Жительница Осиповичского района рассказывает почему выбрала жизнь в «родовом гнезде»

Жительница Осиповичского района рассказывает почему выбрала жизнь в «родовом гнезде»

Год народнага адзінства

Зямля прыцягвае і выратоўвае —

да такой высновы прыйшла жыхарка Радуціч Наталля Гоціна, спазнаўшы жыццё ў розных яго адценнях

Месца жыхарства Наталля выбрала свядома. Тут калісьці нарадзілася і вырасла. А потым паехала ў горад. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнікам беларускай і рускай мовы і літаратуры, а затым чвэрць стагоддзя была дырэктарам і завучам школы. Стварыла сям’ю, выгадавала ўласных дзяцей. І, здавалася б, вясковае жыццё засталося далёка ў мінулым, а наперадзе чакаюць будні тыповай гарадской інтэлігенткі з магчымасцю разнастайнага баўлення вольнага часу. Але Наталля Уладзіміраўна выбрала вёску, сувязь з якой не парывала на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў і кожныя выхадныя ездзіла ў бацькоўскую хату. Нават калі ў 37-гадовым узросце засталася без матулі, а пазней і без таты, прадаваць хату не захацела, бо была яна аддушынай, месцам адпачынку і “перазагрузкі”.

А потым і зусім перабралася ў радавое гняздо. З задавальненнем апрацоўвае зямлю, вырошчвае розную агародніну. Падтрымлівае пабудовы ў ідэальным парадку. Сапраўдная гаспадыня! А калі аўдавела, зямля дапамагала і пераадольваць дэпрэсію.

Але не толькі аб уласнай сядзібе дбае Наталля Уладзіміраўна, неабыякавая яна да лёсу населенага пункта і яго жыхароў. Насупраць дома нашай гераіні з цягам часу ўтварылася пустка: калісьці там згарэла хата. І Гоціна прапанавала суседцы Людміле Картун ператварыць яе ў дзіцячую пляцоўку. Падключылі да справы суседчыных сыноў, якія скасілі траву, расчысцілі тэрыторыю. Наталля з дачкой навазілі на тачцы пяску. Яшчэ адзін аднавясковец са старых аўтамабільных шын зрабіў кветнікі. З цягам часу тут з’явілася лавачка. Зараз мараць пра арэлі.

Жыхары Радуціч наогул з любоўю і пашанай ставяцца да свайго населенага пункта. Ініцыятыва па яго добраўпарадкаванні ідзе і ад Наталлі Мельнік, Анастасіі Лідцавай. Людзі не чакаюць, каб прыехалі прадстаўнікі мясцовай улады і навялі парадак, — самі збіраюцца грамадой і арганізоўваюць суботнікі. Высякаюць хмызняк, ачышчаюць бераг ракі. Высадзілі ліпавую алею.

На вясковых могілках ёсць пахаванні некалькіх салдат, што абаранялі краіну ў час Вялікай Айчыннай вайны. Мясцовыя жыхары не пакідаюць месцы апошняга прытулку воінаў без увагі: даглядаюць, фарбуюць агароджу. Размяшчаюць лістоўкі-напаміны для нядбайных наведвальнікаў, каб прыбіралі за сабой смецце і адвозілі ва ўстаноўленыя месцы.

Акрамя добраўпарадкавання паселішча, ёсць і яшчэ адно, што збліжае жыхароў. Гэта карыснае правядзенне вольнага часу. Разам арганізоўваюць святы. Нават стварылі сваю вакальную групу “Весялухі”, якая выступала ў Дараганаўскай бальніцы, вёсках Птушычы, Лука, Вялікі Бор, Пратасевічы і іншых. У Каляды ходзяць гуртам з песнямі, вітаючы землякоў.

Наталля Уладзіміраўна вядзе здаровы лад жыцця, многа рухаецца. З Таццянай Пыка, Раісай Васільевай і іншымі прыяцелькамі штодзённа ажыццяўляе пешыя прагулкі на адлегласць 4-6 км ад вёскі, у час якіх можна падзяліцца навінамі, абмеркаваць цікавы фільм або намеціць планы развіцця свайго населенага пункта.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем