Калі вада мае асаблівую сілу

Калі вада мае асаблівую сілу
Трашчыць мароз. Шалее вецер –
Бярэцца зімачка ўсур’ёз.
А сонейка яскрава свеціць.
Не напужае нас мароз.
Надзенем боты, рукавіцы
Ды ў Божы Храм пад срэбны звон.
Святой — свянцонае вадзіцы,
Вадохрышчанскай набяром…
Лёля Багдановіч.
Згодна з беларускім Праваслаўным календаром, 19 студзеня – апошні дзень Каляд, які называецца Богаяўленнем і Хрышчэннем Гасподнім.
Назва перадае дакладную сутнасць самога свята. Калі Ісусу Хрысту споўнілася 30 гадоў, ён прыйшоў да Іаана Прадцечы, які хрысціў народ у рацэ Іардан, і таксама папрасіў хрышчэння.
Сёння каля храмаў Асіповіччыны збіраюцца чэргі праваслаўных вернікаў, каб набраць асвечанай вады, якая лічыцца гаючай. А яшчэ на Асіповіцкім вадасховішчы адбыліся вадасвятны малебен і абрад акунання ў іардань.









Купель лясгаса побліз вёскі Смык


