Одна из…

Вера Доўгаль —
фармоўшчыца вырабаў са шклапластыку і да рэаліі сваёй штодзённай працы
адносіцца без асаблівых эмоцый. Да цяжкасцей даўно пры-звычаілася: працуе на
заводзе аўтаагрэгатаў з 1974 года, у цэху шклапластыкавых кабін ужо 27 гадоў…

Увогуле Вера
Якаўлеўна пераканана: куды важней не тое, што робіш, а з кім працуеш. Калі
побач надзейныя сябры і кампетэнтныя спецыялісты, любая справа заўсёды ідзе
весела, а яе вынік дастаўляе задавальненне.

Сёння ЦШК
забяспечвае канвееры «МАЗа”, «МЗКТ”, «Гомсельмаша” самымі разнастайнымі
камплектуючымі. Значная частка наменклатуры дэталей вырабляецца метадам ручной
фармоўкі. Працэс знешне немудрагелісты: трэба пакласці ў форму некалькі слаёў
папярэдне раскроенай шклотканіны і прапітаць іх звязваючым рэчывам — палімернай
смалой. Тым не менш, хітрасцей у справе нямала. Усе яны «дробныя”: ёсць жорстка
рэгламентаваны тэхналагічны працэс, ад якога фармоўшчыкам адыходзіць нельга,
але кожную аперацыю можна выконваць рознымі спосабамі, і толькі адзін з іх
будзе аптымальным!

Вера Доўгаль на
рабочым месцы не робіць ніводнага лішняга руху, а вырабляемыя ёю дэталі
адпавядаюць самым жорсткім стандартам якасці — эфектыўнасць працы на ўсе 100
працэнтаў.

На ручной
фармоўцы ў цэху працуюць амаль выключна жанчыны. Чаму так? Вопытная
фармоўшчыца, абапіраючыся на ўласныя назіранні, робіць выснову: мужчыны такой
работы не вытрымліваюць. Надта многа яна патрабуе чыста жаночых якасцей:
акуратнасці, педантычнай увагі да дэталей і… умення бачыць прыгажосць. Якасна
адфармаваная шклапластыкавая дэталь заўсёды чымсьці падобная на добра пашытую
спадніцу.

Сваю любоў да
працы са шклапластыкам, да АЗАА наогул жанчына перадала сыну Уладзіміру. Сёння
яны працуюць разам, і маці поспехамі хлопца задаволена: пачынаў слесарам, а
зараз займае пасаду намесніка начальніка цэха шклапластыкавых кабін. I
спраўляецца паспяхова!

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем