Осиповчанка Людмила Протащик рассказывает, как из столицы вернулась в родную деревню

Осиповчанка Людмила Протащик рассказывает, как из столицы вернулась в родную деревню

Карані

Колькі б нам за жар-птушкай услед не ганяцца…

Пасля дзесяцігоддзяў жыцця ў сталіцы Людміла Праташчык вярнулася ў родную вёску, дзе акружыла сябе цікавымі заняткамі і людзьмі-аднадумцамі

Усё жыццё Людмілы Праташчык звязана з Дараганаўскім дзіцячым домам. Там працавала маці. Туды бегала гуляць і яна. Бацьку свайго жанчына не памятае: ён працаваў сплаўшчыкам і загінуў, калі ёй было толькі 2 гады. Так сталася, што службовай кватэры, у якой жыла, сям’я Людмілы з цягам часу пазбавілася.

Дарослае жыццё зацягнула ў мітуслівы вір. Тым больш што праходзіла яно ў сталіцы. Працоўнае месца суразмоўца знайшла на аўтазаводзе, асвоіла прафесію абмотчыцы. А пасля заканчэння політэхнічнага тэхнікума стала тэхнікам-электрыкам, курыравала работу ліфцёраў. Прымала актыўны ўдзел і ў грамадскай рабоце. Каля двух дзесяцігоддзяў выконвала абавязкі сакратара ўчастковай выбарчай камісіі ў час выбарчых кампаній.

А праз многа гадоў гарадскога жыцця Людміла з сям’ёй зноў з трапятаннем пераступіла парог кватэры, у якой калісьці вырасла, дзе кожны куточак меў сваю гісторыю, напрыклад, падаконнік захоўваў сляды былых дзіцячых свавольстваў. Толькі на гэты раз набыла жыллё ва ўласную маёмасць. Пасялілася на малой радзіме, дзе ўсё нагадвае пра матулю, дзіцячы дом, ад выхаванцаў якога навучылася многаму, што дазволіла хутчэй адаптавацца ў жыцці.

 У вёсцы Людміла Рыгораўна не сумуе, бо мае шмат цікавых спраў і заняткаў. Вельмі любіць кветкі. У яе доме безліч фіялак, архідэй. Паважае і незвычайныя расліны, такія як клерадэндрум, інжыр. Ва ўмелых руках яны ўсе выглядаюць прывабна. Здаўна займаецца фатаграфаваннем. Занатоўвае цудоўныя краявіды, людзей, пастаянных спадарожнікаў сабаку і ката, з якімі ў яе вельмі цёплыя адносіны. Здаецца, калі б гаспадыня папрасіла, і рукадзеллем ці перасадкай кветак ахвотна заняліся б.

Сярод яе захапленняў незвычайная для жанчыны рыбная лоўля. А некалькі гадоў таму разам з сынам зацікавіліся вінаградарствам. Каля 20 відаў гэтай культуры цудоўна прыжыліся ў іх садзе. Фізкультура таксама займае пэўнае месца ў жыцці. На працягу 8 гадоў Людміла наведвае секцыю па валейболе, якую вядзе Станіслаў Струпінскі, радуецца, што ў Дараганаве гэту спартыўную гульню любяць многія: на заняткі прыходзяць людзі самых розных узростаў — ад школьнікаў да пенсіянераў.

Самае галоўнае, лічыць суразмоўца, не сядзець склаўшы рукі, а цікавіцца чымсьці новым, спрабаваць сябе ў розных відах дзейнасці. І не забывацца пра свае карані. Таму часта расказвае дзецям і ўнукам пра продкаў. А паведаць ёсць пра каго. Яе матуля Раіса Дражнюк — заслужаны настаўнік БССР; адзін са сваякоў Аляксандр Дражнюк быў першым намеснікам старшыні Камітэта геадэзіі і картаграфіі СССР; прадзядуля яе ўнучкі Раман Сабаленка — вядомы ў краіне пісьменнік. Іх і іншых родных трэба памятаць і ганарыцца. Людміла Рыгораўна даводзіць гэта да сваіх пяці ўнукаў. А заадно і ўпісвае ў радавод сціплую ўласную старонку.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем