Разносят подписчикам хорошее настроение…

Разносят подписчикам хорошее настроение…

Паштовая сувязь

Разносяць падпісчыкам добры настрой

Рэдакцыя газеты падтрымлівае цеснае супрацоўніцтва з вузлом паштовай сувязі, бо займаюцца абедзве арганізацыі па сутнасці адной справай — забяспечваюць насельніцтва друкаванымі выданнямі.

Толькі мы газету ствараем, а паштальёны дастаўляюць яе чытачам. І вельмі прыемна, калі работнікі аддзяленняў сувязі зацікаўлены ў падпісцы сваіх наведвальнікаў на раённую газету. Самых актыўных рэдакцыя стараецца заахвоціць. Вось і на мінулым тыдні журналісты ўручылі Падзячныя лісты калектыву Вязаўніцкага аддзялення сувязі, а таксама паштальёну з Вяззя Надзеі Цвырко. Ахвотна наведалі або-два населеныя пункты, якія знаходзяцца па адзін бок ад райцэнтра.

У Вязаўніцы сустрэлі загадчыка АПС Аліну Гацуліну, якая працуе ў гэтай галіне 2 гады. Вопыт работы таваразнаўцам у сталіцы паспрыяў наладжванню стасункаў з насельніцтвам і якаснаму забеспячэнню яго пакетам паслуг, што ўваходзяць у кампетэнцыю аддзяленняў сувязі. А ён даволі шырокі і ўключае як выдачу пенсій, аплату камунальных паслуг, страховак і крэдытаў, унясенне платы за харчаванне дзяцей ва ўстановах адукацыі і наведванне гурткоў, так і атрыманне грошай з картак, бо банкаматаў у акрузе няма. І хоць вясковая пошта ХХІ стагоддзя нагадвае хутчэй універсам, бо набыць тут можна ўсё — ад цукерак і кавы да камбікорму, дывана ці коўдры, — але асноўная функцыя гэтай  установы, аб чым сведчыць і назва, — падтрыманне сувязей паміж людзьмі, гарадамі і краінамі. А гэта перасылка пісем, каштоўных адпраўленняў, атрыманне навін праз газеты і часопісы. 54 жыхары Вязаўніцы выпісваюць “раёнку”. Многія выбіраюць яшчэ і “СБ”, “Друг пенсионера”, “Четверг”, “Сельскую газету”. Ахвотна набываюць розныя крыжаванкі. Ёсць кліенты, якія не здраджваюць звычкам і да кожнага свята адпраўляюць родным паштоўкі.

Аліна Гацуліна разам з паштальёнам Галінай Чалавай актыўна супрацоўнічаюць з насельніцтвам па падпісцы.

Не адстае ад старэйшых калег і маладая паштарка з Вяззя Надзея Цвырко. Толькі індывідуальная падпіска на “раёнку” ў яе складае 85 экзэмпляраў. Яшчэ дзясятак да агульнай колькасці дадае ведамасная. А такіх падпісчыкаў, як Уладзімір Дастанка і Іван Бурак, дзяўчына лічыць ганаровымі, бо, акрамя “раёнкі”, атрымоўваюць яны яшчэ каля дзясятка іншых выданняў кожны.

Надзея разносіць сваім кліентам не толькі газеты, але і латарэйныя білеты, канверты, некаторыя прадукты харчавання. А яшчэ добры настрой. Вельмі ж шчырая ўсмешка ў вяззеўскага паштальёна!

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость