В осиповичском музее проходит выставка «Новый год в СССР»

В осиповичском музее проходит выставка «Новый год в СССР»

Культура

“Новы год у СССР” — так называецца выстава, якая праходзіць зараз у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Для наведвальнікаў, якія нарадзіліся на мяжы тысячагоддзяў або ўжо ў ХХI стагоддзі, гэта пазнавальна, а тых, хто нарадзіўся і пажыў пры развітым сацыялізме, успаміны адносяць у пару дзяцінства або маладосці, калі інтэр’ер дамоў быў немудрагелістым, рэчы — простымі, але якаснымі і надзейнымі, а адносіны між людзьмі — шчырымі і адкрытымі.

…Пад упрыгожанай тагачаснымі цацкамі ёлкай утульна размясціліся пластмасавыя Дзед Мароз і Снягурка. Крэслы, накрыты  плюшавым абрусам стол, бабінны магнітафон, транзістар, паліца з кнігамі падпісных выданняў, на сцяне — дыван з тыграмі, чаканкі, на вокнах — вышытыя гладдзю фіранкі. Фарфоравы і шкляны посуд. Калекцыя навагодніх паштовак, якіх кожны падпісваў не адзін дзясятак, а потым бег да паштовай скрыні, каб дастаць пачку  атрыманых у адказ. Этыкеткі шакаладак і цукерак, смак якіх цяпер можна толькі ўспомніць…

Гэта экспазіцыя прадметаў савецкіх часоў далёка не поўная. Яна змяшчае толькі частку таго, што ёсць у запасніках. Работнікі музея плануюць у далейшым адвесці адну з зал пад экспанаты дадзенай тэматыкі.Я

Для наведвальнікаў, якія нарадзіліся на мяжы тысячагоддзяў або ўжо ў ХХI стагоддзі, гэта пазнавальна, а тых, хто нарадзіўся і пажыў пры развітым сацыялізме, успаміны адносяць у пару дзяцінства або маладосці, калі інтэр’ер дамоў быў немудрагелістым, рэчы — простымі, але якаснымі і надзейнымі, а адносіны між людзьмі — шчырымі і адкрытымі.

…Пад упрыгожанай тагачаснымі цацкамі ёлкай утульна размясціліся пластмасавыя Дзед Мароз і Снягурка. Крэслы, накрыты  плюшавым абрусам стол, бабінны магнітафон, транзістар, паліца з кнігамі падпісных выданняў, на сцяне — дыван з тыграмі, чаканкі, на вокнах — вышытыя гладдзю фіранкі. Фарфоравы і шкляны посуд. Калекцыя навагодніх паштовак, якіх кожны падпісваў не адзін дзясятак, а потым бег да паштовай скрыні, каб дастаць пачку  атрыманых у адказ. Этыкеткі шакаладак і цукерак, смак якіх цяпер можна толькі ўспомніць…

Гэта экспазіцыя прадметаў савецкіх часоў далёка не поўная. Яна змяшчае толькі частку таго, што ёсць у запасніках. Работнікі музея плануюць у далейшым адвесці адну з зал пад экспанаты дадзенай тэматыкі.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем