Асіповіччына: на прыёме ў міністра адукацыі

Прыём грамадзян, праведзены ў Асіповічах міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам, паказаў, што сістэма адукацыі ў раёне працуе эфектыўна: наведвальнікаў са скаргамі не было, толькі за парадамі і падтрымкай — такія асноўныя мэты
мелі землякі.

Напрыклад, гараджанку Надзею Мазур цікавіў парадак выдзялення месцаў у інтэрнатах студэнтам, якія навучаюцца на платнай аснове. Па словах міністра, гэтая катэгорыя студэнтаў мае такія ж правы, як і «бюджэтнікі”. Пры выдзяленні месцаў у інтэрнатах вызначальнае значэнне маюць сацыяльнае становішча і паспяховасць, ва ўсіх ВНУ дзейнічаюць уласныя палажэнні, таму кожны асобны выпадак разглядаецца індывідуальна.

Жыхарка Свіслачы Ніна Сакава звярнулася наконт таго, каб у вёсцы з такім
багатым гіста
рычным мінулым быў адкрыты Цэнтр экалагічнай эстэтыкі. Зразумела, што гэта справа не аднаго дня і нават тыдня, таму работа будзе праводзіцца паступова. У бліжэйшы час плануецца перадаць аддзелу культуры райвыканкама мясцовы помнік архітэктуры пачатку ХХ стагоддзядом Яцко, дзе пакуль размяшчаецца крама райста. Пасля правядзення рамонту тут будзе ўстанова сацыяльнакультурнага значэння. Карацей, ідэя зрабіць Свіслач культурнагістарычным цэнтрам раёна з цягам часу будзе рэалізоўвацца.

Ужо 35 гадоў не было капітальнага рамонту ў інтэрнаце Асіповіцкага прафесійнатэхнічнага каледжа, дзе жыве 110 навучэнцаў, у тым ліку 35 біялагічных сірот і 15 — сацыяльных. Аказаць садзеянне навучальнай установе, прэстыж якой у вобласці расце з году ў год, абяцаў у першую чаргу начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Леанід Сматрыцкі. Першапачатковая задача каледжаправесці тэндар і заключыць дагавор з арганізацыяй, якая зробіць праектнакаштарысную дакументацыю. Зыходзячы з разлікаў і будуць вызначацца шляхі
атрымання матэрыяльных сродкаў.

Ад бацькоў вучняў СШ 2 з просьбай увядзення ў школе курса паглыбленага вывучэння англійскай мовы звярнулася асіпаўчанка Алена Марціновіч: многія юнакі і дзяўчаты школы збіраюцца паступаць у лінгвістычны ўніверсітэт. Выхад тут такі: даць школьнікам магчымасць пашыраць свае веды па замежнай
мове на факультатыўных занятках.

Iшла на прыёме размова і аб выдачы мэтавых накіраванняў на вучобу ў ВНУ, аптымізацыі работы ўстаноў дадатковай адукацыі, арганізацыі харчавання ў
дашкольных установах.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вчерашним студентам и учащимся гарантирован минимальный размер больничного

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам качества технического обслуживания жилых домов и благоустройство дворовых территорий

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем