У асіповіцкім райвыканкаме

Галоўным на чарговым пасяджэнні райвыканкама,
якое прайшло пад началам старшыні Пятра Шукаловіча 20 лютага, стаў разгляд-аналіз
пытанняў, звязаных са злачыннасцю і пажарнай бяспекай на тэрыторыі рэгіёна.

Аб стане і мерах па павышэнню эфектыўнасці
работы праваахоўных органаў і іншых суб’ектаў прафілактычнай дзейнасці па папярэджанні
негатыву з інфармацыяй выступіў начальнік райаддзела міліцыі Андрэй Гаварака, аб
ходзе выкананняў мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй у раёне — пракурор Аляксандр
Канецкі, аб рабоце камісіі па справах непаўналетніх паведаміла намеснік старшыні
камісіі Алена Фядотава, а аб стане пажарнай бяспекі на тэрыторыі Асіповіччыны —
начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Iгар Логвін.

У цэлым, як адзначалася, работа па
ўсіх накірунках ідзе пастаянна, і па шэрагу паказчыкаў крок наперад у наяўнасці.
Напрыклад, летась на 28,6% скарацілася колькасць усіх зарэгістраваных злачынстваў,
на чвэрць — цяжкіх і асабліва цяжкіх, на 57,9% — хуліганстваў, напалову — разбояў
і ўгонаў, на 15,3% — групавых злачынстваў, на 31% — крадзяжоў, на 26,4% — кіравання
транспартам у стане алкагольнага ап’янення і г.д.

Разам з тым узровень злачыннасці ў
раёне застаецца адным з самых высокіх на Магілёўшчыне: у 2012 го-дзе ён склаў
144,2 злачынствы на 10 тысяч насельніцтва (2011 г. — 198,6) пры ўзроўні па вобласці
101,6 (141,6). А гэта адназначна сведчыць аб тым, што заспакойвацца ніякім разам
нельга, работу ва ўзгаданым накірунку трэба праводзіць яшчэ больш актыўна і наступальна.

Гэта і знайшло адлюстраванне ў прынятых
членамі райвыканкама рашэннях. У прыватнасці, былі зацверджаны план мерапрыемстваў
па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму на 2013 год і комплексны план
па прафілактыцы  правапарушэнняў і павышэнню
якасці і эфектыўнасці пажарна-прафілактычнай работы.

У асіповіцкім райвыканкаме

Больш за 70 пытанняўыло разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 19 снежня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Мікалая Калтунова. I пытанні, вынесеныя на парадак дня, тычыліся самых розных бакоў
жыцця рэгіёна.

Начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Шыльцаў, напрыклад, праінфармаваў аб стане фізкультурна—аздараўленчай і спартыўна—масавай работы ў калектывах фізкультуры прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Такіх у нас, як вядома, тры — ДУКВП «Водаканал” і «Райсэрвіс”, а таксама УКП ЖКГ, і пэўная работа ва ўзгаданым напрамку праводзіцца ў кожным. Распрацаваны адпаведныя мерапрыемствы, пытанні развіцця фізкультуры і спорту ўключаны ў калектыўныя дагаворы прад—прыемстваў, «Водаканал” мае свой фізкультурна—спартыўны комплекс, а другія для заняткаў скарыстоўваюць залу ДЮСШ, на ўмацаванне матэрыяльна—тэхнічнай базы і правядзенне спортмерапрыемстваў выдзяляюцца сродкі, зборныя КФК удзельнічаюць у раённай спартакія—дзе, спартыўныя актывіс—ты з УКП ЖКГ станаві—ліся пераможцамі, «Райсэрвісу” — прызёрамі абласной галіновай, «Водаканала” — абласной і рэспубліканскай спартакіяд і г.д.

 Разам з тым хапае і недапрацовак. У іх ліку — падмена рэгулярных заняткаў з работнікамі разавымі мерапрыемствамі і падрыхтоўкай каманд да
выступлення на раённым ці абласн
ым узроўні, неправядзенне па масавых відах спорту спартакіяды ўнутры КФК, не ў поўнай меры выкарыстанне існуючай матэрыяльнай базы для гульнёвых відаў, памяншэнне колькасці камунальнікаў, якія наведваюць басейн і г.д.

Натуральна, усе ўзважана—абгрунтаваныя заўвагі ўвайшлі ў прынятае рашэнне, ды і наогул шэраг узнятых пытанняў наконт развіцця фізкультуры і
спорту тычыцца
многіх працоўных калектываў, а значыць і ім абавязкова трэба зрабіць адпаведныя вывады.

Члены райвыканкама таксама адобрылі праекты прагнозу сацыяльна—эканамічнага развіцця Асіповіччыны і райбюджэту на 2013 год і вырашылі вынесці іх на разгляд
чарговай сесі
і раённага Савета дэпутатаў, зацвердзілі планы работы райвыканкама на будучы год і першы квартал, прынялі рашэнні па іншых разгледжаных пытаннях.

У Асіповіцкім райвыканкаме

На першым паседжанні

райвыканкама ў 2012 годзе, якое прайшло 4 студзеня пад началам першага
намесніка старшыні Васіля Пятроўскага, было разгледжана больш за тры дзесяткі пытанняў.

У прыватнасці, зацвердзілі на год асноўныя
мерапрыемствы аддзелаў адукацыі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму
райвыканкама, маладзёжна-падлеткавага клуба «Равеснік”; вырашылі шэраг
пытанняў, звязаных з зямлёй, жыллём, крэдытамі і г.д.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем