Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 25 лютага па 10
сакавіка выяўлена: факт скупкі кра
дзенага, па 2 крадзяжы і эканамічныя злачынствы, 6 выпадкаў самагонаварэння. Раскрыта 5 раней здзейсненых злачынстваў. Устаноўлена месца знаходжання шасці асоб, якія ўхіляліся ад выплаты аліментаў. Зафіксавана 3 выпадкі цялесных пашкоджанняў, адзін з якіх скончыўся смерцю.

Затрымана група мінчан, якія незаконна гандлявалі ювелірнымі вырабамі з золата неўстаноўленай пробы, прывезенымі з
Польшчы.

Райаддзел Следчага камітэта (РАСК)

Узбуджана 6 крымінальных спраў, у тым ліку 2 — па фактах нанясення значнага матэрыяльнага
ўрону юрыдычным асобам.

Крадзеж зварачнага апарата,
слясарнага інструмента і 600 м2 гідраізаляцыйнай плёнкі з ахоўваемай тэр
ыторыі будуемага аб’екта ў в. Вязычын нанёс урон ТАА МКМехдарбуд” памерам 10
мільёнаў рублёў.

Прыблізна такія ж страты атрымала ААТАсіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне“, калі з прахадной мехдвара ў в. Забалацце знікла тэхналагічнае абсталяванне для падачы вады пад высокім ціскам.

ДАI

Спынена 329 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 139 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 10 п’яных вадзіцеляў і 17 пешаходаў, якія не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 8 ДТЗ.

Раніцай 26 лютага на мосце каля п. СасновыФольксвагенГольфзбіў жанчыну. У выніку ДТЗ апошняя атрымала складаныя пераломы абедзвюх ног. Як высветлілася, пацярпелая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення.

АУСТ

Спынена 181 адміністрацыйнае правапарушэнне, затрымана 7 злачынцаў, на якіх аб’яўлены
вышук.

У зоне адказнасці АУСТ і
стралкова-
пажарнай каманды на станцыі Асіповічы п’яны мужчына 1991 г.н. заснуў у каляіне і патрапіў пад дызельцягнік. Вынік парушэння правілаў бяспекі на пуцях — траўматычная ампутацыя нагі.

Дэпартамент аховы

Спынена 3 дробныя крадзяжы, 2 выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства, хуліганства, парушэнне правілаў дарожнага руху.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 52 мужчынам і
5 жанчынам.

РАНС

27 лютага агнём быў знішчаны бытавы вагончык па вул. Юбілейнай.

28 чысла зза парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення загарэўся дах жылога
дома ў в. Дараганава.

1 сакавіка зза наўмыснага падпалу цалкам знішчаны полымем жылы дом у в. Карытнае.

2 чысла загарэлася кватэра ў
шматпавярховым доме ў в. Цэль.

Назаўтра зза перагрэву печы загарэўся бытавы вагончык каля в. Смык. Пры спробе самастойнага тушэння вартаўнік атрымаў сур’ёзныя апёкі і быў шпіталізаваны.

9 сакавіка пры разборцы нежылога дома ў в. Пратасевічы знойдзена 30 авіяцыйных бомб часоў Вялікай Айчыннай вайны. Небяспечныя боепрыпасы, кожны вагой у 50 кілаграмаў, былі ўжыты ў якасцібудматэрыялу для падмурка.

IАЖіРС

Складзены пратакол па факце парушэння правілаў лесанарыхтовак. Затрымана група браканьераў-рыбакоў, чый незаконны ўлоў меў кошт вышэй 40 базавых велічынь. Прыродаахоўнае заканадаўства ў дадзеным выпадку прадугледжвае крымінальную адказнасць за нанясенне прыродзе ўрону ў
асабліва буйных памерах.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 18 па 24 лютага ўзбуджана 6 крымінальных
спраў, выяўлена па 2 крадзяжы і выпадкі цялесных пашкоджанняў, 1 рабаўніцтва, 6
фактаў самагонаварэння. Раскрыта 1 раней здзейсненае злачынства.

21 чысла ў ЦРБ дастаўлена 42-гадовая асіпаўчанка
з пранікаючым нажавым раненнем спіны. Пацярпелая знаходзілася ў стане моцнага алкагольнага
ап’янення і не здолела растлумачыць абставіны, пры якіх атрымала пагражаючую жыццю
рану.

У той жа дзень медыкі аказалі дапамогу 46-гадоваму
мужчыне, які стаў ахвярай рабаўніцтва на вул. Патоцкага. Невядомы злачынца збіў
яго з ног моцным ударам у галаву і забраў банкаўскую картку.

Райаддзелам міліцыі рэалізуецца праграма прадухілення
асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя, у адпаведнасці з якой
прымаюцца меры па адаптацыі ў грамадстве былых злачынцаў, асуджаных па адпаведных
артыкулах крымінальнага Кодэксу.

ДАI

Спынена 176 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута
да адказнасці 58 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 5 п’яных вадзіцеляў і столькі
ж пешаходаў. Адбылося 4 ДТЗ.

19 чысла каля вёскі Вяззе аўтамабіль МАЗ у цёмны
час сутак наехаў на пешахода, які ў стане цяжкага алкагольнага ап’янення спаў на
праезнай частцы дарогі. Па словах відавочцаў, п’яны ляжаў на шашы дастаткова доўга,
і яго паспела прысыпаць снегам. Вадзіцель МАЗа знайшоў у крытычнай сітуацыі адзінае
правільнае выйсце: прапусціў чалавека паміж коламі машыны. У выніку п’яны застаўся
жывы.

АУСТ

Спынена 97 адміністрацыйных правапарушэнняў, затрымана
4 злачынцы, на якіх быў аб’яўлены вышук.

РАНС

21 чысла па невядомай прычыне загарэліся дзве
гаспадарчыя пабудовы ў в. Вязычын.

IАЖіРС

Складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях
па фактах самавольнай высечкі лесу і правядзенні лесараспрацовак без патрэбных дазваляльных
дакументаў. Канфіскавана 3 капканы.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд 11 па 17 лютага ўзбуджана 3 крымінальныя справы,
раскрыта здзейсненае летась злачынства, устаноўлена месцазнаходжанне асобы,
якая ўхілялася ад выплаты даўгоў. Затрыманы злачынца, на якога быў аб’яўлены
вышук. Выяўляюцца абставіны продажу легкавога аўтамабіля, за які пакупнік
часткова разлічыўся фальшывымі расійскімі рублямі. Спынена расследаванне факта
незаконнага захавання дробнакалібернай вінтоўкі і патронаў да яе з-за смерці
гаспадара. Адбылося 2 крадзяжы.

Пры спробе злезці з балкона ўласнай кватэры, якая
знаходзілася на трэцім паверсе адной з “бамаўскіх” шматпавярховак,
упаў і атрымаў цяжкія цялесныя пашко-джанні 60-гадовы мужчына.

14 чысла раней несудзімы непрацуючы  22-гадовы асіпаўчанін падчас канфлікту
гвалтоўна памясціў 28-гадовага “апанента” ў багажнік сваёй легкавой
машыны і вывез у прылягаючы да горада лясны масіў.

ДАI

Спынена 144 парушэнні правілаў руху, прыцягнуты да
адказнасці 41 парушальнік хуткаснага рэжыму, 5 п’яных вадзіцеляў і 19
пешаходаў, што не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 8 ДТЗ з
механічнымі пашкоджаннямі транс-партных сродкаў. Усе — з-за няправільнага
выбару хуткасці альбо бяспечнай дыстанцыі ў складаных дарожных умовах.

12 лютага на адным з закругленняў шашы Асіповічы-Шышчыцы
страціў кіруемасць і лёг у кювет лесавоз.

15 чысла на перакрыжаванні вул. Рымы Кунько і Гагарына
вадзіцель “Пежо 406” пры спробе аб’ехаць на высокай хуткасці
пашкоджаны ўчастак дарожнага пакрыцця не заўважыў, што ідучы спераду ў
спадарожным накірунку мікрааўтобус пачынае левы паварот. Пры спробе пазбегнуць
сутыкнення “Пежо” вылецеў на ўзбочыну і ўрэзаўся носам у гурбу снегу,
аднак хуткасць машыны была такой вялікай, што яе развярнула і кінула на
супрацьлеглы бок вуліцы. Там яна яшчэ раз урэзалася ў заледзянелы сумёт, толькі
ўжо багажнікам.

Цікава, што вадзіцель разбітай па ўласнай неасцярожнасці
машыны зусім нядаўна атрымаў правы, якіх быў пазбаўлены 5 гадоў назад.

АДАI нагадвае, што 22 лютага пройдзе   адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад
дэвізам “Пакідаеш месца ДТЗ — здзяйсняеш злачынства”.

АУСТ

Узбуджана 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжу маёмасці
ў пасажыраў. Выяўлена 104 адміністрацыйныя правапарушэнні, затрымана 2
злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку, грамадзянін, які лічыўся прапаўшым без
вестак, і асоба, што хавалася ад органаў, вядучых адміністрацыйны працэс.

Канфіскавана 68 літраў алкагольнай прадукцыі і 50 пачкаў
кантрабандных цыгарэт.

Увага! 22 лютага з
15.00 да 16.00 па тэл. 6-22-93 “прамую лінію” па пытаннях работы
транспартнай міліцыі праводзіць першы намеснік начальніка ад-дзела ўнутраных
спраў на транспарце Рогаль Сяргей Яўгенавіч.

Дэпартамент аховы

Спынена 7 крадзяжоў, 5 выпадкаў парушэння антыалкагольнага
заканадаўства, 2 хуліганствы.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 30 мужчынам і 4 жанчынам.

РАНС

17 чысла каля 5 гадзін раніцы загарэлася па невядомай
прычыне і да прыезду падраздзяленняў аддзела была цалкам знішчана агнём
гаспадарчая пабудова ў в. Чучча.

IАЖіРС

Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці браканьер, які
спрабаваў лавіць рыбу забароненым прыстасаваннем — пад’ёмнікам.

Прыцягнуты да адказнасці браканьер, які аказаў
супраціўленне пры затрыманні. Ён ставіў пасткі для лоўлі норкі каля сажалак ААТ
“Рыбгас “Свіслач” і, заўважыўшы рэйдавую групу інспекцыі,
кінуўся ўцякаць. Збегчы не ўдалося, і тады парушальнік паспрабаваў увесці ў
зман службовыя асобы, назваўшыся імем іншага чалавека.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 4 па 11 лютага выяўлена 2 крадзяжы, 4 выпадкі самагонаварэння. Раскрыта раней здзейсненае злачынства. Скончыў жыццё самагубствам 29-гадовы
жыхар п. Ялізава.

Узбуджана 9 крымінальных спраў, з якіх 4 — па фактах крадзяжу маёмасці ў дачных дамах. Але не
абышлос
я і безэкзотыкі“: адна з узбуджаных спраў тычыцца пашкоджання невядомай асобай фарбавага пакрыцця на сямі легкавых аўтамабілях, якія былі запаркаваны ў двары шматпавярховага дома на вул. Сумчанкі.

ДАI

Спынена 146 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 67 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 3 п’яныя вадзіцелі і 10 пешаходаў, што не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 5 ДТЗ.

АУСТ

Спынена 80 правапарушэняў, суправоджана 102 цягнікі, з якіх ссаджана 3 неадэкватныя пасажыры.

Узбуджана дзве крымінальныя справы па фактах крадзяжу асабістай маёмасці і мабільных тэлефонаў у цягніках на лініях АсіповічыСлуцк і АсіповічыМагілёў, яшчэ аднапа факце захавання самаробнага наркатычнага рэчыва.

Канфіскавана 17 літраў алкагольнай прадукцыі, пераважнавіскі элітных гатункаў.

Дэпартамент аховы

Спынена па 4 дробныя крадзяжы і выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства, па 2 хуліганствы і парушэнні правілаў дарожнага руху.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 17 мужчынам і
3 жанчынам.

РАНС

5 чысла каля 17 гадзін па невядомай прычыне загарэўся дом у в. Дараганава. Агонь
знішчыў дах і столь будынка.

IАЖіРС

Складзена па 1 пратаколу па фактах парушэння правілаў рыбалоўства і палявання, 2 — лесакарыстання.

Прыцягнуты да адказнасці браканьер, які аказаў супраціўленне пры затрыманні. Ён ставіў пасткі для лоўлі норкі каля сажалак ААТРыбгас Свіслачі, заўважыўшы рэйдавую групу інспекцыі, кінуўся ўцякаць. Збегчы не
ўдалося, і тады парушальнік паспраба
ваў увесці ў зман службовыя асобы, назваўшыся імем іншага чалавека.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 27 студзеня па 3 лютага зарэгістравана крадзяжоў
— 2, выпадкаў самагонаварэння — 5. Знойдзена 4 чалавекі, якія ўхіляліся ад выплаты
даўгоў юрыдычным асобам. Узбуджана 7 крымінальных спраў.

ДАI

Спынена 160 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці
30 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 1 п’яны вадзіцель і 6 пешаходаў, што не мелі
на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 8 ДТЗ з матэрыяльным уронам.

Адзін з аштрафаваных пешаходаў, які ішоў па краю праезнай часткі
вуліцы, на якой былі расчышчаныя ад снегу тратуары, аказаўся вадзіцелем-прафесіяналам.
Незвычайнасць парушэння ў тым, што аўтамабілісты, як правіла, добра ведаюць, наколькі
цяжка своечасова ўбачыць “бесфлікернага” прахожага на дарозе ў цёмны час
сутак і адэкватна ацэньваюць рызыкоўнасць узгаданага парушэння правілаў руху на
слізкім зімовым асфальце.

АУСТ

Выяўлена 96 правапарушэнняў, затрыманы 3 злачынцы, што знаходзіліся
ў вышуку. Суправоджана 102 цягнікі, з якіх за парушэнне правілаў карыстання грамадскім
транспартам ссаджаны і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 4 пасажыры.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 28 мужчынам і 1 жанчыне.

РАНС

30 чысла ноччу ў в. Градзянка па невядомай прычыне згарэў дом,
які належаў мясцоваму сельсавету. Пры тушэнні пажару знойдзены труп 52-гадовага
непрацуючага мясцовага жыхара.

IАЖіРС

Складзены 2 пратаколы па фактах парушэння правілаў палявання,
за-трыманы браканьер-рыбак, які паўторна на працягу года паспрабаваў выкарыстаць
забароненыя прылады для лоўлі рыбы. За ўзгаданы рэцыдыў ён будзе прыцягнуты да крымінальнай
адказнасці.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 21 па 27 студзеня ўзбуджана 1 крымінальная справа, раскрыта 2 здзейсненыя ў мінулым годзе злачынствы, устаноўлена месцазнаходжанне 3 асоб, якія ўхіляліся ад выплаты даўгоў юрыдычным асобам. Выяўлена 2 выпадкі гандлю пратэрмінаваным півам і 11 фактаў самагонаварэння.

ДАI

Спынена 137 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 52 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 2 п’яныя вадзіцелі і 7 пешаходаў, што не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў.
Адбылося 10 ДТЗ.

Зза няўважлівасці і спешкі вадзіцеляў учас пікна АЗС 38 даволі кур’ёзна сутыкнуліся дзве машыны. Пярэдняя, каб было зручней ад’ехаць ад заправачнага тэрмінала, падала крыху назад і пашкодзіла “нос”
стаяўшага ззаду аўтамабіля, гаспа
дар якога ў той момант займаўся афармленнем дакументаў і не звяртаў увагу на марудна “падпаўзаючую” пагрозу.

АДАI нагадвае: пры перамене тэмпературы паветра на працягу дня слізкасць дарожнага пакрыцця становіцца непрадказальнай, таму вадзіцелям трэба праяўляць асцярожнасць пры выбары хуткасці руху,
праездзе каля школ і дзіцячых садоў.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа па факце грубага парушэння грамадскага правапарадкупагрозе жыццю і здароўю групе пасажыраў дызельцягніка АсіповічыСалігорск. 24 чысла ў адным з яго вагонаў двое мужчын пагражалі ўзарваць прадмет, падобны на ручную гранату.

Выяўлена 108 правапарушэнняў,
затрымана 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку.

Дэпартамент аховы

Спынена 3 дробныя крадзяжы, 4 выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства, 5 — правілаў дарожнага руху.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 22 мужчынам і
2 жанчынам.

IАЖіРС

Прыцягнута да адказнасці 4 парушальнікі правілаў палявання. Два з іх мелі намер здабыць дзічыну паза межамі тэрыторыі, адзначанай у пуцёўках, 1 паляваў на зайцоў з дапамогай забароненых боепрыпасаў, 1 — ігнараваў
правілы тэхнікі бяспекі пры карыстанні вогнестрэльнай зброяй.

Знойдзены сляды браканьерскай здабычы дзіка. Матэрыял па факце прычынення прыродзе ўрону ў памеры больш 60 базавых велічынь перададзены ў следчы камітэт для
ўзбуджэння крымінальнай справы.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 14 па 20 студзеня выяўлены 2 выпадкі гандлю пратэрмінаваным півам, 3 факты самагонаварэння, 2 крадзяжы і выпадкі нанясення цялесных пашкоджанняў, рабаўніцтва. Узбуджана 3 крымінальныя справы.

 15 чысла ў ЦРБ дастаўлены тры непрацуючыя жанчыны ва ўзросце 21, 22 і 25 гадоў з рэзанымі ранамі, якія ім нанёс 36-гадовы знаёмы падчас спрэчкі, узнікшай пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў.

Надвячоркам таго ж дня медыкі аказалі дапамогу тром мужчынам, якія атруціліся сурагатам
алкаголю.

16 студзеня зноў жа пасля ўжывання спіртнога раптоўна памерла 29-гадовая
жанчына.

17 чысла жыхар в. Ясень, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, сустрэў на вуліцы жыхара в. Грынёўка, якому нанёс удар бутэлькай па галаве.

У той жа дзень у садовым таварыствеЯсеньзнойдзена цела 60-гадовага пенсіянера, атручанага чадным газам.

Ноччу 19 чысла ў в. Кассё невядомымі злачынцамі быў разукамплектаваны салон аўтамабіляМерсэдэсВіана“, пакінуты гаспадаром на вуліцы. Агульны кошт шкоды — 15 млн. руб.

ДАI

Спынена 148 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 56 парушальнікаў
хуткаснага рэжыму, п’яны
вадзіцель і 9 пешаходаў, не маючых на адзенні святлоадбіваючых элементаў.

Адбылося 8 ДТЗ, пераважная большасцьзза няправільнага выбару хуткасці на слізкім дарожным пакрыцці і неасцярожнага манеўрыравання на дваровых
паркоўках.

Вадзіцель аўтацягніка зза ўласнай няўважлівасці з’ехаў у кювет на шашы МінскГомель. Нонсэнс: пры разборы ДТЗ высветлілася, што шафёр, які быў накіраваны ў камандзіроўку з
Віцебска ў Прыбалтыку, не меў вадзіцельскіх правоў.

АУСТ

Выяўлена 115 правапарушэнняў, узбуджана 3 крымінальныя справы па фактах крадзяжу 2 тон сталі пры транспарціроўцы з Расіі, раскрадання маёмасці чыгункі і перавозкі 204 таблетак псіхатропнага рэчыва
“апрафен”.

Суправоджана 94 цягнікі, з якіх за парушэнне правілаў карыстання грамадскім транспартам ссаджана і прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 6 пасажыраў.

Дэпартамент аховы

Спынена 9 парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства, 2 — правілаў дарожнага руху, 3 крадзяжы. Пагарачыхслядах раскрыта 1 злачынства.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 47 чалавек, з якіх пакінута для працверажэння 32 мужчыны і 8 жанчын. Амаль усе
прадстаўніцы прыгожага полу з ліку абавязаных асоб.

Значная колькасць дастаўленых ва ўстанову пацыентаў была знойдзена на вуліцах ляжачымі. Ад абмаражэнняў іх выратавала толькі своечасовае з’яўленне супрацоўнікаў міліцыі.

РАНС

Надвячоркам 15 чысла загарэўся аднапавярховы жылы дом у Асіповічах. Па папярэдняй інфармацыі пажар узнік зза няправільнай канструкцыі печы.

IАЖіРС

Прыцягнуты да адказнасці рыбак, які на падлёднай рыбалцы карыстаўся зімовымі стаўкамі, не меўшымі ўстаноўленых правіламі рыбалоўства ідэнты-фікацыйных звестак — імя, прозвішча і адраса
гаспадара.

 

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

выпадак гандлю пратэрмінаваным півам, па 4 крадзяжы і факты самагонаварэння. Дастаўлены ў ЦРБ жыхар в. Чучча з цяжкай траўмай галавы незразумелага паходжання.

Узбуджана 5 крымінальных спраў па
крадзяжах. Найбольш дараг
імі прадметамі, на якія паквапіліся зламыснікі, стаў прыборСветлавая хвалякоштам 2,9 млн. руб., які быў устаноўлены ў месцы небяспечнага звужэння шашы МінскГомель каля в. Вялікая Гарожа, і металічныя дзверы вартасцю 3,5 млн. руб., што захоўваліся ў двары прыватнага
дома ў Асіповічах.

ДАI

Спынена 157 парушэнняў правілаў руху. Прыцягнута да адказнасці 58 парушальнікаў
хуткаснага рэжыму, 2 п’яныя
вадзіцелі і 6 пешаходаў, што не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 9 ДТЗ, пераважная большасць з якіхзза няправільнага выбару хуткасці руху на слізкім дарожным пакрыцці.

11 чысла МАЗ пры выездзе на аўтамагістраль МінскГомель не прапусціўФордТранзіт“, што рушыў па галоўнай дарозе. У выніку сутыкнення аўтамабілі атрымалі сур’ёзныя механічныя пашкоджанні, у вадзіцеля мікрааўтобуса зламана ключыцахутчэй за ўсё спрацаваўшым рамянём бяспекі. Па меркаванні экспертаў, калі б пацярпелы не карыстаўся ўзгаданым сродкам пасіўнай бяспекі, у момант удару ён бы вылецеў праз лабавое шкло.

АУСТ

Выяўлена 90 правапарушэнняў, затрымана 3 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку. Суправо-джана 74 цягнікі, з якіх за парушэнне правілаў карыстання грамадскім транспартам ссаджаны і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 11 пасажыраў. Канфіскавана 11 л кантрабанднага алкаголю коштам каля 2,7 млн. руб.

Дэпартамент аховы

Спынена 7 парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства, 5 — правілаў дарожнага руху. Пагарачых слядахраскрыты факт крыміналукрадзеж 800 тыс. руб.з кватэры, які здзейсніў раней неаднаразова судзімы за маёмасныя
злачынствы злодзей-рэцыдывіст.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 33 чалавекі, пакінута
для працверажэння 28 мужчын і 1 жанчына.
Пры медыцынскім аглядзе аднаго з неадэкватных грамадзян высветлілася, што ён знаходзіцца
ў стане наркатычнага ап’янення.

РАНС

Надвячоркам 8 чысла загарэўся
жылы дом у
в. Ручай. Па папярэдняй інфармацыі пажар узнік  зза падпалу.

9 студзеня па невядомай прычыне агонь знішчыў гаспадарчую пабудову прыватнай сядзібы ў в. Градзянка.

IАЖіРС

Прыцягнуты да адказнасці паляўнічы, які паляваў на капытных, не маючы на тое адпаведнага дазволу. Спынена парушэнне правілаў гандлю — рэалізацыя свежай марожанай рыбы ў пасёлку
Сасновы.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 3 па
8 студзеня выяўлена: выпадкаў самагонаварэння — 2, нанясення цялесных пашкоджанняў
— 1. Раскрыта раней здзейсненае злачынства — крадзеж металічнага лому.

Узбуджана 4 крымінальныя
справы. Дзве з іх — па фактах крадзяжоў маёмасці з прыватных кватэр, што былі здзейснены
несумленнымі гасцямі ў навагоднюю ноч, астатнія — за выманьванне хабару і злоўжыванне
службовым становішчам.

5 чысла ў адным
з абменных пунктаў горада была здадзена банкнота наміналам у 100 долараў ЗША, якая
выклікала сумненні ў сапраўднасці. Су-працоўнікам міліцыі гаспадар купюры паведаміў,
што знайшоў яе ў пад’ездзе ўласнага дома.

Каля 4 гадзін раніцы
6 студзеня 50-гадовы рабочы ААТ “АЗАА” падчас спрэчкі, якая адбылася пасля
сумеснага распіцця алкагольных напояў, ударыў нажом у жывот сваю 46-гадовую сяброўку.
Жанчына шпіталізавана ў ЦРБ з па-шкоджаннем кішэчніка.

ДАI

Спынена 107 парушэнняў
правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 33 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 5 п’яных
вадзіцеляў і 7 пешаходаў, што не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў.

Адбылося 6 нязначных
ДТЗ, прычым адно з іх здзейсніў грамадзянін Кітайскай Народнай Рэспублікі. 6 чысла
адзін з кітайцаў, што ўдзельнічаюць у электрыфікацыі чыгуначнай лініі Асіповічы-Жлобін,
уязджаў на службовай “ГАЗэлі” ў горад. Добра не ведаючы мясцовай тапаграфіі,
ён прапусціў патрэбны паварот, спыніўся, а потым нечакана даў задні ход. Вадзіцель
легкавушкі, якая рушыла следам, таксама затармазіў, а вось ухіліцца ад сутыкнення
ўжо не паспеў.

Разбор абставін
ДТЗ не выклікаў складанасцей, за выключэннем неабходнасці выклікаць перакладчыка
і… запаўнення пратаколу. Прычына затрымкі мела чыста бюракратычную прычыну: кітайскія
дакументы на права кіравання транспартнымі сродкамі істотна адрозніваюцца ад нашых
аналагаў. Напрыклад, у КНР дзейнічае 18 вадзіцельскіх катэгорый…

АУСТ

Выяўлена 45 правапарушэнняў,
затрыманы злачынца, што знаходзіўся ў вышуку. Суправоджана 107 цягнікоў, з якіх
за парушэнне правілаў карыстання грамадскім транспартам ссаджаны і прыцягнуты да
адміністрацыйнай адказнасці 7 пасажыраў.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 35 чалавек,
з якіх пакінута для працверажэння 26 мужчын і 2 жанчыны.

РАНС

Надвячоркам 6 чысла
па невядомай пакуль прычыне загарэўся дом у адным з масіваў прыватнай забудовы ў
Асіповічах. Знішчаны дах, столь, пашкоджана маёмасць.

7 студзеня адбыўся
пажар у в. Вяззе. Агонь знішчыў дах жылога дома.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 26 снежня па 3 студзеня
зарэгістравана крадзяжоў і нанясення цялесных пашкоджанняў — па 2,
несанкцыяніраванага зняцця грошай з банкаўскіх картак — 3, пагроза забойствам —
1. Узбуджана 12 крымінальных спраў, у ліку якіх — па факце крадзяжу 4 млн. руб.
з пакінутай у салоне легкавога аўтамабіля барсеткі і захавання
незарэгістраванай дробнакалібернай вінтоўкі.

30 чысла ў ЦРБ дастаўлена 56-гадовая
ялізаўчанка з пранікаючым раненнем грудной клеткі. Па словах пацярпелай,
небяспечную траўму ёй нанёс сын падчас сваркі, якая пачалася пасля сумеснага
распіцця алкагольных напояў.

На наступны дзень памёр 30-гадовы
асіпаўчанін, які 25 снежня быў знойдзены ва ўласнай кватэры ў каматозным стане.

ДАI

Спынена 173 парушэнні правілаў руху, прыцягнута
да адказнасці 65 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 3 п’яныя вадзіцелі і 5
пешаходаў, што не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 8
нязначных ДТЗ.

АДАI нагадвае, што ў перыяд нестабільнага
надвор’я рэзка пагаршаецца бачнасць на дарогах, таму вадзіцелі не заўсёды маюць
магчымасць своечасова заўважыць пешаходаў, якія не абазначаюць сябе флікерамі.

АУСТ

Выяўлена 28 правапарушэнняў, затрымана 3
злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 178 цягнікоў, з якіх за
парушэнне правілаў карыстання грамадскім транспартам ссаджаны і прыцягнуты да
адміністрацыйнай адказнасці 4 пасажыры.

Медвыцвярэзнік

Нарадамі патрульна-паставой службы і аддзела
Дэпартамента аховы дастаўлена 37 чалавек, з якіх 30 пакінута для працверажэння.

Новы год на ложках міліцэйска-медыцынскай
установы сустрэлі 4 мужчыны і 1 жанчына.

РАНС

26 чысла з-за парушэння правілаў
эксплуатацыі электраабсталявання загарэўся дачны дом у в. Лапічы. Агонь знішчыў
дах, столь і ўсю маёмасць, што знаходзілася ў будынку.

Праз тры дні перапал печы прывёў да
ўзгарання лазні ў садовым таварыстве “Дружба”.

Раніцай 2 студзеня па невядомай пакуль
прычыне загарэўся жылы дом на вул. Сумчанкі. У агні загінулі 39-гадовая жанчына
і 8-гадовы хлопчык, а гаспадар дома, які страціў жонку і сына, шпіталізаваны ў
ЦРБ з апёкамі 8% цела I і II ступеняў.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 10 па 16 снежня зарэгістравана:
крадзяжоў — 2, выпадкаў самагонаварэння — 7, фактаў гандлю пратэрмінаванымі
алкагольнымі напоямі — 2.

Узбуджана 10 крымінальных спраў, з якіх 3—
у адносінах да групы злачынцаў, што ў лістападзе ўзламвалі легкавыя аўтамабілі
і кралі пакінутыя ў іх рэчы.

Перададзены ў райаддзел Следчага камітэта
справы аб знікненні сілавога трансфарматара коштам каля 13 млн. руб, які
належаў ДЭУ-73 і на некалькі дзён быў пакінуты без нагляду на ўзбочыне шашы
Мінск-Гомель, і аб крадзяжы аўтамасла з вітрыны АЗС № 56 на суму 2,3 млн. руб.,
здейснены раней судзімым непрацуючым асіпаўчанінам.

11 чысла ў гаражным кааператыве № 2
невядомыя асобы падабралі ключ да аднаго з гаражоў, адкуль укралі 4 колы, набор
інструментаў і іншую маёмасць агульным коштам каля 14 млн. руб.

12 снежня выяўлена несапраўдная банкнота
наміналам у 100 долараў ЗША, якую грамадзянін Украіны хацеў прадаць у адным з
абменных пунктаў горада. Як высветлілася, падазроную купюру ён набыў у сябе на
радзіме цалкам законным шляхам.

ДАI

Спынена 178 парушэнняў правілаў руху,
прыцягнута да адказнасці 50 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 5 п’яных
вадзіцеляў і 22 пешаходы, што не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў.
Адбылося 14 ДТЗ.

13 чысла на шашы Мінск-Гомель, недалёка ад
пасёлка Сасновы, грузавік “МАЗ” пры спробе пазбегнуць сутыкнення з
пачаўшым тармажэнне спадарожным аўтамабілем, выехаў на паласу сустрэчнага руху
і ўрэзаўся ў “Сітраен-Ксанцію”. Вадзіцель апошняй машыны атрымаў
пералом ключыцы.

Надвячоркам 15 снежня на працягу
літаральна 30 хвілін адбылося адразу 5 ДТЗ. З іх 3 — на паркоўцы каля
гандлёвага комплексу “Сіці-Мол”, а астатнія — на вул. 60 гадоў
Кастрычніка паміж перакрыжаваннем з вул. Сташкевіча і райпалі-клінікай.

АДАI раіць ва ўмовах моцных маразоў
праяўляць асаблівую асцярожнасць пры праездзе перакрыжаванняў, дзе найбольш
высокая верагоднасць утварэння ледзяных накатаў, а, па магчымасці, увогуле не
карыстацца ўласным аўтатранспартам.

АУСТ

Складзена 43 пратаколы па фактах
адміністрацыйных парушэнняў, затрыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку.
Узбуджана кры-мінальная справа па факце крадзяжу сотавага тэлефона. Раскрыта
злачынства ў галіне незаконнага абарачэння наркотыкаў.

Суправоджана 119 цягнікоў, з якіх зняты 3
п’яныя пасажыры.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 38 мужчынам і жанчыне.
Значная частка “знямоглых” была выцягнута супрацоўнікамі міліцыі з
сумётаў снегу, так што толькі дзякуючы аператыўнасці ды прафесіяналізму нарадаў
патрульна-паставой службы, Дэпартамента аховы і транспартнай міліцыі ніхто з
“падснежнікаў” не атрымаў абмаражэнняў і іншай шкоды для здароўя.

РАНС

11 снежня з-за ня-спраўнасці
электраправодкі загарэўся гараж у        
в. Зборск. Полымя хутка перакінулася на дах веранды жылога дома.

У ноч з 17 на 18 чысло цалкам знішчаны
агнём дачны дом у в. Осава.

IАЖіРС

Канфіскаваны браканьерскія 2 сеткі
агульнай даўжынёй каля 100 м.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 3
па 10 снежня зарэгістравана 5 крадзяжоў і 3 выпадкі самагонаварэння, спроба
суіцыду.

Узбуджана 11
крымінальных спраў. У тым ліку — па факце здзейсненага напачатку лістапада
крадзяжу металічных слупкоў на перагоне каля ст. Дзераўцы, які нанёс урон
маёмасці Беларускай чыгункі ў памеры 2,8 млн. руб.

4 чысла з
адчыненай ячэйкі камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры “Сіці-Мол” была
ўкрадзена маёмасць аднаго з наведвальнікаў. У распараджэнне крыміналістаў
перададзены відэазапіс з камеры назірання.

У ноч з 5 на 6
снежня з майстэрні ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” невядомымі
ўкрадзены запчасткі да трактароў МТЗ і тэхналагічнае абсталяванне агульным
коштам каля 4 млн. руб.

ДАI

Спынена 150
парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 7 парушальнікаў хуткаснага
рэжыму і 24 пешаходы. Адбылося 10 ДТЗ.

Раніцай 7
чысла на шашы Мінск-Гомель каля п. Татарка “Фольксваген Гольф”
страціў кіруемасць, вылецеў на сустрэчную паласу руху і ўрэзаўся ў легкавую
машыну, што ішла насустрач. Прычынай аварыі, у якой вадзіцель
“Фольксвагена” загінуў на месцы, а пасажыр атрымаў цялесныя пашкоджанні,
стала ўжыванне зношаных летніх пакрышак.

АДАI нагадвае,
што ва ўмовах нізкай тэмпературы і ўтварэння галалёду неабходна карыстацца
толькі зімовымі шынамі і абмяжоўваць колькасць паездак. А пешаходам, якія пасля
снегападаў пачынаюць масава рухацца ўзбоч праезнай часткі вуліц, абавязкова
трэба мець на адзенні святлоадбіваючыя элементы.

АУСТ

Складзена 68
пратаколаў па фактах адміністрацыйных парушэнняў, затрыманы 2 злачынцы, якія
знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 192 цягнікі, з якіх зняты 4 п’яныя
пасажыры.

Дэпартамент
аховы

Спынена 6
дробных крадзяжоў, 5 парушэнняў правілаў дарожнага руху, 2 — антыалкагольнага
заканадаўства, 1 — хуліганства. Па “гарачых слядах” раскрыта
крымінальнае злачынства.

6 чысла двое
раней не судзімых асіпаўчан праз адкрытыя дзверы аўтамабіля “МАН”
укралі тэлевізар і магнітолу. Хутка затрымаць зладзеяў дапамог службовы сабака.

Медвыцвярэзнік

Аказана
дапамога 18 мужчынам і 2 жанчынам.

РАНС

У ноч на 5
снежня практычна цалкам знішчана агнём сядзіба ў в. Сялец Дараганаўскага
сельсавета — жылы дом і 2 гаспадарчыя пабудовы.

IАЖіРС

Прыцягнуты да
адказнасці 3 парушальнікі правілаў палявання. Двое — за ігнараванне правілаў
тэхнікі бяспекі пры перавозцы паляўнічай зброі, адзін — за спробу браканьерскай
здабычы дзічыны і захаванне незарэгістраванай стрэльбы.

 

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 26 лістапада па 3 снежня зарэгістравана
2 крадзяжы. Узбуджана 5 крымінальных спраў, у ліку якіх 2 — па фактах эканамічнай
злачыннасці — у адносінах да прадпрымальнікаў.

Першы з іх, ужываючы мудрагелістую махлярскую
схему, незаконна атрымаў ад прадпрыемства-партнёра 150 млн. рублёў. Другі, узяўшы
перадаплату 5,6 млн. руб. за выраб і ўстаноўку вокнаў з ПВХ, заказ не выканаў і
грошы кліенту вяртаць адмовіўся.

ДАI

Спынена 174 парушэнні правілаў руху, з якіх
41 — перавышэнне дазволенай хуткасці, 6 — п’янства за рулём. Прыцягнута да адказнасці
45 пешаходаў. Адбылося 2 ДТЗ.

Ноччу 26 лістапада аўтамабіль “Нісан”
на аўтадарозе Асіповічы-Свіслач недалёка ад в. Вяззе збіў пешахода, які ад атрыманых
траўм памёр на месцы. Вадзіцель знік з месца здарэння, аднак хутка яго машына была
знойдзена ў п. Ялізава. Па-шкоджаны аўтамабіль знаходзіўся ў паўразабраным стане
і рыхтаваўся да тэрмі-новага рамонту.

Надвячоркам 30 чысла аўтамабіль “Ровер”
паблізу ад райпаліклінікі наехаў на пешахода, які пераходзіў праезную частку вуліцы
ў неўстаноўленым месцы.

У абодвух выпадках пешаходы не мелі на адзенні
святлоадбіваючых элементаў.

АДАI нагадвае, што ў бліжэйшыя дні чакаецца
рэзкае пагаршэнне на-двор’я, выпадзенне мокрага снегу і ўтварэнне галалёду. З гэтай
нагоды вадзіцелям неабходна праяўляць максімальную пільнасць падчас руху і абавязкова
карыстацца зімнімі шынамі.

АУСТ

Складзена 67 пратаколаў па фактах адміністрацыйных
парушэнняў, за-трыманы 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 80 цягнікоў,
з якіх знята 3 п’яныя пасажыры. Канфіскавана 73,5 л самагону і самагонны апарат.

Дэпартамент аховы

Спынена 15 парушэнняў правілаў дарожнага руху,
дробных крадзяжоў, парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства, хуліганстваў — па
2. Раскрыта 1 злачынства.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 35 перапіўшых грамадзян.

IАЖіРС

Затрыманы браканьер, які знаходзіўся ў паляўнічых
угоддзях без дазваляльных дакументаў і з незарэгістраванай стрэльбай.

АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 19
па 25 лістапада зарэгістравана 6 супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы — 5, выраб
самагону — 1. Знойдзены 2 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Узбуджана
18 крымінальных спраў, раскрыта 3 раней здзейсненыя злачынствы.

У ноч з 20 на
21 лістапада ў раёне пасёлка Сасновы з пляцоўкі, дзе размяшчалася аўтатэхніка
УКУ “ДБУ-8” г. Жлобіна, што вядзе будаўніцтва дарогі Мінск-Гомель,
знік бензагенератар “Ноndа” коштам звыш 20 млн. руб. Вядзецца
следства.

23 чысла
ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да неўстаноўленай асобы, якая выкрала
кампрэсарную ўстаноўку з дрэваапрацоўчага цэха, размешчанага ў в. Малая Гарожа,
чым нанесла страту прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству “Рымар” у
памеры 6.910.768 рублёў.

На аўтадарозе
Мінск-Гомель пры правядзенні земляных работ знойдзены арт-снарад часоў Вялікай
Айчыннай вайны, які быў абясшкоджаны вайскоўцамі в/ч 5527.

На забалочаным
участку каля в. Канцы ўздоўж дарогі Асіповічы-Баранавічы выяўлены чэрап
неўстаноўленага чалавека без верхняй і ніжняй сківіц.

ДАI

Спынена 123
парушэнні правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 5 нецвярозых вадзіцеляў, 49
парушальнікаў хуткаснага рэжыму і 10 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў.
Адбылося 8 ДТЗ.

21 чысла на 96
кіламетры аўтадарогі Мінск-Гомель вадзіцель легкавушкі Mercedes-Benz наехаў на
81-гадовага асіпаўчаніна, які рухаўся па праезнай частцы па-за пешаходным
пераходам. У выніку ДТЗ апошні загінуў на месцы.

АУСТ

Атрымана 21
паведамленне аб правапарушэннях. Узбуджаны 3 крымінальныя справы па факце
крадзяжоў. Затрыманы 4 злачынцы, якія знаходзіліся ў вышуку. Канфіскавана 5
літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці. Складзена 46 адміністрацыйных пратаколаў.
Суправоджана 92 цягнікі, з якіх знята 2 правапарушальнікі. 10 чалавек
накіравана ў медвыцвярэзнік.

Дэпартамент
аховы

Спынена
крадзяжоў — 2, выпадкаў парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства — 3, правілаў
дарожнага руху — 7, хуліганства і самагонаварэння — па 1.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 28
чалавек, з якіх 26 былі пакінуты для працверажэння. Сярод іх — 2 жанчыны.

РАНС

На тэрыторыі
раёна пажараў не зарэгістравана.

IАЖіРС

Складзена 3
пратаколы: 2 — на аматараў рыбнай лоўлі, у якіх канфіскавана 2 сеткі даўжынёй
110 метраў і 5 кілаграмаў рыбы; 1 — на паляўнічага з незарэгістраваным сабакам.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 12
па 18 лістапада зарэгістравана 5 супрацьпраўных учынкаў: нанясенне цялесных
па-шкоджанняў, крадзеж, выраб самагону. Узбу-джана 4 крымінальныя справы, у тым
ліку ў адносінах да двух грамадзян з Пухавіцкага раёна, якія абакралі 3
аўтамабілі, што належалі жыхарам Лапіч.

17 чысла ў ЦРБ
дастаўлены 23-гадовы супрацоўнік РАНС з двума пранікаючымі нажавымі раненнямі
грудной клеткі. Цялесныя пашкоджанні нанёс яму падчас сваркі рабочы “Каммаша”.

Раскрыта раней
здзейсненае злачынства: знойдзены зламыснік, які 1 жніўня выкраў два мабільныя
тэлефоны, што належалі жыхару Осава.

Устаноўлена
асоба зламысніка, які 31 кастрычніка здзейсніў крадзеж з аўтамабіля, што
належаў жыхару в. Забалацце.

З 13 па 22
лістапада праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Нагляд” з мэтай
прафілактыкі правапарушэнняў злачынстваў сярод раней асуджаных асоб.

ДАI

Спынена 140
парушэнняў правілаў руху, з якіх 35 — перавышэнне дазволенай хуткасці, 5 —
п’янства за рулём. Прыцягнута да адказнасці 12 пешаходаў. Адбылося 5 ДТЗ.

18 чысла каля 6
гадзін раніцы на 79 кіламетры аўтатрасы Мінск-Гомель па-блізу пасёлка Сасновы
аўтамабіль “МАН” сутыкнуўся з аўтамашынай “Рэно-Магнум”, што рухалася ў тым жа
накірунку. У выніку ДТЗ вадзіцель “МАНа” атрымаў сур’ёзныя траўмы і быў
дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Асіповіцкай ЦРБ.

18 лістапада на
тэрыторыі краіны прайшоў Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных
здарэнняў. ДАI паведамляе, што сёлета ў вобласці ў выніку ДТЗ загінуў 91
чалавек, у іх ліку — двое дзяцей.

З 20 па 30
лістапада су-працоўнікамі аўтаінспекцыі праводзяцца аперацыі “Дзяржтэхагляд” і
“Пешаход”. Мэта апошняй — прафілактыка правапарушэнняў з удзелам пешаходаў,
якія павінны рухацца ў цёмны час сутак са святлоадбіваючымі элементамі.

АУСТ

Складзена 67
пратаколаў па фактах адміністрацыйных парушэнняў. Атрымана 22 паведамленні аб
правапарушэннях. Узбу-джана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.
Затрыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку. Суправоджана 90 цягнікоў, з якіх
знята 4 п’яныя пасажыры. 5 чалавек дастаўлена ў выцвярэзнік.

Дэпартамент
аховы

Спынена 10
правапарушэнняў: крадзяжоў —2, распіццё спіртных напояў — 3, хуліганстваў — 2,
парушэнняў правіл дарожнага руху — 3.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлены 36
чалавек, 29 змешчаны для далейшага “аздараўлення”, у тым ліку — 3 жанчыны. На
астатніх складзены пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях.

РАНС

17 лістапада
атрымана паведамленне аб тым, што ў в. Ялцоўка ў доме знойдзены труп мужчыны.
Як аказалася, прычынай смерці стала неасцярожнасць з агнём падчас курэння.

IАЖіРС

Складзены
пратакол за парушэнне правіл рыбалоўства.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 5 па
11 лістапада зарэгістравана 4 супрацьпраўныя ўчынкі: нанясенне цялесных пашкоджанняў,
крадзеж, рабаўніцтва, выраб самагону. Узбуджана 8 крымінальных спраў.

7 чысла раней
судзімы 24-гадовы рабочы Старадарожскага лясгаса пасля сумеснага распіцця
алкагольных напояў сарваў з шыі 19-гадовага сабутэльніка залаты ланцуг і
паспрабаваў збегчы.

Ноччу 7
лістапада 22-гадовы асіпаўчанін напаў на выпадковага прахожага і нанёс яму
некалькі ўдараў у галаву. Хуліган быў затрыманы на месцы злачынства.

10 чысла ў ЦРБ
дастаўлена двое мужчын з цяжкімі траўмамі жывата. Першы з пацярпелых атрымаў
цялесныя пашкоджанні, калі ўпаў з табурэта на слоік, другі разрэзаў брушыну
нажом пры спробе самазабойства.

Вядзецца
праверка абставін смерці 54-гадовага жыхара п. Ялізава. Пры анатаміраванні цела
нябожчыка, якое знайшлі паблізу ад в. Кассё, былі выяўлены пераломы рэбраў і
пашко-джанні шэрагу ўнутраных органаў.

Узбуджана
крымінальная справа ў адносінах да магілёўскага прадпрымальніка, які атрымаў ад
пенсіянера-асіпаўчаніна 5,9 млн. руб. на ўстаноўку алюмініевых рам, але заказ
не выканаў і знік у невядомым кірунку. Прымаюцца меры да вышуку і затрымання
махляра.

ДАI

Спынена 203
парушэнні правілаў руху, з якіх 94 — перавышэнне дазволенай хуткасці, 6 —
п’янства за рулем. Прыцягнута да адказнасці 11 пешаходаў. Адбылося 12 ДТЗ.

Надвячоркам 11
чысла вадзіцель аўтамабіля “Аудзі” на перакрыжаванні вуліц Гогаля і
Каралёва наехаў на пешахода, які пераходзіў праезную частку. Непрацуючы
57-гадовы мужчына з пераломам нагі, чэрапна-мазгавой траўмай і рванымі ранамі
твару шпіталізаваны ў ЦРБ. Пакуль можна сказаць, што здарэнне адбылося не на
пешаходным пераходзе, а пацярпелы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і
не меў святлоадбіваючых элементаў на адзенні.

АУСТ

Складзена 82
пратаколы па фактах адміністрацыйных парушэнняў, затрыманы неплацельшчык
аліментаў, які знаходзіўся ў вышуку. Суправоджана 80 цягнікоў, з іх знята 3 п’яныя
пасажыры. Канфіскавана 6 л фальсіфікаванай гарэлкі.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 32
грама-дзяніна, з якіх 25 пакінута для працверажэння, а астатнія, паспеўшыя
хутка прыйсці ў адэкватны стан, адпраўлены дадому. Зразумела, пасля складання
пратаколу аб парушэнні антыалкагольнага заканадаўства і з перспектывай
прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу альбо арышту
тэрмінам да 15 сутак.

IАЖіРС

Складзены
пратакол па факце здабычы рыбы з дапамогай забароненых прыстасаванняў у раёне
п. Сасновы.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 29
кастрычніка па 5 лістапада зарэгістраваны крадзеж, выпадак самагонаварэння,
падпал легкавога аўтамабіля. Узбуджана 3 крымінальныя справы, раскрыта раней
здзейсненае злачынства.

ДАI

Спынена 145
парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 48 парушальнікаў хуткаснага
рэжыму, 6 п’яных вадзіцеляў і 10 пешаходаў, з якіх 2 таксама знаходзіліся ў
стане алкагольнага ап’янення. Адбылося 12 ДТЗ.

4 чысла на рамантуемым
участку шашы Мінск-Гомель (паміж в. Смык і п. Сасновы) адбылося лабавое
сутыкненне легкавых аўтамабіляў “Мерсэдэс” і “Форд-Фокус”.
У выніку аварыі адзін чалавек загінуў на месцы, яшчэ трое, у тым ліку 9-гадовы
школьнік, дастаўлены ў райбальніцу з цяжкімі траўмамі.

АДАI нагадвае,
што ва ўмовах кароткага светлавога дня вадзіцелям трэба праяўляць максімум
пільнасці пры праездзе каля пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага
транспарту, школ і дзіцячых садкоў. Асабліва высокай павінна быць канцэнтрацыя
ўвагі ў ранішні і вячэрні “час пік”.

АУСТ

Складзена 64
пратаколы па фактах адміністрацыйных парушэнняў, за-трыманы злачынца, які
знаходзіўся ў вышуку. Суправоджана 92 цягнікі, з якіх саджана 2 п’яныя
пасажыры.

Дэпартамент
аховы

Раскрыты 2
крымінальныя злачынствы, спынена 6 дробных крадзяжоў, па 2 выпадкі хуліганства
і парушэння правілаў дарожнага руху.

Медвыцвярэзнік

Аказана
дапамога 13 мужчынам і 6 жанчынам.

Патрульна-паставой
службай міліцыі дастаўлена 18 “пацярпелых”, 1 — су-працоўнікамі
ўстановы.

РАНС

Вечарам 29
чысла практычна цалкам быў знішчаны агнём дачны дом у             в. Галынка. Да ўзгарання прывяло
парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення гаспадарамі дачы, якія
паспелі своечасова пакінуць палаючы будынак.

IАЖіРС

Прыцягнуты да
адказнасці асобы, якія займаліся самавольнай лесараспрацоўкай. Першы высек 0,2
кубаметра драўніны на дзялянцы, якая належыць Асіповіцкаму ваеннаму лясніцтву;
другі паспрабаваў нарыхтаваць 2,34 м3 ва ўгоддзях Брыцалавіцкага лясніцтва
ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”.

Таксама
складзены пратакол па факце парушэння правілаў вывазкі лесу.

АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 22
па 28 кастрычніка зарэгістраваны 2 крадзяжы і 1 выпадак самагонаварэння.
Раскрыта здзейсненае раней маёмаснае злачынства. Узбуджана 11 крымінальных
спраў, усе — па выпадках крадзяжу маёмасці і грошай.

Самы буйны
факт крыміналу, па якім распачаты следчыя дзеянні, — разукамплектаванне
паўпрычэпа, пакінутага пасля ДТЗ на ўзбочыне шашы Мінск-Гомель каля в. Малая
Гарожа напрыканцы жніўня. За няпоўныя два дні вымушанай стаянкі невядомымі
асобамі з яго былі зняты агрэгаты і элементы электраабсталявання на суму каля 48
млн. руб.

25 чысла на
перакрыжаванні вуліц Ленінскай і Сташкевіча раптоўна памёр 59-гадовы
асіпаўчанін.

ДАI

Спынена 112
парушэнняў правілаў руху. Прыцягнута да адказнасці 8 п’яных вадзіцеляў, 35
парушальні-каў хуткаснага рэжыму і 13 пешаходаў, якія знаходзіліся ў нецвярозым
стане альбо не карысталіся флікерамі. Адбылося 12 дарожна-транспартных
здарэнняў, прычым палова з іх — у суботу і нядзелю, калі “раптоўна”
пачалася зіма.

28 чысла каля
гадзіны ночы вадзіцель аўтамабіля “Форд-Фокус”, што рушыў па вуліцы
Iнтэрнацыяналь-най, пры сустрэчным раз’ездзе з іншай машынай позна заўважыў
дзвюх дзяўчын, якія ішлі ў спадарожным накірунку. Распачатае тармажэнне
дазволіла пазбегнуць фатальнай канцоўкі, аднак у выніку наезду пешаходы ўсё ж
атрымалі адчувальную шкоду здароўю і былі шпіталізаваны. Падрабязнасці здарэння
выяўляюцца, аднак адназначна назваць вінаватага будзе не проста, таму што
правілы руху парушылі ўсе яго ўдзельнікі. Пацярпелыя знаходзіліся на праезнай
частцы, без святлоадбіваючых элементаў на адзенні, а вадзіцель не памяняў
своечасова летнія пакрышкі на зімовыя. Як вядома, сезонную перамену
“гумы” трэба рабіць, калі сярэднясутачная тэмпература зніжаецца да
+7°С.

АУСТ

Спынена 81
правапарушэнне, затрыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку. Суправоджана 115
цягнікоў, з якіх ссаджана 4 пасажыры з неадэкватнымі паводзінамі.

Медвыцвярэзнік

Аказана
дапамога 19 мужчынам і 6 жанчынам. Кожны трэці з дастаўленых ва ўстанову
пацыентаў на момант траплення ў поле зроку супрацоўнікаў міліцыі знаходзіўся ў
ляжачым стане: як правіла, з надыходам халадоў колькасць асоб, якія
“адключаюцца” пасля распіцця алкагольных напояў у месцах грамадскага
карыстання, значна ўзрастае.

РАНС

27 чысла ў
21.30 па невядомай пакуль прычыне загарэўся жылы дом у в. Пратасевічы. Агонь
знішчыў дах будынка. 27 кастрычніка ў шматпавярховым доме на вул. Дзмітрыева
ўспыхнулі дзверы адной з кватэр. Устаноўлена, што прычынай пажару стаў падпал.

IАЖіРС

Складзены 2
пратаколы па фактах парушэння правілаў вывазу лесу. Вя-дзецца праверка абставін
разбурэння глебавага покрыва на вялікім участку водаахоўнай зоны ракі Свіслач.

 

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У
перыяд з 10 па 16 верасня  зарэгістраваны
рабаўніцтва, крадзеж і набыццё крадзеных рэчаў, 
3  выпадкі самагонаварэння.
Раскрыта 2 раней здзейсненыя крадзяжы. Узбу-джана 10 крымінальных спраў.

Падчас
аперацыі “Арсенал” добраахвотна здадзена 12 паляўнічых
стрэльбаў,  самаробны пісталет і 127
патронаў да паляўнічай і баявой зброі.    

Дзве
незарэгістраваныя стрэльбы былі знойдзены ў лесе падчас правядзення  рэйдавых мерапрыемстваў.

14
чысла каля 23 гадзін дзверы дома 
адзінокапражываючага пенсіянера ўзламаў невядомы мужчына і адабраў у
гаспадара 600 тыс. руб. На наступны дзень злачынца быў затрыманы. Iм аказаўся
раней судзімы за крадзеж асіпаўчанін.

ДАI

Спынена
150 парушэнняў правілаў руху. Прыцягнута да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 40
парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 5 пешаходаў, якія не мелі на адзенні
святлоадбіваючых элементаў. З іх 4 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення,
за што кожны быў аштрафаваны на 300 тыс. руб. і 
адпраўлены ў выцвярэзнік. Адбылося 12 ДТЗ.

Надвячоркам
15 верасня  на шашы Асіповічы-Свіслач
каля вёскі Цяплухі аўтамабіль ВАЗ-21063 не ўпісаўся ў паварот, зляцеў з
дарожнага палатна, лёг на бок і ўрэзаўся дахам у дрэва. Дэфармацыя кузава ад
удару была такой моцнай, што людзі з салона здолелі выбрацца толькі пасля
разразання апошняга. Вадзіцель і адзін пасажыр з сур’ёзнымі траўмамі галавы
шпіталізаваны ў ЦРБ, астатнія тры пасажыры атрымалі адносна лёгкія цялесныя
пашкоджанні.

Адной
з верагодных прычын катастрофы лічыцца карыстанне зношанымі шынамі і вялікая
хуткасць руху на вільготным ад дажджу асфальце. У такіх умовах
“лысая” гума пачала слізгаць па дарожным палатне, і машына страціла
кіруемасць.

АУСТ

Складзена
77 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, затрыманы злачынца, на якога
аб’яўлены вышук за ўхіленне ад выплаты аліментаў, раскрыты крадзеж каляровых
металаў, здзейснены ў мінулым годзе. Узбуджана 2 крымінальныя справы па фактах
крадзяжу 500 м кабелю з будуемай зараз электрычнай сеткі на лініі
Асіповічы-Бабруйск і захавання наркотыкаў. 0,5 г марыхуаны былі знойдзены пры
аглядзе рэчаў затрыманага за дробнае правапарушэнне пасажыра.

РАНС

Раніцай
12 верасня ў кватэры на вуліцы Кірава па невядомай прычыне пачаўся пажар. Агонь
цалкам знішчыў адзін пакой, дымам пашкоджана маёмасць ва ўсіх астатніх.

IАЖіРС

Прыцягнуты
да адказнасці браканьер, які лавіў рыбу пад’ёмнай сеткай на рацэ Свіслач.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 3 па 9 верасня зарэгістраваны 3 крадзяжы і
столькі ж выпадкаў самагонаварэння. Раскрыта раней здзейсненае злачынства,
узбуджаны 4 крымінальныя справы па фактах крадзяжу.

Скончыў жыццё самазабойствам 50-гадовы жыхар горада.

8 чысла недалёка ад ст. Верайцы загарэўся легкавы
аўтамабіль. Ва-дзіцель — 23-гадовы мясцовы жыхар — загінуў у агні. Прычыны
трагедыі выяўляюцца.

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да 45-гадовага
работніка ДУКВП “Райсэрвіс”, які 10 жніўня ўкраў з тэрыторыі ваеннага
гарадка маёмасці адной з дыслацыраваных у ім часцей на суму каля 8,5 млн. руб.

ДАI

Спынена 106 парушэнняў правілаў руху. Прыцягнута да
адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў, 41 парушальнік хуткаснага рэжыму. Адбылося 19
ДТЗ.

9 верасня на 113 км шашы Мінск-Гомель ва-дзіцель “Рэно
Сцэнік” не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў “Фіат Марэа”, які
рушыў па сустрэчнай паласе. Вадзіцель “Рэно” шпіталізаваны з траўмамі
галавы і грудзей, пасажырка “Фіата” — жанчына на 27 тыдні цяжарнасці
— з пераломам шыйкі сцягна.

Двума днямі раней на шашы Свіслач-Асіповічы на ўскраіне в.
Вяззе аўтамабіль “Опель Тыгра” наехаў на пешахода, які перабягаў
праезную частку ў непасрэднай блізкасці ад машыны. У выніку аварыі 40-гадовы
работнік СВК “Калгас “Авангард” атрымаў траўму галавы і пералом
нагі. Верагодная прычына дарожнага здарэння — неасцярожнасць пешахода і
адсутнасць на адзенні святлоадбіваючых элементаў.

АДАI нагадвае, што з надыходам восені і скарачэннем
працягласці светлага часу сутак неабходнасць ка-рыстання флікерамі значна
ўзрастае. Штраф за адсутнасць святлоадбіваючых элементаў зараз дасягае 300 тыс.
руб., а калі пешаход знаходзіцца ў нецвярозым стане — 500 тысяч.

АУСТ

Затрыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку. Складзена 100
адміністрацыйных пратаколаў па фактах парушэння правапарадку.

Дэпартамент аховы

Спынена 1 злачынства, 3 дробныя крадзяжы, па 1 парушэнні
антыалкагольнага заканадаўства і хуліганства.

8 чысла ў магазіне “ТэхнаГрад” здзейснены крадзеж.
Па прыбыцці дзяжурнага нараду на месца здарэння была за-трымана 53-гадовая
жанчына, якая паспрабавала выцягнуць з сумкі адной з наведвальніц кашалёк, дзе
знаходзілася 600 долараў ЗША, 1000 расійскіх і каля 1 млн. беларускіх рублёў.
Як высветлілася, затрыманая адбывае пакаранне ў ВУАТ-48 за незаконнае
абарачэнне наркатычных сродкаў.

IАЖіРС

Выяўлена спроба незаконнага вывазу драўніны. Прыцягнуты да
адказнасці 2 рыбаловы, якія карысталіся забароненымі прыстасаваннямі для лоўлі
— пад’ёмнымі сеткамі.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 27 жніўня па 2
верасня зарэгістраваны крадзеж і 3 выпадкі самагонаварэння.
Раскрыта раней
здзейсненае злачынства — крадзеж канькоў вясной 2011 года. Скончыў жыццё
самагубствам жыхар в. Жорнаўка. Вядома, што 31-гадовы непрацуючы мужчына
злоўжываў алкаголем. Узбуджана 4 крымінальныя справы па фактах карыстання
фальшывымі дакументамі на права кіравання аўтамабілем, згвалтавання і
эканамічнай злачыннасці (2).

Былы кіраўнік
дзяржпрадпрыемства, злоўжываючы службовым становішчам, арганізаваў фіктыўны
продаж прадукцыі на суму каля 1,3 млрд. руб. Атрыманы “лішак” быў ім
прысвоены і прададзены за наяўны разлік.

Супрацоўнік РУП
“Бабруйскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі” за
дадатковае ўзнагароджанне памерам 805 тыс. руб. узяўся дапамагчы аднаму з асіповіцкіх
прадпрымальнікаў у найхутчэйшым правядзенні паверкі гандлёвага абсталявання.

Яшчэ адзін
выпадак злоўжывання службовым становішчам — крадзеж 400 л біядызельнага паліва
— не стаў прычынай для ўзбуджэння крымінальнай справы, паколькі здзейсніўшая
злачынства службовая асоба цалкам кампенсавала нанесены дзяржаве ўрон.

Падчас
правядзення аперацыі “Мак” на тэрыторыі горада выяўлена 8 участкаў,
на якіх сабрана 178 кг дзікарослых канопляў. Наркатычны эквівалент знішчанай
расліны на “чорным рынку” склаў бы прыблізна 10.000 доз марыхуаны
сукупным коштам да 2 млрд. руб.

ДАI

Спынена 131
парушэнне правілаў руху. Прыцягнута да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў, 69
парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 1 ДТЗ.

29 жніўня
18-гадовы жыхар в. Вялікі Бор, кіруючы незарэгістраванымі “Жыгулямі”,
перавысіў бяспечную хуткасць і перакуліўся ў кювет прасёлачнай дарогі. Разам з
вадзіцелем, не меўшым права кіравання легкавым аўтамабілем, ехала яшчэ 7
чалавек, з якіх 3 дзяўчыны-школьніцы атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай
ступені цяжкасці.

Увага: у перыяд
з 3 па 7 верасня праводзіцца тыдзень бяспекі, мэта якога — прафілактыка ДТЗ з
удзелам непаўналетніх.

АУСТ

Складзены 81
адмі-ністрацыйны пратакол. Устаноўлена асоба злачынцы, які на працягу доўгага
часу краў дэталі з каляровага металу на аб’ектах чыгуначнага транспарту.
Злодзей — былы чыгуначнік — добра ведаў спецыфіку работы электраабсталявання і
таму звяртаў увагу толькі на найменш важнае і моцна зношанае. Такім чынам,
нягледзячы на дастаткова вялікую колькасць сапсаванага абсталявання, нанесены
чыгунцы ўрон склаў усяго 2,5 млн. руб. Кошт утворанай тэхнічна падкаваным
прайдзісветам рызыкі ўзнікнення аварый, зразумела, разлічыць немагчыма.

Дэпартамент
аховы

Спынена 1
злачынства, 2 дробныя крадзяжы і столькі ж выпадкаў самагонаварэння, 4
парушэнні антыалкагольнага заканадаўства, 5 — правілаў дарожнага руху.

РАНС

2 верасня з-за
грубага парушэння правілаў эксплуатацыі электраабсталявання загарэўся замкнёны
дом у Асіповічах.

IАЖіРС

Выяўлена спроба
незаконнага — без па-цвярджаючых дакументаў — вывазу 7 кубаметраў драўніны.
Прыцягнуты да адказнасці рыбалоў, які знаходзіўся ў водаахоўнай зоне
Асіповіцкага вадасховішча, маючы забароненую прыладу для лоўлі — сетку даўжынёй
70 м.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 20 па 26 жніўня ўзбуджана 7
крымінальных спраў, зарэгістравана 3 крадзяжы, нанясенне цялесных пашкоджанняў.

20 чысла з дачнага дома каля п. Татарка
скрадзена пнеўматычная вінтоўка.

Падчас правядзення аперацыі “Мак” знойдзены дзве
плантацыі дзікарослых канопляў.

ДАI

Спынена 167 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да
адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў, 112 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 7
ДТЗ.

АДАI нагадвае, што з 27 жніўня па 10 верасня ў
краіне праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Увага! ДзецI”, падчас
якой вадзіцелям раіцца карыстацца бліжнім святлом фар і ў светлы час сутак.

АУСТ

Прыцягнута да адказнасці 72 правапарушальнікі.
Узбуджана 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжу маёмасці.

На перагоне Верайцы-Лапічы пад цягніком загінуў
74-гадовы пенсіянер.

У зоне адказнасці АУСТ і стралкова-пажарнай
каманды на станцыі Асіповічы на адной са станцый Бабруйскага накірунку смяротна
траўміраваны 3-гадовы хлопчык.

Дэпартамент аховы

Спынена 9 дробных правапарушэнняў.

РАНС

21 чысла загарэўся і быў моцна пашкоджаны агнём
жылы дом у в. Вялікая Гарожа. Верагодная прычына пажару — падпал.

IАЖіРС

Выяўлена 2 парушэнні правілаў збору журавін. Пры
аглядзе прылягаючай да сажалак рыбгаса тэрыторыі знойдзены 3 рыбалоўныя сеткі і
звыш 60 кг карпа, ужо ўпакаванага ў мяхі для перавозкі. Браканьера затрымаць не
ўдалося, крадзеная рыба перададзена ўласніку.

 

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 13 па 19 жніўня зарэгістраваны 1
крадзеж і 2 выпадкі самагонаварэння. Узбуджана 12 крымінальных спраў, раскрыта
раней здзейсненае злачынства. Скончыў жыцё сама- губствам 62-гадовы жыхар  в. Каменічы.

 Падчас
правядзення аперацыі “Мак” на закінутых участках зямлі ў вёсках
Верайцы, Замошша і на вул. Сташкевіча ў Асіповічах знойдзена і знішчана 20 кг
дзікарослых канопляў.

 У лясным
масіве на заходняй ускраіне горада знойдзены артылерыйскі снарад часоў Вялікай
Айчыннй вайны.

ДАI

Спынена 172 парушэнні правілаў руху, у ліку якіх
115 — перавышэнне хуткасці і 6 — п’янства за рулём. Адбылося 9 ДТЗ.

17 чысла вадзіцель джыпа “Таёта
Круізер” на шашы Мінск-Гомель задрамаў, у выніку чаго машына страціла
кіруемасць і сутыкнулася з сустрэчным “Пежо-406”. Аўтамабілі
разбіліся ўшчэнт, аднак для людзей аварыя скончылася ў цэлым шчасліва: толькі
вадзіцелю “Пежо” ў ЦРБ загіпсавалі зламаную руку і зашылі некалькі
парэзаў скуры. Мінімальная шкода тлумачыцца толькі тым, што яе ўдзельнікі
карысталіся рамянямі бяспекі.

Сярод затрыманых на тыдні нецвярозых вадзіцеляў
два, так бы мовіць, нажылі сабе клопату з-за ўласнага альтруізму. Першы —
зямляк, яшчэ не цалкам пазбаўлены ад наступстваў ужывання вялікай дозы
алкаголю, выканаў просьбу п’яных сяброў, якім тэрмінова спатрэбілася выпіўка
для працягвання вечарынкі. Ён паехаў з в. Перамога ў бліжэйшы начны магазін,
дзе і патрапіў у поле зроку патруля ДАІ. Другі — мінчанін, тэрмінова перарваў
застолле, каб павезці ў Асіповічы ключы ад службовага памяшкання, забытыя
знаёмай жанчынай у сталіцы.

АУСТ

Складзена 96 адміністрацыйных пратаколаў, у тым
ліку 71 — за парушэнні правілаў пераходу рэек. Затрыманы злачынца, на якога
аб’яўлены вышук.

Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу
маёмасці і нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўніку чыгункі. Апошні
імкнуўся спыніць аўтамабіль, які рушыў праз нерэгулюемы пераезд пры
забараняючым сігнате святлафора. Раз’юшаны вадзіцель вы-скачыў з кабіны і
спрабаваў прарвацца, ударыўшы службовую асобу ў твар.

Дэпартамент аховы

Спынена 4 дробныя крадзяжы, распіццё алкаголю ў
месцы грамадскага карыстання, па “гарачых слядах” раскрыта 1
злачынства.

РАНС

Праведзена ачыстка дарожнага палатна ад
гаруча-змазачных матэрыялаў, у адным з жылых дамоў ліквідавана гняздо шэршняў.

IАЖіРС

Складзена 2 пратаколы за вывазку драўніны без
належна аформленых дакументаў, і столькі ж — за незаконную лоўлю рыбы ў р.
Сіняя.

АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 6 па 12 жніўня зарэгістравана 5
крадзяжоў і выпадак самагонаварэння. Узбуджана 5 крымінальных спраў па фактах
крадзяжу грошай і маёмасці, выкрадання матацыкла, захавання наркатычных
рэчываў.

7 чысла ў Кіраўскім раёне знойдзены аўтамабіль
“Аудзі”, які тры дні таму быў пакінуты без нагляду ў лясным масіве
каля в. Ясень і праз некалькі гадзін знік з імправізаванай стаянкі. Дарэчы, на
момант знікнення аўтамабіль знаходзіўся ў тэхнічна няспраўным стане, а вярнуўся
да шчаслівага гаспадара адрамантаваным і цалкам прыдатным для эксплуатацыі.

ДАI

Спынена 133 парушэнні правілаў руху. Прыцягнута
да адказнасці 5 п’яных ва-дзіцеляў, 67 парушальнікаў хуткаснага рэжыму.
Адбылося 8 ДТЗ.

Раніцай 12 чысла легкавы аўтамабіль урэзаўся ў
слуп на вул. Крыловіча. Мяркуючы па атрыманых па-шкоджаннях — адрамантаваць машыну
пасля гэтай аварыі немагчыма — сутыкненне адбылося на дастаткова высокай
хуткасці, але вадзіцель і пасажыр, якія знаходзіліся на добрым падпітку,
засталіся цэлымі. Як высветлілася, разбітая “БМВ” належала
асіпаўчаніну, які быў чатыры разы судзімы за кіраванне транспартнымі сродкамі ў
стане алкагольнага ап’янення і ў чарговы раз вярнуўся з месца адбыцця пакарання
ўсяго тыдзень назад. Сам ён за руль не сеў — перадаў права кіравання сябру. За
такое грубае парушэнне правілаў дарожнай бяспекі непапраўнага заўзятара язды
“пад мухай” зноў чакае прыцягненне да крымінальнай адказнасці.

АУСТ

Зарэгістравана 24 супрацьпраўныя здарэнні,
складзена 86 адміністрацыйных пратаколаў, за-трымана 2 злачынцы, на якіх быў
аб’яўлены вышук. Узбуджана 2 крымінальныя справы.

У зоне адказнасці аддзела унутраных спраў на
транспарце і стралкова-пажарнай каманды на станцыі Асіповічы адбыўся няшчасны
выпадак: пад коламі цягніка загінулі юнак і дзяўчына. Абставіны трагедыі
вы-святляюцца і не выключана, што гэта быў сумесны суіцыд.

РАНС

У ноч на 7 жніўня пажарам быў моцна пашкоджаны
жылы дом у п. Ялізава. Верагодная прычына ўзгарання — неасцярожнасць пры
курэнні.

IАЖіРС

Спынена спроба незаконнай высечкі лесу каля          в. Ражышча, складзены пратаколы на
двух браканьераў. Адзін быў затрыманы падчас незаконнага начнога палявання з
незарэ-гістраванай стрэльбай і фарай-шукальнікам, другі знаходзіўся ў
водаахоўнай зоне з забароненай прыладай для лоўлі рыбы.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

З 30 ліпеня па 5 жніўня здзейснена 2 крадзяжы.
Так, 4 чысла ў непрацуючага мінчаніна знік аўтамабіль “Ауди А3”, які ён пакінуў
каля в. Ясень у лесе ў тэхнічна няспраўным стане. Раскрыта раней здзейсненае
злачынства. Узбуджана 9 крымінальных спраў, у тым ліку ў адносінах да асобы,
якая скрала рыбалоўныя прылады коштам звыш 3 мільёнаў рублёў у адпачываючага
каля вёскі Прыцерпа мінчаніна.

У ходзе правядзення рэйду “Арсенал” знойдзена
незарэгістраваная зброя, а таксама некалькі дзясяткаў патронаў.

Выяўлена 3 трупы, сярод іх — 92-гадовай
асіпаўчанкі, знойдзенай у ванным пакоі сваёй кватэры; жыхара Лабковіцы, 1971
г.н., які патануў падчас купання ў возеры па-блізу Вязаўніцы. 5 чысла скон-чыў
жыццё самагубствам малады чалавек 1988 г.н.

У рамках мерапрыемстваў “Мак” на прысядзібных
участках трох грамадзян выяўлена і ліквідавана каля 7 кілаграмаў маку.

ДАI

Спынена 104 парушэнні правіл дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 5 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення, 33
парушальнікі хуткаснага рэжыму. Адбылося 9 ДТЗ.

30 ліпеня непрацуючы жыхар п. Ялізава на
мапе-дзе з-за няўважлівасці здзейсніў наезд на рабочага СЗАТ “Ялізава-Сэрвіс”,
які пешшу рухаўся па ўскрайку праезнай часткі. У выніку здарэння абодва
атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны ў райбальніцу.

З 6 па 12 жніўня праводзіцца акцыя “Дзіця —
галоўны пасажыр”.

АУСТ

Зарэгістравана 24 матэрыялы аб здарэннях.
Суправоджана 38 цягнікоў, з якіх знята 2 правапарушальнікі. Складзена 59
ад-міністрацыйных пратаколаў. У медвыцвярэзнік дастаўлена 5 чалавек.

У рамках спецыяльнай праграмы “Мак” ліквідавана
100 кілаграмаў каноплі.

Дэпартамент аховы

Спынена 6 правапарушэнняў: дробных крадзяжоў —
4, распіццё спіртных напояў — 2.

IАЖіРС

Выяўлена 4 факты парушэння рыбалоўнага
заканадаўства. Канфіскаваны 4 пад’ёмныя сеткі, а таксама 26 кілаграмаў рыбы. У
адносінах да аднаго з парушальнікаў узбуджана крымінальная справа, прычым другі
раз на працягу года.

АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

РАУС

З 23 па 29 ліпеня зарэгістраваны 4 супрацьпраўныя
дзеянні, з іх крадзяжы — 2, самагонаварэнне, захоўванне пратэрмінаванай
прадукцыі — па аднаму. Раскрыта раней здзейсненае злачынства. Узбуджана 6
крымінальных спраў. Адна з іх — у адносінах да неўстаноўленай асобы, якая
напрыканцы чэрвеня скрала рабочы інструмент ПГУП “АвтоДив”. Страты склалі амаль
25 мільёнаў. Яшчэ адна — за крадзеж, здзейснены ў ноч з 14 на 15 ліпеня паблізу
п. Сасновы: з грузавых аўтамабіляў МАЗ, якія стаялі на часовай стаянцы, былі
ўкрадзены 6 акумулятараў і 100 літраў дызпаліва. Страты ацэньваюцца ў 12,5 млн.
рублёў.

23 ліпеня ў райбальніцу быў шпіталізаваны
непрацуючы асіпаўчанін 1989 г.н., які па месцы жыхарства пры дапамозе
запальнічкі раза-граваў металічны балон, які трымаў у руках. Адбыўся выбух, і
малады чалавек страціў некалькі пальцаў…

 Двума
днямі пазней з двара асіпаўчанкі, якая будуе дом па вул. Сасновай, украдзена 90
бетона-селікатных блокаў.

ДАI

Спынена 124 парушэнні правіл дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 6 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення, 36
парушальнікаў хуткаснага рэжыму, а таксама 3 пешаходы. Адбылося 7 ДТЗ.

25 чысла на аўтадарозе Мінск-Гомель паблізу п.
Сасновы бабруйчанін на аўтамабілі “Сітраен С25” праявіў няўважлівасць
і сутыкнуўся з МАЗам, які спыніўся, каб выканаць паварот. Вадзіцель
мікрааўтобуса ад атрыманых траўм загінуў на месцы.

АУСТ

Зарэгістраваны 31 матэрыял аб здарэннях. Суправоджаны
51 цягнік. Складзена 70 адміністрацыйных пратаколаў. У медвыцвярэзнік
накіравана 3 чалавекі. Выяўлены факт перавозкі спіртаўтрымліваючай вадкасці —
11,5 літраў на 541 тысячу рублёў.

Дэпартамент аховы

Спынена 7 правапарушэнняў, з іх дробных
кра-дзяжоў — 4, распіццё спіртных напояў і парушэнне правіл дарожнага руху — па
аднаму.

IАЖіРС

Складзена 4 пратаколы: 2 — за парушэнне правіл
рыбалоўства, столькі ж — за збор чарніц забароненымі сродкамі. Канфіскавана 200
метраў сеткі, 7 кілаграмаў рыбы.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

З 16 па 22 ліпеня зарэгістравана 8
супрацьпраўных дзеянняў: крадзяжы — 3, захоўванне наркотыкаў — 2,
самагонаварэнне, хуліганства і рэалізацыя кантрафактнай прадукцыі — па аднаму.
У Асяродку знойдзены труп 26-гадовага бабруйчаніна. 2 чалавекі дастаўлены ў
райбальніцу з траўмамі: на аднаго ўпала дрэва, зломленае ветрам; другі ў стане
алкагольнага ап’янення зваліўся з веласіпеда. Раскрыта адно раней здзейсненае
злачынства. Узбуджана 8 крымінальных спраў, у тым ліку ў адносінах да невядомай
асобы, якая ўпотай, маючы свабодны доступ, скрала з катара, што знаходзіўся на
рацэ Свіслач у Смыку, лодачны матор “Джонсан-15” коштам 700 тысяч
рублёў.

20 чысла ў лесе каля в. Прудок знойдзены два
ар-тылерыйскія снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія абясшкодзіла
сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5523.

ДАI

Спынена 136 парушэнняў правіл дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 7 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення, а таксама
23 парушальнікі хуткаснага рэжыму. Адбылося 9 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі і
1 — з цялеснымі.

19 ліпеня жыхар Барысава на МАЗе паблізу Ялізава
сутыкнуўся з мапедам, на якім ехаў рабочы мясцовага шклозавода. Ён раптоўна
апынуўся на паласе руху аўтамабіля, у выніку аварыі атрымаў траўмы і быў
шпіталізаваны.

АУСТ

Зарэгістравана 30 матэрыялаў аб здарэннях.
Суправоджана 55 цягнікоў. Складзена 86 адміністрацыйных пратаколаў. У
медвы-цвярэзнік накіравана 5 чалавек. Знойдзены згінуўшы без весткі. Узбуджаны
2 крымінальныя справы: за крадзеж і парушэнне правіл знаходжання ў Беларусі.

Дэпартамент аховы

Спынена 6 правапарушэнняў: дробных крадзяжоў —
4, распіццё спіртных напояў і самагонаварэнне — па аднаму.

IАЖіРС

Складзена 6 пратаколаў: 3 — за парушэнне правіл
палявання, столькі ж — за лоўлю рыбы забароненымі сродкамі. Канфіскавана 3
сеткі, дзве з іх —  пад’ёмныя.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 9 па 15 ліпеня
зарэгістравана 4 супрацьпраўныя дзеянні, з якіх 3 — крадзяжы.
Знойдзены
труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Раскрыта адно раней здзейсненае
злачынства. Узбуджана 5 крымінальных спраў.

11 чысла ў разлікова-касавы
цэнтр № 1 ААТ “Белаграпрамбанк” звярнулася 61-гадовая жыхарка Масквы,
якая прад’явіла для абмену фальшывую банкноту наміналам 100 долараў ЗША,
вырабленую з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі.
Вядзецца праверка.

ДАI

Спынена 141 парушэнне правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 4
вадзіцелі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама 31
парушальнік хуткаснага рэжыму і 2 пешаходы. Адбылося 6 ДТЗ.

11 ліпеня паблізу вёскі Смык,
рухаючыся на аўтамабілі “Фольксваген Пасат” у напрамку Мінска, жыхар
сталіцы здзейсніў наезд на пенсіянерку-расіянку, якая пераходзіла праезную частку
ў неўстаноўленым месцы.
Жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні, з якімі
была шпіталізавана.

13 чысла непрацуючы жыхар в.
Заельнік на аўтамабілі “Аудзі-80” каля в. Асяродак не справіўся з
кіраваннем, выехаў на ўзбочыну і перакуліўся, прычыніўшы сабе цялесныя
пашкоджанні.

ДАI нагадвае, што праводзяцца
папера-джальна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне
бяспекі дарожнага руху ў перыяд правя-дзення ўборачных работ.

АУСТ

Зарэгістравана 30 матэрыялаў аб здарэннях.
Суправоджана 36 цягнікоў, выяўлены 1 правапарушальнік. Складзена 94
адміністрацыйныя пратаколы. У медвыцвярэзнік накіравана 2 чалавекі.

Дэпартамент аховы

Спынена 24 правапарушэнні, з іх дробных
крадзяжоў — 7, хуліганстваў — 2, распіцця спіртных напояў або знаходжанне ў
грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення — 7, парушэнне правілаў
дарожнага руху — 8.

Медвыцвярэзнік

За тыдзень тут апынулася 22 чалавекі, сярод іх —
3 жанчыны.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы за парушэнне правіл
рыбалоўства.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 2 па 8 ліпеня зарэгістравана 5
супрацьпраўных выпадкаў, з якіх 4 — крадзяжы. Знойдзены труп без бачных прыкмет
гвалтоўнай смерці. Раскрыта 2 раней здзейсненыя злачынствы.

2 ліпеня ў 49-гадовага мінчаніна, які адпачываў на
беразе Бярэзіны паблізу         в.
Прыцерпа, невядомая асоба скрала з лодкі матор і 2 спінінгі. Страта — 7
мільёнаў рублёў.

У рамках аперацыі “Мак” знойдзены і знішчаны каля 100
кілаграмаў дзікарослай каноплі.

4 чысла ў пенсіянеркі  
в. Лапічы шляхам свабоднага доступу праз незачыненыя дзверы былі
скрадзены звыш 4 млн. рублёў. Па падазрэнні ў злачынстве затрыманы 57-гадовы
мясцовы жыхар.

Днём пазней каля в. Караны ў лесе было зной-дзена і
канфіскавана 240 літраў самагоннай брагі.

6 ліпеня ў райбальніцу з траўмамі дастаўлена 5-гадовая
дзяўчынка з в/г Цэль, якая па неасцярожнасці выпала з акна 4-га паверха. Праз
суткі яна памерла.

ДАI

Спынена 162 парушэнні правілаў дарожнага руху,
прыцягнуты да адказнасці 1 вадзіцель у нецвярозым стане, 81 парушальнік
хуткаснага рэжыму і 3 пешаходы. Адбылося 14 ДТЗ, у адным з іх пацярпелі людзі.

3 ліпеня асіпаўчанін на аўтамабілі “Сеат” перавысіў
хуткасць і наехаў на прыдарожнае дрэва. Пасажырка атрымала закрытую
чэрапна-мазгавую траўму і была шпіталізавана. Папярэдне вадзіцель быў цвярозы.

АУСТ

Зарэгістравана 14 матэрыялаў аб здарэннях. Узбуджаны 2
крымінальныя справы ў адносінах да зладзеяў. Затрыманы злачынца, які
знаходзіўся ў вышуку за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду.

Суправоджана 72 цягнікі, у якіх 3 пасажыры парушалі
правапарадак. Складзена 48 адміністрацыйных пратаколаў, у медвыцвярэзнік
накіравана 6 чалавек.

Медвыцвярэзнік

Змешчана на “аздараўленне” 16 аматараў алкагольных
напояў, у тым ліку — 3 жанчыны.

РАНС

Здзейснены выезды на ліквідацыю пажару і спрацоўку
аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі — па 1, на ўзгаранне смецця — 3.

IАЖіРС

Выяўлена 2 парушэнні правіл рыбалоўства: паквапіліся
на рыбу, якая не дасягнула прамысловай велічыні, а таксама лавілі забароненым
сродкам.

АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 18 па 24 чэрвеня зарэгістраваны 2
супрацьпраўныя ўчынкі: крадзеж і згвалтаванне. Узбуджаны 4 крымінальныя справы.
Раскрыты 2 раней здзейсненыя злачынствы.

Знойдзены 2 трупы: адзін — без бачных пры-кмет
гвалтоўнай смерці, другі — у выніку самазабойства ў Асяродку жанчыны 1955 г.н.

18 чысла каля 14 гадзін з гандлёвай палаткі на
гарадскім рынку шляхам свабоднага доступу ў гр. Л. і Х. былі скрадзены барсетка
з мабільным тэлефонам і 500.000 рублямі і дам-ская сумка, дзе знаходзілася 7,5
мільёна рублёў і 100 долараў ЗША.

ДАI

Спынена 297 парушэнняў правілаў дарожнага руху,
прыцягнуты да адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў, 133 парушальнікі хуткаснага
рэжыму. Адбылося 11 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.

АУСТ

Зарэгістравана 20 матэрыялаў аб здарэннях.
Узбуджана крымінальная справа да грамадзяніна, які скраў грашовыя сродкі з
банкаўскай карткі. Затрыманы злачынца, які знахо-дзіўся ў вышуку за ўхіленне ад
прэвентыўнага нагляду.

Суправоджана 54 цягнікі, у якіх 7 пасажыраў
парушалі правапарадак. Складзена 86 адміністрацыйных пратаколаў.

Дэпартамент аховы

Спынена 10 правапарушэнняў.

Медвыцвярэзнік

За тыдзень сюды даставілі 22 аматары “зялёнага
змія”, у тым ліку жанчыну.

РАНС

Здзейснены выезды на ліквідацыю пажару і лжывую
спрацоўку сігналізацыі, на ўзгаранне смецця і ліквідацыю гнёздаў шэршняў і вос.

IАЖіРС

Складзена 5 пратаколаў за парушэнне правілаў
лесакарыстання.

АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 11 па 17 чэрвеня зарэгістравана 11
супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы — 6, выраб самагону — 3, збыт наркотыкаў і
хуліганства — па аднаму. Узбуджана 11 крымінальных спраў. Раскрыта 2 раней
здзейсненыя злачынствы. На рацэ Свіслач у раёне в/ч Лапічы падчас рыбнай лоўлі
ўтапіўся 46-гадовы пенсіянер.

11 чысла каля 24.00 з мехдвара філіяла
“Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў Вязаўніцы мясцовы жыхар, прымяніўшы да
вартаўніка небяспечнае для жыцця насілле, адкрыта скраў 19 л дызпаліва.

15 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа ў
адносінах да 31-гадовага асіпаўчаніна, які напярэдадні аказаў супраціўленне
двум су-працоўнікам міліцыі.

16 чэрвеня ў райбальніцу брыгадай “хуткай” у
непрытомным стане была дастаўлена непрацуючая асіпаўчанка 1962 г.н., якая
злоўжывала спіртнымі напоямі. Па папярэдніх дадзеных, цялесныя пашкоджанні яна
прычыніла сама сабе пры падзенні.

Узбуджана крымінальная справа па заяве
асіпаўчанкі, якая паведаміла, што невядомая асоба шляхам падбору ключоў з
багажніка машыны скрала бензапілу “Партнёр”, ручную помпу, набор
ражковых і накідных ключоў — усяго на паўтара мільёна рублёў.

ДАI

Спынена 110 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 8 п’яных вадзіцеляў, 28 парушальнікаў хуткаснага
рэжыму. Здзейснена 6 ДТЗ.

З 18 па 24 чэрвеня праводзіцца абласная
прафілактычная акцыя “Увага! Узрост!”, каб папярэдзіць ДТЗ з удзелам грамадзян
пажылога ўзросту.

АУСТ

Зарэгістравана 25 матэрыялаў аб здарэннях.
Узбуджана 2 крымінальныя справы: за крадзеж і незаконнае захоўванне
псіха-тропных медпрэпаратаў.

Затрыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку за
нявыплату аліментаў.

Выяўлены па адным факце перавозкі цыгарэт без
акцызных марак нашай краіны: 15 пачкаў на 102 тысячы рублёў і столькі ж літраў
спіртаўтрымліваючай вадкасці коштам 300 тысяч.

Суправоджана 64 цягнікі, з якіх знята 6
правапарушальнікаў. Складзена 79 адміністрацыйных пратаколаў. У медвыцвярэзнік
накіравана 5 чалавек.

Дэпартамент аховы

Спынена 12 правапарушэнняў: крадзяжоў — 6,
выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 3, правілаў дарожнага руху
— 2, хуліганстваў —1.

РАНС

Здзейснена 5 выездаў, у тым ліку — на аказанне
дапамогі ў ліквідацыі пажару на тэрыторыі Пухавіцкага раёна; зняцці дрэва,
упаўшага на аўтамабіль; адкрыцці дзвярэй; узгаранне смецця; спрацоўку
аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы: 1 — за невыкананне
па-трабаванняў прадпісання на ліквідацыю недахопаў, 2 — за парушэнне правілаў
рыбалоўства. Канфіскавана 1 пад’ёмная сетка.

Асіповіччына: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 4 па 10 чэрвеня зарэгістравана 10
супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы — 5, выраб самагону — 4, захоўванне наркотыкаў
— 1. На Асіповіцкім вадасховішчы ў раёне в. Цяплухі знойдзены труп мужчыны без
бачных цялесных па-шкоджанняў. Узбуджана 13 крымінальных спраў за злачынствы,
што былі здзейснены раней, у тым ліку: дзве — у адносінах да асоб, якія скралі
грошы з чужых банкаматаўскіх картак (у абодвух выпадках — па 650 тысяч рублёў);
у дзвюх — абвінавачваюцца некалькі навучэнцаў Бабруйскага аўтамеханічнага
каледжа за крадзеж, здзейснены з аўтамабіляў асіпаўчан.

7 чэрвеня каля 5 гадзін раніцы шляхам выбівання
балконных дзвярэй у адным з дамоў па вул. Патоцкага двума грамадзянамі былі
скрадзены рэчы на суму 1,6 мільёна рублёў.

У грамадзянкі в. Свіслач у перыяд з 30 мая па 6
чэрвеня невядомыя асобы вырвалі прабой з дзвярэй яе падвала і скралі адтуль
дарожны веласіпед, а таксама банкі з кансервацыямі.

ДАI

Спынена 130 парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 7 п’яных вадзіцеляў, 50 — за перавышэнне хуткасці.
Здзейснена 7 ДТЗ.

7 чысла, вечарам, 22-га-довы мясцовы жыхар,
рухаючыся на аўтамабілі “Мерседес-Бенц” па вул. Р.Кунько, здзейсніў
наезд на двух грамадзян, якія пераходзілі праезную частку ў неўстаноўленым
месцы. У выніку аварыі апошнія з пераломамі і ўдарамі былі шпіталізаваны. Па
папярэдніх дадзеных, вадзіцель быў цвярозы, пешаходы знаходзіліся ў стане
алкагольнага ап’янення.

АУСТ

Зарэгістравана 17 матэрыялаў аб здарэннях.
Узбуджана крымінальная справа за хуліганства. Для тэрытарыяльных РАУС
за-трыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку за нявыплату аліментаў. Выяўлены
2 факты перавозкі цыгарэт без акцызных марак нашай краіны на 200.000 рублёў.

Суправоджана 64 цягнікі. Складзена 73 адміністрацыйныя
пратаколы, у выцвярэзнік накіравана 9 чалавек.

Дэпартамент аховы

Спынена 13 правапарушэнняў. З іх: крадзяжоў — 7,
хуліганстваў — 1, выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 4,
самагонаварэння — 1.

РАНС

Здзейснена па 1 выезду на аказанне дапамогі ў
ліквідацыі пажару на тэрыторыі Пухавіцкага раёна і аказанне дапамогі
супрацоўнікам міліцыі ў адкрыцці дзвярэй.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы: 2 — за парушэнне правіл
рыбалоўства і 1 — лесакарыстання. Канфіскаваны 4 сеткавыя экраны і 1 пад’ёмная
сетка.

АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 28 мая па 3 чэрвеня зарэгістравана 11
супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы — 8, выраб самагону — 2, нанясенне цялесных
пашкоджанняў — 1. Узбуджана 14 крымінальных спраў. Раскрыта 4 раней здзейсненыя
злачынствы.

1 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа па факце
крадзяжу: 11 мая ноччу шляхам прарыву поліэтыленавай плёнкі ў акне фермы СВК
“Калгас “Бярэзіна” і адсоўвання засавак на дзвярах знутры быў украдзены конь.
Урон склаў 12 млн. рублёў.

3 чэрвеня ў Асіповіцкую райбальніцу з
пашко-джаннем лёгкага была дастаўлена 30-гадовая гр. К. Траўму ёй нанесла
непрацуючая асіпаўчанка 1976 г.н., якая знаходзілася ў стане алкагольнага
ап’янення. Раней яна была су-дзімая за крадзеж.

ДАI

Спынена 128 парушэнняў правілаў руху. Прыцягнута
да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў, 22 — за перавышэнне хуткасці. Здзейснена 4
ДТЗ.

Да 8 чэрвеня працягваюцца спецыяльныя
комплексныя мерапрыемствы “Увага! Дзеці!”

АУСТ

Прыцягнуты да адказнасці 23 правапарушальнікі.
Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу. Складзена 77 адміністрацыйных
пратаколаў. Суправоджана 35 цягнікоў. Затрыманы злачынца, які на працягу 2
месяцаў быў у вышуку. У медвыцвярэзнік дастаўлена 4 чалавекі.

Дэпартамент аховы

Спынена 13 правапарушэнняў. З іх: крадзяжоў — 6,
выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 3, самагонаварэння — 2,
хуліганства — 1. Раскрыта злачынства, здзейсненае 28 мая раней судзімым
асіпаўчанінам, які, знаходзячыся ў мага-зіне “Пахомовский” па вул. Сумчанкі,
65в, скраў ма-більны тэлефон у прадаўца дадзенай крамы.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена для аказання дапамогі 23 чалавекі, з
іх — 21 мужчына і 2 жанчыны.

РАНС

Здзейснена па 1 выездзе на ўзгаранне смецця і
аказанне дапамогі супрацоўнікам хуткай дапамогі ў адкрыцці дзвярэй кватэры.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы за парушэнне правіл
рыбалоўства і 1 — лесакарыстання. Канфіскавана 3 пад’ёмныя сеткі.

 

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 21 па 27 мая зарэгістравана 8
супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы — 4, самагонаварэнне — 2, незаконная скупка
металу, згвалтаванне — па 1. Узбуджана 5 крымінальных спраў, адна з якіх — за
незаконнае пазбаўленне волі непаўналетняга шляхам звязвання. Раскрыты 2 раней
здзейсненыя правапарушэнні.

Зафіксавана 2 выпадкі суіцыду. Павесіліся
73-гадовы мужчына з Вялікай Гравы і малады чалавек 1987 г.н. з в. Ручэй.
Непрацуючая 47-гадовая асіпаўчанка была шпіталізавана ў раённую бальніцу з
пераломам паяснічнага пазванка і траўмамі галавы. Жанчына, знаходзячыся ў стане
алкагольнага ап’янення, выпала з акна кватэры.

26 мая на р. Сіняй патануў непрацуючы
асіпаўчанін 1976 г.н.

АУСТ

Атрымана 19 паведамленняў аб правапарушэннях.
Раскрыта раней здзейсненае злачынства. Затрыманы 3 чалавекі, якія знаходзіліся
ў вышуку, адзін з іх — грамадзянін Расіі. Складзена 95 адміністрацыйных
пратаколаў. Суправоджана 66 цягнікоў. Канфіскавана 18 пачкаў цыгарэт.
Накіравана ў медвы-цвярэзнік 5 чалавек.

Дэпартамент аховы

Спынена крадзяжоў — 6, выпадкаў парушэнняў
антыалкагольнага заканадаўства — 2, самагонаварэння — 1. Раскрыта злачынства,
здзейсненае трыма бабруйчанамі, якія шляхам падбору ключа скралі з аўтамабіля
“Аudi-80” магнітолу.

РАНС

Здзейснена 3 выезды на ліквідацыю пажараў. У
адным з іх згарэў аўтамабіль “Volvo-740” па прычыне неасцярожнага абыходжання з
агнём яго гаспадара. На аўтадарозе Гомель-Мінск ля павароту на Татарку адбылося
ўзгаранне грузапасажырскай машыны “Мерседес”. Днём 26 мая згарэў дах і пашкоджаны
сцены надворнай пабудовы, якая належыць жыхару в. Краі.

IАЖіРС

Складзена 7 пратаколаў, з якіх: па 3 — за
парушэнні правіл рыбалоўства і лесакарыстання. 3 грамадзян незаконна вылавілі
каля 28 кг рыбы і паквапіліся на бабра, за што аштрафаваны на 164,1 базавую
велічыню.

АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 14 па 20 мая зарэгістравана 7
супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжы — 4, выраб самагону — 3. Узбуджана 8
крымінальных спраў. Раскрыта раней здзейсненых злачынстваў — 1.

18 мая ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах
да неўстаноўленай асобы, якая каля 12 гадзін 24.02.2011 г. шляхам падману і
злоўжывання даверам з тэрыторыі ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат” здзейсніла
крадзеж 20 тон сухога малака на 247,9 млн. рублёў.

16 мая пры правя-дзенні работ паблізу в. Замошша
ў лясным масіве знойдзены снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны, які быў
абясшкоджаны ваеннымі спецыялістамі з Бабруйска.

20 мая ўзбуджана крымінальная справа па факце
крадзяжу з аўтамабіля “Мерседес-Бенц 208D” ля дома па вул. Горкага
магнітолы “Панасонік”, радыёстанцыі “Алан-109” і мабільнага тэлефона.

ДАI

Спынена 139 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута
да адказнасці 7 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення, 59 парушальнікаў
хуткаснага рэжыму. Адбылося 8 ДТЗ, адно з якіх — з цялеснымі пашкоджаннямі.

АУСТ

Усяго складзена 96 адміністрацыйных пратаколаў.
Атрымана 28 паведамленняў аб правапарушэннях. Узбуджана крымі-нальная справа па
факце крадзяжу. Затрыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку. Канфіскавана 120
літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці. 5 чалавек накіравана ў медвыцвярэзнік.

Дэпартамент аховы

Спынена крадзяжоў — 3, выпадкаў парушэнняў
антыалкагольнага заканадаўства і правілаў дарожнага руху — па аднаму. Раскрыта
1 злачынства, здзейсненае раней.

РАНС

21 мая ўначы ў Асіповічах па вул. Гогаля
адбылося ўзгаранне дома. У выніку пажару загінулі 4 чалавекі, 3 з якіх —
непаўналетнія. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры
курэнні.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы: на аматараў браканьерскай
рыбалкі, парушальнікаў правілаў лесанарыхтовак і мыццё аўтамабіля на беразе
ракі. Канфіскавана 1 пад’ёмная сетка.

 

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 9 па 15 красавіка зарэгістравана 5
супрацьпраўных учынкаў: крадзеж, угон аўтамабіля — па 1 , выраб самагону — 3.
Узбуджана 9 крымінальных спраў. Раскрыта 2 раней здзейсненыя кра-дзяжы: цэглы ў
ліпені 2011 года ў Пратасевічах і бінокля ў Рафаліне ў чэрвені 2010 года.

У межах спецмерапрыемстваў “Арсенал” 9 грамадзян
добраахвотна здалі забароненыя прадметы: 84 патроны, ручную гранату, паляўнічую
стрэльбу. Яшчэ адна стрэльба, гаспадар якой своечасова не аднавіў дазваляльныя
дакументы на карыстанне агнястрэльнай зброяй, канфіскавана.

12 чысла каля п. Сасновы ў рацэ Свіслач
знойдзена цела 38-гадовага мясцовага жыхара, які з лістапада 2011 года
знаходзіўся ў вышуку як дзярждаўжнік.

ДАI

Спынена 176 парушэнняў правілаў руху. Прыцягнуты
да адказнасці 8 п’яных вадзіцеляў і 2 — не маючых вадзіцельскіх правоў. Парушальнікам
гэтых катэгорый давядзецца выплаціць штрафы ўражваючых памераў: у сярэднім ад 2
да 3 млн. руб. Адбылося 8 нязначных ДТЗ.

Увага! З 16 па 29 красавіка праводзіцца
рэспубліканская акцыя “Колаў меней — небяспекі болей”, мэта якой — прафілактыка
ДТЗ з удзелам мапедаў і матацыклаў. АДАI нагадвае, што язда на ўзгаданых
транспартных сродках без шлемаў караецца штрафам у памеры да 5, а без
вадзіцельскіх правоў — да 50 базавых велічынь.

АУСТ

Прыцягнута да адказнасці 108 правапарушальнікаў,
у тым ліку 4 п’яныя пасажыры, якія былі ссаджаны з цягнікоў.

Узбуджана 2 крымінальныя справы па фактах
захавання наркотыкаў і псавання маёмасці чыгункі.

З 16 па 20 чысло правозіцца спецаперацыя
“Допінг”, падчас якой пад асаблівым кантролем будзе знаходзіцца абарачэнне
лекавых сродкаў, утрымліваючых псіхатропныя рэчывы.

IАЖіРС

Складзены 3 пратаколы на гандляроў мядзведжай
цыбуляй, па 1 — за мыццё аўтамабіля ў прыбярэжнай зоне ракі Свіслач і
браканьерскую лоўлю рыбы каля плаціны Асіповіцкай ГЭС. Канфіскавана 150 м
рыбалоўных сетак.

 

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 2 па 8 красавіка зарэгістравана 7
супрацьпраўных учынкаў: пагроза забойствам, нанясенне цялесных пашко-джанняў,
незаконная скупка металалому, крадзеж — па 1, самагонаварэнне — 2. Узбуджана 6
крымінальных спраў.

Зафіксавана 4 выпадкі суіцыду. Павесіліся двое
маладых мужчын — жыхары Дрычына і Лапічаў, 93-га-довая пенсіянерка з Асяродка.
Непрацуючая 40-гадовая жанчына з Лапічаў была шпіталізавана ў каматозным стане,
прычынай якога стала вострае атручванне лекавымі прэпаратамі.

Адбыліся дзве смерці, прычыны якіх застаюцца
нявызначанымі. Упаў у кому і памёр ад пераахалоджання 43-гадовы жыхар Татаркі,
а ў адным са службовых памяшканняў УКП ЖКГ было знойдзена цела вадзіцеля
прадпрыемства.

Увага! Аперацыя “Арсенал” прадоўжана да 15
красавіка.

АУСТ

Прыцягнута да адказнасці 108 правапарушальнікаў.
У іх ліку 4 п’яныя пасажыры, якія былі ссаджаны з цягнікоў, і 2 злачынцы, што
знаходзіліся ў вышуку.

Узбуджана 5 крымінальных спраў. Канфіскавана 160
пачкаў кантрабандных цыгарэт і 7 літраў алкагольных напояў.

РАНС

4 чысла з-за парушэння правілаў карыстання
электраабсталяваннем згарэла гаспадарчая пабудова ў Татарцы.

6 красавіка па невядомай прычыне загарэўся дах
кацельні дрэваапрацоўчага цэха СФГ “Сухлава” на ст. Ясень.

8 чысла з-за неасцярожнасці пры курэнні
загарэўся прыватны жылы дом у Асіповічах. Гаспадар загінуў.

IАЖіРС

Спынены дзве спробы крадзяжу рыбы на сажалках
ААТ “Рыбгас “Свіслач”, аштрафаваны зборшчык мядзведжай цыбулі.

 

АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 26 сакавіка па 1 красавіка зарэгістравана
11 супраць-праўных учынкаў. З іх: крадзяжы — 9, выраб самагону — 2. Узбуджана 9
крымінальных спраў. Раскрыты 2 здзейсненыя раней злачынствы. Падчас правядзення
спецаперацыі “Арсенал” добраахвотна здадзена 2 незарэгістраваныя паляўнічыя
стрэльбы і столькі ж пісталетаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

30 чысла недалёка ад п. Татарка знойдзена цела
27-гадовага мясцовага жыхара, які лічыўся знікшым без вестак з 22 студзеня.

31 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа ў
адносінах да раней судзімага асіпаўчаніна, які трыма днямі раней украў на адной
з будаўнічых пляцовак горада 2 тоны металічных вырабаў агульным коштам у 3 млн.
руб.

ДАI

Спынена 146 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 33 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 2
пешаходы. Адбылося 4 ДТЗ.

31 чысла на 113 км шашы Мінск-Гомель аўтамабіль
“Аудзі” падчас снегападу страціў кіруемасць і вылецеў на паласу сустрэчнага
руху, дзе сутыкнуўся з “Пежо-306”. Вадзі-цель і пасажыр апошняй машыны былі
шпіталізаваны ў ЦРБ. Прычынай аварыі стала несвоечасовая ўстаноўка летніх шын
на “Аудзі”.

Увага! У перыяд да 8 красавіка працягваюцца
комплексныя мера-прыемствы “Пешаход”. Для інфармацыі: за дэкаду “Дзяржтэхагляд”
было затрымана 62 вадзіцелі, а падчас акцыі “Зрабі паездку бяспечнай” — 36 вадзіцеляў
і пешаходаў.

АУСТ

Прыцягнуты да адказнасці 75 правапарушальнікаў.

Канфіскавана стрэльба і 22 патроны, каля
прыпыначнага пункта “Вярхі” знойдзены артылерыйскі снарад 1940-х гадоў.

У зоне адказнасці ад-дзела ўнутраных спраў на
транспарце і ўзброенай аховы на ст. Асіповічы адбыўся няшчасны выпадак: на
адным з перагонаў Бабруйскага накірунку па-трапіў пад дызель-цягнік і атрымаў
смяротныя раненні 64-гадовы мужчына.

Дэпартамент аховы

Спынена крадзяжоў — 10, выпадкаў парушэння
антыалкагольнага заканадаўства — 4, хуліганства — 1.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 12 па 18 сакавіка зарэгістравана 12
супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжы — 7, выраб самагону — 4, вулічны
вандалізм, кардынг — па 1. Узбуджана 9 крымінальных спраў. Затрыманы 3
даўжнікі, якія ўхіляліся ад выплаты запазычанасці юрыдычным асобам. Раскрыта
здзейсненае ў 2004 годзе злачынства — нанясенне цялесных пашко-джанняў:
абвінавачваемы ў ім мужчына памёр у 2008 годзе.

ДАI

Спынена 197 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў, 124 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 2
пешаходы. Адбылося 2 ДТЗ.

16 чысла вадзіцель аўтамабіля “Опель-Вектра”
парушыў правілы павароту на вул. Iнтэрнацыянальнай і пратараніў бок “Шкоды
Суперб”. Аўтамабілі не атрымалі істотных пашкоджанняў, таму пасля выяўлення
абставін ДТЗ супрацоўнікамі ДАI раз’ехаліся. Але праз некалькі метраў у лабавое
шкло “Шкоды” па-трапіў камень, які вылецеў з-пад кола абганяючай машыны.

Увага! Да канца месяца праводзяцца наступныя
прафілактычныя мерапрыемствы: да 23 чысла — працягваецца “Тыдзень дзіцячай бяспекі”:
прадухіленне ДТЗ з удзелам непаўналетніх; з 19 па 26 — акцыя “Зрабі паездку
бяспечнай”: папулярызацыя сродкаў пасіўнай бяспекі — рамянёў і дзіцячых
крэслаў; з 20 па 30 — дэкада “Дзяржтэхагляд”.

АУСТ

Прыцягнуты да адказнасці 109 правапарушальнікаў,
у тым ліку 4 злачынцы, на якіх аб’яўлены вышук, і 11 п’яных пасажыраў.

Узбуджаны 4 крымінальныя справы па фактах
кра-дзяжу: маёмасці ў пасажыраў — 2, дызельнага паліва і грошай з банкаўскай
карткі — па 1. Канфіскавана 22,5 л алкагольных напояў.

Вядзецца праверка абставін накладання на рэйкі
камянёў і палак на адным з чыгуначных перагонаў.

Дэпартамент аховы

Спынена крадзяжоў — 3, выпадкаў парушэння
антыалкагольнага заканадаўства — 4, раскрыта злачынстваў — 3.

16 чысла раней судзімы за крадзяжы асіпаўчанін
праз разбітае акно ўлез у абсталяваную сістэмай сігналізацыі кватэру на вул.
Патоцкага і паспрабаваў украсці грошы гаспадара, аднак быў затрыманы супрацоўнікамі
АДА.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 36 п’яных грамадзян, з якіх
пацыентамі ўстановы сталі 29. Астатнія падчас дастаўкі з вуліц горада паспелі
пра-цверазіцца настолькі, што прайшлі тэсты на каардынацыю рухаў і арыентацыю ў
прасторы, таму адразу былі адпушчаны дадому.

IАЖіРС

Прыцягнута да адказнасці 8 рыбакоў-браканьераў,
у якіх канфіскавана 10 забароненых прылад для лоўлі. Складзены пратакол па
факце парушэння правілаў лесанарыхтовак.

 

Асіповіччына: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 5 па 11 сакавіка зарэгістравана 7
супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжоў — 3, фактаў самагонаварэння — 4.
Скончыў жыццё самагубствам 31-гадовы жыхар   
п. Татарка.

Раскрыты крадзеж мабільнага тэлефона, здзейснены
ў маі 2007 года, і чарговы выпадак кардынгу — несанкцыяніраванага доступу да
камп’ютарнай інфармацыі, у выніку якога з банкаўскай карткі работніцы малочнага
камбіната знікла каля 2 млн. руб.

 Узбуджана
6 крымінальных спраў. Сярод іх — крадзеж дэталей з грузавога аўтамабіля
ГАЗ-52-05, які захоўваўся ў боксе мехдвара ААТ “Пратасевічы”, але з’яўляўся
маёмасцю аднаго з мясцовых жыхароў. Узгаданае разукамплектаванне адбылося ў
перыяд з пачатку 2008 па люты 2012 года.

ДАI

Спынена 163 парушэнні правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў, 41 парушальнік хуткаснага рэжыму, 9
пешаходаў, не меўшых на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 9
нязначных ДТЗ.

Увага! У перыяд з 10 па 20 сакавіка праводзяцца
спецмерапрыемствы “Скінь хуткасць”, мэта якіх — прафілактыка ДТЗ, узнікаючых
з-за перавышэння дазволенай хуткасці руху.

АУСТ

Спынена 98 правапарушэнняў, затрыманы 2
злачынцы, на якіх аб’яўлены вышук, канфіскавана 20 л алкагольных напояў са
скончаным тэрмінам захавання, 560 пачкаў кантрабандных цыгарэт.

У зоне адказнасці АУСТ і ваенізаванай аховы на
станцыі Асіповічы адбыўся выпадак невытворчага траўматызму. На адным з
перагонаў Бабруйскага накірунку патрапіў пад цягнік і загінуў ад атрыманых
цялесных пашкоджанняў малады мужчына.

Дэпартамент аховы

Спынена крадзяжоў — 4, парушэнняў правілаў
дарожнага руху — 2, выпадкаў распіцця алкаголю ў месцах грамадскага ка-рыстання
— 3, самагонаварэння — 1. 

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 23 пацыентам. Сярод
наведвальнікаў установы на тыдні былі толькі мужчыны, прычым найбольшая іх
колькасць (па 5 у дзень) адзначалася 7 і 9 сакавіка — напярэдадні і пасля Дня жанчын.

РАНС

Надвячоркам 7 чысла ў в. Ясень загарэўся
аўтамабіль. Наступнай раніцай успыхнула машына на вул. Камуністычнай у
Асіповічах. Апошні аўтамабіль быў знішчаны цалкам.

11 сакавіка каля 9 гадзін раніцы пачаўся пажар у
кватэры шматпавярховага дома па вул. Сумчанкі.

Прычыны ўзгаранняў пакуль не ўстаноўлены.

IАЖіРС

Складзена па 2 пратаколы па фактах самавольнай
высечкі лесу і парушэнні правілаў лесанарыхтовак. Аштрафаваны рыбак, які
карыстаўся незаконнымі прыстасаваннямі для лоўлі.

Асіповіччына: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 27 лютага па 4 сакавіка
зарэгістравана 6 супрацьпраўных учынкаў. З іх: кра-дзяжоў — 4, выраб самагону —
2. Узбуджана 8 крымінальных спраў, у ліку якіх 4 — за экана-мічныя злачынствы.

29 лютага ў рэанімацыйным аддзяленні ЦРБ памёр
64-гадовы пенсіянер, шпіталізаваны з дыягназам “сіндром залежнасці ад
алкаголю”.

На наступны дзень медыкі аказвалі дапамогу 48-гадоваму
работніку ААТ “АЗАА”, які атрымаў пераломы рэбраў, па-шкоджанне лёгкага,
за-крытую чэрапна-мазгавую траўму і шэраг іншых цялесных пашкоджанняў. На
бальнічны ложак мужчына патрапіў пасля няўдалага падзення на… урну для
смецця.

ДАI

Спынена 129 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 23 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 5
пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 5 ДТЗ, з якіх 2 —
недалёка ад в. Ясень на шашы Мінск-Гомель.

Вадзіцель аўтапоезда па ўсёй верагоднасці на
некалькі імгненняў заснуў за рулём, ад чаго машына пачала рухацца зігзагам.
Мікрааўтобус, які рухаўся па сустрэчнай паласе, не паспеў ухіліцца ад
сутыкнення, ад бакавога ўдару вылецеў з дарожнага палатна і толькі цудам не
па-трапіў у працаваўшы побач бульдозер. Вадзіцель і пасажыр мікрааўтобуса
засталіся цэлымі, а “падбіўшы” іх аўтапоезд развярнула папярок дарогі, што на
даволі значны час паралізавала рух на ўчастку Ясень-Бабруйск.

Яшчэ адзін мікрааўтобус пры спробе спыніцца на
слізкай узбочыне быў сцягнуты ў кювет. Выцягваць небараку са снежнай пасткі
дапамагаў экіпаж спецпадраздзялення Магілёўскага ДАI “Сокал”. Убачыўшы спыненую
спецмашыну і мітусню каля яе, вадзіцель “Аудзі-100”, які буксіраваў на жорсткім
счэпе такую ж легкавушку, вырашыў прытармазіць. Аднак зрабіў гэта празмерна
рэзка, ад чаго яго машыны злажыліся, нібы нажніцы, і ўрэзаліся адна ў адну
бартамі…

АУСТ

Прыцягнуты да адказнасці 84 правапарушальнікі, у
ліку якіх 8 асоб, уехаўшых на тэрыторыю краіны нелегальна, і злачынца, на якога
аб’яўлены вышук.

Узбуджаны крымінальныя справы па фактах
захавання наркатычных рэчываў і крадзяжу маёмасці ў пасажыра цягніка.
Канфіскавана 536 пачкаў кантрабандных цыгарэт, якія перавозіліся ў скрыні ад
тэлевізара.

Дэпартамент аховы

Спынена крадзяжоў — 6, выпадкаў парушэння
антыалкагольнага заканадаўства — 2, хуліганства — 1. Дарэчы, за апошняе правапарушэнне
да адказнасці была прыцягнута 42-гадовая жанчына, якая спрабавала ўчыніць бойку
з прадаўцом магазіна № 18 ААТ “Гандаль”.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 26 мужчынам і жанчыне.

Асіповіччына: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 20 па 26 лютага зарэгістравана 6
супрацьпраўных учынкаў: крадзеж — 1, рабаўніцтва — 2, выраб самагону — 3.
Узбуджана 7 крымінальных спраў. Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы
індывідуальны прадпрымальнік з Асіповіч.

 Затрымана
машына, якая перавозіла 9 т металалому без суправаджальных дакументаў. Па
ўзгаданым факце вядзецца праверка.

Увага! З мэтай прадухілення парушэнняў
антыалкагольнага заканадаўства на базе палка патрульна-паставой службы міліцыі
Магілёўскага УУС працуе тэлефонная лінія (8 (0222) 29-50-95, 109-80-95 — Velcom), на якую можна
кругласутачна паведамляць аб фактах вырабу альбо продажу самагону, іншых спіртаўтрымліваючых
вадкасцей.

ДАI

Спынена 179 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 7 п’яных вадзіцеляў, 69 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 13
пешаходаў, не меўшых на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 4
нязначныя ДТЗ.

АДАI нагадвае, што ва ўмовах дрэннага надвор’я
парушэнне правілаў абгону з’яўляецца адной з галоўных прычын найбольш
небяспечных ДТЗ. За тыдзень былі выяўлены 8 вадзіцеляў, якія здзейснілі
ўзгаданае парушэнне. У адпаведнасці з існуючым заканадаўствам іх чакае штраф у
памеры да 10 базавых велічынь, а ў пэўных выпадках яшчэ і пазбаўленне права
кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да 12 месяцаў.

АУСТ

Прыцягнута да адказнасці 92 правапарушаль-нікі,
узбуджана крымінальная справа па факце захавання наркатычных рэчываў,
канфіскавана 60 пачкаў кантрабандных цыгарэт.

За перыяд правядзення аперацыі “Пераезд”, якая
пачалася ў сярэдзіне лютага, сумесна з АДАI ўжо затрымана 18 вадзіцеляў.

Дэпартамент аховы

Спынена хуліганстваў — 2, крадзяжоў — 4,
выпадкаў распіцця алкаголю ў месцах грамадскага карыстання — 6. Раскрыта 2
злачынствы.

25 лютага невядомыя асобы каля крамы “Чайка”
напалі на работніка хлебазавода, адабралі ў яго 100 тыс. рублёў. Прыблізна праз
паўгадзіны дзяжурным нарадам на п. Савецкі была затрымана падазроная машына. У
адносінах да аднаго з пасажыраў узбуджана крымінальная справа па факце рабаў-ніцтва.

IАЖіРС

Складзены пратаколы па фактах незаконнага гандлю
свежай рыбай і знаходжання ў водаахоўнай зоне вадаёма з забароненымі прыладамі
для рыбалоўства. Канфіскавана 4 сеткі даўжынёй 110 м.

 

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 13 па 19 лютага адбылося 4 крадзяжы, канфіскавана 130 літраў самагонкі. Узбуджана 5 крымінальных спраў за злачынствы, што былі здзейснены раней. Знойдзены труп жанчыны, якая скончыла жыццё самагубствам.

ДАI

За два тыдні спынена 304 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 7 п’яных вадзіцеляў, 113 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 38 пешаходаў. Абдылося 27 ДТЗ, у адным з якіх пацярпелы загінуў, а яшчэ адзін дастаўлены ў бальніцу.

АУСТ

Адбылося 27 здарэнняў, прыцягнуты да адказнасці 99 парушальнікаў парадку. Узбуджана 4 крымінальныя справы: 3 — за крадзяжы і 1 — за наркотыкі. Канфіскавана 130 літраў брагі, 7,5 літра пратэрмінаванага піва. Сумесна з ДАI складзена 7 пратаколаў за парушэнне правілаў праезду цераз пераезд. 9 чалавек накіравана ў медвыцвярэзнік.

Дэпартамент аховы

Спынена 11 правапарушэнняў, у тым ліку: дробныя крадзяжы — 4, распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах — 3, хуліганства і самагонаварэнне — па 1.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 27 мужчынам і 6 жанчынам.

РАНС

17 чысла адбылося ўзгаранне дачнага дома ў п. Ялізава. У выніку пажару пашкоджана маёмасць і падлога. Магчымая прычына — парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяплення.

У гэты ж дзень рабочы ААТ “Дарожна-будаўнічы трэст № 4 г. Брэст” парушыў экскаватарам лінейную частку поліэтыленавага газаправода высокага ціску, які належыць філіялу Асіповіцкага раёна газазабеспячэння РУП “Магілёўаблгаз” у раёне вёскі Смык. Без блакітнага паліва часова засталіся 13 шматкватэрных жылых дамоў у двух населеных пунктах.

IАЖіРС

Зафіксаваны выпадак незаконнага вывазу драўніны і крадзеж 14 кубаметраў драўніны.

АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 30 студзеня па 5 лютага зарэгістравана 8 выпадкаў самагонаварэння і 2 крадзяжы. Затрыманы злачынца, на якога быў аб’яўлены міждзяржаўны вышук. Узбуджана 12 крымінальных спраў, 2 з якіх — у адносінах да жыхароў в. Малая Гарожа, якія ўцягнулі непаўналетняга аднавяскоўца ў здзяйсненне крадзяжоў.

Раніцай 3 лютага на ферме ў в. Паплавы знойдзены труп 57-гадовага мясцовага жыхара, які працаваў там вартаўніком. Прычына смерці высвятляецца.

ДАI

Спынена 176 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў, 39 парушальнікаў хуткаснага рэжыму і 26 пешаходаў, не маючых на адзенні флікераў. Адбылося 7 нязначных ДТЗ.

АДАI нагадвае, што з нагоды моцных снегападаў і нізкай тэмпературы паветра ўведзены ў дзеянне спецыяльны план “Надвор’е”. Яго мэта — аказанне своечасовай дапамогі вадзіцелям, якія патрапілі на дарозе ў складаную сітуацыю з-за механіч-най паломкі машыны, выхаду са строю акумулятара і іншых форс-мажорных абставін. Неабходную дапамогу можна атрымаць, патэлефанаваўшы ў дзяжурную часць РАУС па тэлефонах 102 альбо 616-04-49 (velcom).

Адначасова Дзяржаўтаінспекцыя раіць звесці да мінімуму колькасць паездак і ні ў якім выпадку не карыстацца зношанымі ці летнімі пакрышкамі.

Дэпартамент аховы

Спынена 4 дробныя крадзяжы і 4 выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства.

РАНС

30 студзеня з-за неасцярожнага карыстання агнём згарэў жылы дом на вул. Рымы Кунько. Выратаваць гаспадыню — 72-гадовую пенсіянерку — не ўдалося.

2 лютага адбылося адразу 3 пажары. Каля 3 гадзін ночы з-за перагрэву печы загарэўся дом у в. Няччо. Знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце другога паверха і часткова — маёмасць у пакоях.

У 11.28 узарваўся самаробны ацяпляльны кацёл на верандзе жылога дома на вул. Гогаля ў Асіповічах. Паблізу ад месца выбуху знаходзіліся людзі, але ніхто з іх цялесных пашкоджанняў не атрымаў.

Каля 20 гадзін зноў жа з-за перагрэву печы загарэлася і была моцна па-шкоджана агнём гаспадарчая пабудова ў в. Жорнаўка.

IАЖіРС

Зафіксавана 2 парушэнні правілаў лесакарыстання і крадзеж 45 м3 драўніны, нарыхтаванай адным з лясніцтваў ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”.

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС
У перыяд з 23 па 29 студзеня зарэгістравана крадзяжоў — 3, фактаў самагонаварэння — 2, нанясення цялесных пашкоджанняў, парушэнняў правілаў абмену валюты — па 1. Узбуджана 12 крымінальных спраў.
Затрыманы злачынца, які збег з месца адбывання пакарання. У закінутай кацельні п. Ялізава знойдзена цела 18-гадовага мясцовага жыхара, які скончыў жыццё самагубствам. Вя-дзецца пошук невядомых асоб, якія здзейснілі крадзеж 350 м электрычнага кабелю з вежы базавай станцыі мабільнага аператара МТС у в. Ясень.
ДАI
Спынена 123 парушэнні правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі і 18 пешаходаў, не маючых на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 7 ДТЗ.
Раніцай 23 чысла недалёка ад в. Ясень аўтамабіль “Фіат-Пунта”, які рушыў па шашы Мінск-Гомель у бок Бабруйска, пры сустрэчным раз’ездзе з аўтацягніком страціў кіруемасць, з’ехаў з праезнай часткі, перакуліўся і ўпаў у запоўнены вадой меліярацыйны канал.
Жыццё вадзіцеля і яго жонкі захавалі рамяні бяспекі, аднак з затопленай машыны яны ледзь здолелі выбрацца. Дзяжурны нарад ДАI з’явіўся на месца аварыі вельмі хутка і граматна аказаў прамоклым ахвярам дапамогу ад пераахаладжэння.
Прычына недарэчнага ДТЗ банальная: “Фіат” ехаў, маючы на пярэдніх колах “лысыя” зімовыя пакрышкі, і летнія — на задніх. Утворанага цяжкавагавым грузавіком парыву ветру было дастаткова, каб зношаныя і неадпавядаючыя сезону шыны страцілі счапленне з асфальтам.
АУСТ
Прыцягнуты да адказнасці 61 правапарушальнік, у тым ліку 3 пасажыры, якія распівалі спіртныя напоі ў цягніках. Узбуджаны крымі-нальныя справы па фактах крадзяжу мабільнага тэлефона і раскрадання дызпаліва матэрыяльна адказнымі асобамі.
На ўчастку абслугоўвання АУСТ і ўзброенай аховы на станцыі Асіповічы адбыўся выпадак невытворчага траўматызму. 32-гадоваму мужчыне, які ляжаў на рэйках на адным з перагонаў, цягніком адрэзала нагу.
Дэпартамент аховы
Спынена 5 дробных крадзяжоў і столькі ж парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства.
Медвыцвярэзнік
Аказана дапамога 12 мужчынам і 2 жанчынам.
РАНС
23 чысла адбыўся пажар на будаўнічай пляцоўцы аб’екта “108-кватэрны жылы дом ЖБК № 9”, што на вуліцы Чарняхоўскага. З-за парушэння правілаў бяспекі пры правядзенні работ з адкрытым полымем былі пашкоджаны бытавыя газавыя пліты, набытыя ўдзельнікамі жыллёва-будаўнічага кааператыва.
29 студзеня па невядомых пакуль прычынах згарэлі гаспадарчыя пабудовы на прыватных сядзібах у Асіповічах і в. Градзянка.
IАЖіРС
Выяўлена 4 парушэнні правілаў вывазу лесу і 1 — аматарскага рыбалоўства.

Асіповіччына: хроніка здарэнняў

РАУС
У перыяд з 16 па 22 студзеня зарэгістравана 4 выпадкі самагонаварэння і 1 крадзеж. Узбуджана 4 крымінальныя справы, у тым ліку ў адносінах да 64-гадовага жыхара в. Малая Гарожа, які ўкраў у суседкі мабільны тэлефон. Кошт прадмета, з-за якога дагэтуль законапаслухмяны пенсіянер уступіў у канфлікт з законам, склаў усяго 86.000 руб.
ДАI
Спынена 137 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў і 37 пешаходаў, не маючых на адзенні флікераў. Адбылося 11 ДТЗ, прычынай якіх сталі выключна неасцярожнасць і няўважлівасць вадзіцеляў пры руху ў складаных дарожных умовах.
Увага! АДАI нагадвае, што пасля моцных снегападаў значна павялічылася рызыка наезду на пешаходаў, якія пачалі масава перасоў-вацца не па тратуарах, а ўзбоч праезнай часткі вуліц у самы небяспечны час — раніцай і вечарам. Пры адсутнасці святлоадбіваючых элементаў за ўзгаданае парушэнне пешаходы могуць быць аштрафаваны на 1-5 базавых велічынь.
Дэпартамент аховы
Спынена 5 дробных крадзяжоў і 4 выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства, парушэнне правілаў дарожнага руху і нанясенне цялесных пашкоджанняў.
22 чысла нарадам ад-дзела затрыманы трое маладых мужчын, якія збілі прахожага на вул. Сумчанкі. Адзін з падазраваемых пры сустрэчы з супрацоўнікамі міліцыі аказаў супраціўленне, за што і быў дадаткова прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Медвыцвярэзнік
Дастаўлена 29 мужчын і 7 жанчын. З іх пацыентамі ўстановы сталі 27 чалавек — астатнія паспяхова пераадолелі тэсты на адэкватнасць паводзін і арыентацыю ў прасторы, таму былі адразу адпушчаны дадому.
РАНС
17 студзеня з-за парушэння правіл пажарнай бяспекі загарэўся 2-кватэрны дом на вул. Казлоўскай у Асіповічах. Знішчаны дах будынка, маёмасць адной з кватэр.
19 чысла загарэўся адміністрацыйны будынак піларамы ў в. Лапічы. 21-га быў моцна пашкоджаны агнём жылы дом у в. Акцябр. Прычыны пажараў пакуль не ўстаноўлены.
IАЖіРС
Зафіксавана 3 парушэнні правілаў лесакарыстання. Прыцягнуты да адказнасці паляўнічы, які зарадзіў стрэльбу кулямі падчас палявання на зайцоў, што правіламі палявання забаронена.

Асіповіччына: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 9 па 15 студзеня зарэгістравана 3
крадзяжы, па 1 выпадку рабаўніцтва і нанясення цялесных пашкоджанняў, 9 фактаў
самагонаварэння.

Раскрыта раней здзейсненае злачынства, узбуджана
5 крымінальных спраў.

Надвячоркам 13 чысла ў ЦРБ з уласнай кватэры быў
дастаўлены 50-гадовы асіпаўчанін са страсеннем мазгоў і шматлікімі траўмамі
чэрапа. Цялесныя пашкоджанні падчас сваркі яму нанесла 32-гадовая знаёмая, якая
раней ужо адбывала пакаранне за забойства мужа.

Крымінальна-выканаўчай інспекцыяй праведзена
чарговая акцыя “Благовесть”, мэта якой — дапамога ў працаўладкаванні асобам,
якія знаходзяцца на прафілактычным уліку, і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі
ў пазбаўленні асацыяльных звычак.

ДАI

Спынена 138 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі і 14 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 28
пешаходаў, не пазначаных святлоадбіваючымі элементамі. Адбылося 11 нязначных
ДТЗ.

АДАI нагадвае, што ў перыяд з 16 па 25 студзеня
праводзіцца дэкада па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму,
падчас якой будзе трымацца пад асаблівай увагай рух непаўналетніх праз
пешаходныя пераходы. Паралельна дзяржаўтаінспектары пачнуць больш пільна
кантраляваць выкананне вадзіцелямі правілаў абгону, парушэнне якіх у зімовы
перыяд вельмі часта вядзе да сур’ёзных аварый.

АУСТ

Затрымана 99 парушальнікаў і 2 злачынцы, на якіх
быў аб’яўлены вышук. Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу маёмасці ў
пасажыра цягніка Кіеў-Мінск. Канфіскавана 120 літраў самагоннай брагі і 57
пачак кантрабандных цыгарэт.

Дэпартамент аховы

Спынена 4 дробныя крадзяжы і столькі ж выпадкаў
парушэння антыалкагольнага заканадаўства ў месцах грамадскага карыстання.

Раніцай 9 чысла быў затрыманы і дастаўлены ў
выцвярэзнік 38-гадовы мужчына, які на добрым падпітку для нечага завітаў у…
будынак раённага суда.

РАНС

З-за парушэння правілаў карыстання пячным
ацяпленнем адбыўся пажар у в. Каўгары. Агнём была пашкоджана столь на ўчаст-ку
ў 9 м². Сукупны ўрон, які нанесены будынку і маёмасці, каля 20 млн. руб.

 

Асіповіччына: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 2 па 8 студзеня зарэгістравана па 2
крадзяжы і выпадкі нанясення цялесных па-шкоджанняў, 1 факт самагонаварэння.
Раскрыта 4 злачынствы, узбуджана 5 крымінальных спраў.

Ноччу 2 чысла з цялятніка в. Матавіла СВК
“Калгас “Ясень” было ўкрадзена цяля, што нанесла гаспадарцы ўрон у 1,3 млн.
руб. Нягледзячы на наяўнасць варты, невядомыя зламыснікі без перашкод улезлі ў
акно цялятніка, адкрылі дзверы, вывелі жывёлу і пагрузілі яе на машыну.

Раней затрыманыя за маёмасныя злачынствы і ўжо
судзімыя навучэнцы мясцовага каледжа пры-зналіся ў здзяйсненні шэрагу крадзяжоў
з машын і дамоў у прылягаючых да горада дачных пасёлках.

ДАI

Спынена 122 парушэнні правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 3 п’яныя вадзіцелі, 14 парушальнікаў хуткаснага рэжыму і 12
пешаходаў. Адбылося 10 ДТЗ, у якіх загінуў 1 чалавек і 3 былі паранены.

Раніцай 3 чысла на дарозе Бярэзіна-Бабруйск каля
в. Чучча “Сузукі-Вітара” выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў лоб
мікрааўтобуса “Фольксваген”, у якім ехала група дзяцей. У аварыі двое
школьнікаў са Светлагор-скага раёна атрымалі цяжкія траўмы, а
вадзіцель-парушальнік — 72-гадовы жыхар в. Краснае — памёр праз пяць гадзін
пасля аўтакатастрофы ў Асіповіцкай ЦРБ.

Праз паўтары гадзіны пасля вышэй азначанай
аварыі “Міцубісі” на шашы Мінск-Гомель з’ехала з праезнай часткі і пяць разоў
перакулілася. Вадзіцель быў шпіталізаваны з пераломам пазваночніка і шэрагам
іншых цялесных па-шкоджанняў.

АДАI паведамляе, што падчас правядзення акцыі “Спыні
бяду” дзякуючы дапамозе грамадскасці было затрымана 19 п’яных вадзіцеляў.

АУСТ

Затрымана 99 правапарушальнікаў, у ліку якіх два
аматары смяротна-небяспечнага экстрыму. Падлеткі чапляліся за вонкавыя поручні
апошняга вагона электрычкі і ездзілі паміж прыпыначнымі пунктамі Юбілейны і
Савецкі.

6 чысла ў зоне адказнасці АУСТ і ўзброенай аховы
на станцыі Асіповічы адбыўся выпадак суіцыду. 26-гадовы мужчына кінуўся на
рэйкі перад цягніком Мінск-Гомель.

РАНС

4 студзеня ў в. Крамок з-за парушэння правілаў
эксплуатацыі электраабсталявання на адной з сядзіб загарэлася гаспадарчая
пабудова.

 

Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 26 снежня 2011 па 1 студзеня 2012
года зарэгістравана 2 крадзяжы, па 1 выпадку ўгону аўтатэхнікі і нанясення
цялесных па-шкоджанняў. Затрыманы правапарушальнік, які збег ад следства.
Раскрыта 2 раней здзейсненыя злачынствы, узбуджана 18 крымінальных спраў. У іх
ліку 3 — у адносінах раней судзімага непаўналетняга навучэнца Асіповіцкага
прафесіянальна-тэхнічнага каледжа і 4 — па фактах крадзяжу грошай з пластыкавых
картак, чые гаспадары не трымалі коды доступу да сваіх банкаўскіх рахункаў у
сакрэце.

ДАI

Спынена 87 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў, 14 веласіпедыстаў і пешаходаў, не пазначаных
святлоадбіваючымі элементамі. Адбылося 11 нязначных ДТЗ.

Увага! АДАI звяртаецца да відавочцаў аварыі,
якая адбылася каля 17.00 гадзін 21 снежня 2011 года побліз стаянкі грузавых
аўтамабіляў СП ААТ “Дах”, з прось-бай паведаміць аб па-драбязнасцях убачанага
па тэлефоне 24-4-44.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 28 чалавек, з якіх 2 — у навагоднюю
ноч, амаль адразу пасля бою курантаў.

IАЖіРС

Выяўлена па 2 парушэнні правілаў палявання і
рыбалоўства. У ліку парушальнікаў — рыбак, які знаходзіўся ў ахоўнай зоне
Асіповіцкага вада-сховішча, маючы пры сабе забароненыя снасці.

 

Последние новости

80 лет Великой Победе

Как проходит День Победы в Осиповичах

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

“Осиповичские” партизанские комбриги: сколько же их было?

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Служили два товарища

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

«Даже через столетия будем помнить и благодарить». Виктор Ананич поздравил осиповчан и жителей района с праздником Великой Победы

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

С Днем Победы, осиповчане!

9 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Депутат Палаты представителей Национального собрания Олег Дьяченко поздравил жителей Осиповичского района с праздником Победы

9 мая 2025
Читать новость