласныя крытэрыі праверкі
маральна-дзелавых якасцей канд
ыдатаў і звычайна паспяхова адсейвае баластілжывых, некампетэнтных, празмерна самазадаволеных. Тым жа, хто прайшоў адбор, давярае цалкам і дае магчымасцьразгарнуцца”праявіць ініцыятыву і самастойнасць.

Міліцэйская службазанятак цяжкі. I не толькі фізічна ды інтэлектуальна,
але і маральна: штодзень даводзіцца сутыкацца з далёка не
лепшымі выявамі чалавечага аблі
чча. Свайго роду кампенсацыяй гэтага стрэсу можа стаць спрыяльная атмасфера сярод калег, і Мамсікаў прыкладае шмат намаганняў, каб умацаваць у
аддзеле пачуццё карпаратыўнай салідарнасці.

Дае начальнік прыклад і ў разумнай арганізацыі вольнага часу. Ён справядліва разважае, што без добрага адпачынку немагчыма доўга падтрымліваць высокую працаздольнасць. Прынамсі, “шэф”
тр
анспартнай міліцыі сам заўзяты падарожнік, фотааматар і калекцыянер.

Звычайна, ён імкнецца спалучаць усе свае хобі: многа здымае і прывозіць з кожнай вандроўкі
папаўненне для калекцыі. А
бывае, што падчас падарожжаў папаўняецца ікалекцыя” прафесійных ведаў: карысная гэта справапаназіраць, як працуюць калегі ў іншых мясцінах краіны і за яе межамі…

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем