ВЫНІКІ ГОДА НЕ РАДУЮЦЬ. ЗАДАЧА — НАВЯРСТАЦЬ УПУШЧАНАЕ! У райвыканкаме 22.0110, № 5

Галоўнымі пытаннямі, вынесенымі на парадак дня пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 20 студзеня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам першага намесніка старшыні Магілёўскага абл-выканкама Уладзіміра Краўцова, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню Генадзя Навіцкага, намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі краіны Ларысы Лабковіч і дырэктараў Магілёўскіх філіялаў РУП «Белтэлекам” і «Белпошта” Аляксандра Лісава і Алены Котавай, сталі вынікі леташняй работы галін народнай гаспадаркі раёна, выкананне бюджэту за мінулы і задачах па забеспячэнні яго выканання на 2010 год.

Даклады па іх зрабілі першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ларыса Белая. Найбольшая ўвага была на-дзелена менавіта праблем-ным момантам, і гэта цалкам зразумела і апраўдана: трэба зрабіць так, каб усё раней запланаванае ў рэгіёне стала рэальнасцю.

Выкананне мэтавых паказчыкаў прагнозу па абмежаванні імпарту, вы-творчасці спажывецкіх тавараў арганізацыямі, падпарадкаванымі рэспубліканскім органам дзяржкіравання і юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці, уводу жылля за кошт усіх крыніц фінансавання па году ў нас забяспечана. Сальда знешняга гандлю станоўчае: $2 мільёны пры заданні мінус $14,8 млн. У нашай эканоміцы створана 747 рабочых месцаў (заданне — 670), узровень беспрацоўя склаў 0,9% (1,2%). Бюджэт раёна па даходах выкананы на 101,1%, план паступленняў па ўласных даходах — на 102,2%. Звыш плана ў бюджэт паступіла 948,5 млн. руб. уласных даходаў. Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды па стане на 1 студзеня ў раёне няма. Расходы на галіны сацыяльнай сферы склалі 65% аб’ёму бюджэту і г.д.

Разам з тым тэмп росту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці па раёне склаў 74,4% пры прагнозе 107,5%, спажывецкіх тавараў — адпаведна 100,2 і 109%. Не забяспечана выкананне паказчыкаў прагнозу па вытворчасці прадукцыі прамысловасці і спажывецкіх тавараў ААТ «Асіповіцкі завод аўтама-більных агрэгатаў”, заводам жалезабетонных канструкцый, РВУТ «Татарка”, ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат”; паказчыка па вытворчасці прадукцыі прамысловасці — СЗАТ «Шклозавод Ялізава”, СП ААТ «Дах”, СТАА «Белга-Прам”.

За год тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі па ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 105,9 пры прагнозе 110%. 8 сельгаспрадпрыемстваў не забяспечылі выкананне задання, СВК «Калгас «Карытнае” дапусціў памяншэнне да ўзроўню 2008 года. Не выканалі заданне па нарыхтоўцы кармоў у разліку на ўмоўную галаву жывёлы на зімова-стойлавы перыяд у СВК «Калгас імя Чарняхоўскага”, «Лапічы”, «Каўгарскі”.

Удзельная вага запасаў гатовай прадукцыі ў працэнтах да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці прадукцыі па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распараджальным органам, і юрыдычных асобах без ведамаснай падпарадкаванасці склала 82,3 пры заданні 65%.
За студзень-лістапад тэмп росту паказчыка па экспарту тавараў склаў 63,3% (прагноз — 126%); аб’ёму платных паслуг насельніцтву праз усе каналы рэалізацыі — 100,9 (107); рознічнага гандлю за год — 103,4 (117); мэтавы паказчык па энергазберажэнні за 11 месяцаў у супастаўных умовах склаў плюс 3,1% пры заданні мінус 13%; рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг паменшылася з 9,3% за студзень-лістапад 2008 г. да 5,3% летась; ся-рэднямесячная зарплата па раёне за такі ж перыяд 2009 г. склала 843,1 тыс. руб. — 99,3% да задання; пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый АПК па стане на 1.01.2010 г. па абавязковых плацяжах у Фонд сацабароны па аператыўных даных перавысіла 3 млрд. руб. і г.д.

Кіраўнікоў, якія ўздымаліся з тлумачэннямі «дасягненняў” і абаронай шляхоў, вызначаных для вы-праўлення адставання, было нямала: ААТ «АЗАА”, СЗАТ «Шклозавод Ялізава”, РДУВП «Асіповіцкі хлебазавод”, КДУП «Адзіны разліковы цэнтр”, УКСП «Пратасевічы”. I адказы далёка не кожнага з іх былі дакладнымі, да канца выверанымі-пралічанымі і абгрунтаванымі. Ці спрыяе гэта аўтарытэту чалавека, якому даверана кіраваць працоўным калектывам, адказваць за справы і лю-дзей? Пытанне рытарычнае, і ў прынятых рашэннях вы-значаны не толькі канкрэтныя мерапрыемствы для выпраўлення спраў, а і «ўз-нагароды” для вінаватых.

Супастаўляючы паказчыкі дзейнасці асіпаўчан з тым, як спрацавалі іншыя рэгіёны Магілёўшчыны, першы намеснік губернатара справядліва выказаў словы незадаволенасці: па многіх пазіцыях мы «кульгаем” далёка не з-за аб’ектыўных прычын. Без-умоўна, фінансава-эканамічны крызіс у свеце дадаў шмат негатыўных момантаў у справы прамыслоўцаў і другіх, але толькі на яго спісваць свае хібы недаравальна. Патэнцыял Асіповіччыны па-ранейшаму застаецца надзвычай высокім, і справа гонару зрабіць усё, каб выправіць адставанне, справіцца з планамі ва ўсіх галінах і накірунках дзейнасці.

На календары — Год якасці, які завяршае рэалі-зацыю 5-гадовых праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і раёна, і вобласці, і краіны. I ад таго, як мы цяпер спрацуем, будзе залежыць дасягненне мэтаў, вызначаных на трэцім Усебеларускім народным сходзе, ступень паляпшэння якасці жыцця насельніцтва, кожнага з нас.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем