Осиповичский РОВД в очередной раз признан лучшим подразделением в области по итогам года

Осиповичский РОВД в очередной раз признан лучшим подразделением в области по итогам года

Правапарадак

Пяцігодка першынства

У мінулую пятніцу ў Музеі гісторыі горада Магілёва адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў і кіраўнікоў падраздзяленняў, якія дасягнулі ў 2020 годзе высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці.

Адкрываючы мерапрыемства, якое праводзіцца ўжо ў сёмы раз, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка адзначыў, што органы ўнутраных спраў вырашаюць усе задачы, якія стаяць перад імі, дэманструючы адданасць справе і прафесіяналізм. Валерый Анатольевіч уручыў шэрагу супрацоўнікаў Ганаровыя граматы Магілёўскага аблвыканкама; гэтай высокай узнагароды ўдастоены і намеснік начальніка — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Асіповіцкага райаддзела міліцыі Дзмітрый Юркавец.

Начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня падзякаваў прысутным за вернасць службоваму абавязку і нязменную стойкасць перад цяжкасцямі ў самых розных сітуацыях. Ігар Уладзіміравіч таксама правёў цырымонію ўзнагароджання асабліва вызначыўшыхся падраздзяленняў.

Лепшым па выніках аператыўна-службовай дзейнасці органам унутраных спраў вобласці ў 2020 годзе ў сваёй катэгорыі названы Асіповіцкі РАУС. Яго кіраўнік палкоўнік міліцыі Віктар Архіпенка атрымаў сертыфікат на службовы аўтамабіль Geely Emgrand.

— Пяць гадоў запар райаддзел становіцца першым у вобласці. А 2020-ты быў для нас годам надзвычай напружанай службы: эпідэміялагічная сітуацыя ўносіла карэктывы ва ўсе сферы жыцця, — адзначыў Віктар Леанідавіч. — Таму асабліва ганаруся цяперашняй узнагародай: асіповіцкая міліцыя змагла і ў гэты няпросты час даказаць, што ў любых умовах здольная выконваць пастаўленыя задачы, а вернасць абавязку і міліцэйскім традыцыям, цеснае ўзаемадзеянне з органамі ўлады дазволілі нам забяспечыць грамадскую бяспеку і стабільнасць у раёне.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем