Будаўніцтва ў Забалацці

— Работы на будоўлі новай фермы ААТ
«Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ў Забалацці не спыняліся на працягу ўсёй
зімы, — увёў у курс спраў дырэктар УКДВП “Асіповічырамбуд” Валянцін Кузьміч. —
На гэтым участку прарабам працуе Арцём Альфяровіч, задзейнічаны брыгады Сяргея
Скрамінскага і Анатоля Кузьміча. Хлопцы стараюцца, справы ідуць зладжана. Цяпер
чакаем, калі будзе працягнута фінансаванне, бо менавіта збоі з паступленнем
матэрыяльных сродкаў найбольш запавольваюць тэмпы.

Аб’ект ужо зараз выглядае рэспектабельна:
кароўнік № 1 амаль цалкам гатовы, засталося закрыць тарцавыя сцены і завяршыць
падлогу. У даільна-малочным блоку пастаўлены ўнутраныя перагародкі. Гэтымі
днямі будаўнікі ў асноўным заняты накрыццём даху.

Здаць МТФ плануецца ў верасні. Валянцін
Кузьміч упэўнены, што пры стабільным фінансаванні комплекс без асаблівых
праблем бу-дзе гатовы ў запланаваныя тэрміны. Тым больш, што набліжаецца цёплы
сезон, які, без-умоўна, больш спрыяльны для будаўніцтва.

Як ідуць работы ў іншых гаспадарках
Асі-повіччыны? Накрыты кароўнікі і даільна-малочныя блокі ў “Авангардзе”,
“Каўгарскім”, не адстае “Новы шлях”. Актыўна вядзецца будоўля ў “Бярэзіне”:
памяшканне для кароў мае ўжо дзве трэці даху. На гэтым тыдні чакаецца пастаўка
будматэрыялаў у “Чырвоны ўдарнік” і “Ясень”.

Днямі будпляцоўкі калгасаў імя Чарняхоўскага,
“Бярэзіны” і “Авангарда” наведаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Ён даў
індывідуальныя ўказанні як кіраўнікам бударганізацый, так і старшыням
сельгаспрадпрыемстваў: многія пытанні можна вырашыць толькі разам.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем