Маршрут за маршрутам

Асіповіцкі Цэнтр турызму і краязнаўства штогод прымае ўдзел у абласным і рэспубліканскім конкурсах на лепшы паход, здзейснены падчас летніх канікул.
А прадставіць на такіх важных форумах нашым турыстам ёсць што. Летась,
напрыклад, юныя аматары вандровак разам са сваімі кіраўнікамі пабывалі ў розных
куточках краіны, прайшлі-праехалі-праплылі не адну сотню кіламетраў. Кожнае
падарожжа прыносіла дзецям масу станоўчых эмоцый. А яшчэ яны шліфавалі сваё
турыстычнае майстэрства, каб на наступны сезон ускладніць задачы пры
праходжанні намечаных маршрутаў. Дарэчы, зараз ідзе ўдасканальванне фізічных
навыкаў на занятках, якія праходзяць у закрытых памяшканнях.

— Многім школьнікам падабаецца займацца турызмам, —
расказвае загадчык аддзела турызму АЦТіК Вера Козырава. — Адна з форм работы —
правядзенне паходаў. Летась, напрыклад, было здзейснена 5 падарожжаў: два
веласіпедныя, столькі ж пешаходных і водны. Якімі маршрутамі прайшлі рабяты?
Падчас велапаходаў праехалі каля 900 кіламетраў. Ялізаўчане з кіраўніком Юліяй
Юшкевіч на працягу тыдня знаёміліся з Мінскай і Гро-дзенскай абласцямі. Iх
маршрут пралягаў праз гарады Слуцк-Капыль-Нясвіж-Мір-Стоўбцы-Узда-Пухавічы.
Зборная каманда юных асіпаўчан, якую ўзначальваў Андрэй Козыраў, пабывала ў
Стоўбцах, Міры, Нясвіжы. А яшчэ наведалася ў Клецк, Лунінец, Мікашэвічы, Любань
і Старыя Дарогі.

Пешаходныя маршруты асвойвалі цэльскія школьнікі і
навучэнцы мясцовага каледжа. Першыя разам з педагогамі Таццянай Кірэевай і Аляксандрам
Iвановым вывучалі краявіды і славутасці асобных мясцін Гродзенскай і Віцебскай
абласцей. Частку шляху праехалі па чыгунцы, а вось па Смаргоні, Астраўцы,
Гервятах, Лынтупах і Паставах прайшліся пешшу. За 8 дзён — каля 170 кіламетраў.
Падарожнікі з каледжа з настаўнікамі Дзмітрыем Зылем і Андрэем Мысюціным
вывучалі асіповіцкі край.

Водны паход быў арганізаваны Андрэем Козыравым і Дзянісам
Грудовічам — былым нашым гурткоўцам. На гэты раз дзяцей чакала водная прастора
такіх рэк, як Обаль і Заходняя Дзвіна, якія працякаюць на Віцебшчыне. Пераходы
былі няпростымі, але гэтым і падкуплялі.

Па прызнанні ўдзельнікаў паходаў, кожнае падарожжа,
нягледзячы на розныя складанасці і выпрабаванні — гэта дакрананне да чагосьці
значнага і цудоўнага. Для нас, педагогаў-турыстаў, такая ацэнка дарагога
каштуе. Так што на лета рыхтуем новыя цікавыя маршруты, каб папоўніць жыццёвы
багаж карыснымі ведамі.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Актуальнае

Гороскоп на 4 октября для всех знаков зодиака

4 октября 2025
Читать новость
Власть

Один евро на цыпленке. Лукашенко доложили об импортозамещении в птицеводстве

3 октября 2025
Читать новость
Власть

«Ниже нельзя!» Лукашенко призывает закрепиться на уровне урожая зерновых этого года

3 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил шире внедрять перепелиные яйца в школьное меню

3 октября 2025
Читать новость
Образование

2 октября в Осиповичах состоялось торжественное мероприятие, посвященное Дню учителя

3 октября 2025
Читать новость
Образование

Сохраните свое сердце молодым! В Цельской СШ прошла встреча с ветеранами педагогического труда

3 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем