Надзея на асіповіцкі "Каммаш"

Па інфармацыі в.а. дырэктара РУП «Жылкамунтэхніка» Iгара Ацэбрыка, прадпрыемства, нягледзячы на
складанасць эканамічнага становішча, усё ж мае дастаткова цікавыя перспектывы далейшага існавання. Распрацаваны план фінансавай санацыі, які разлічаны на 18 месяцаў. Яго рэалізацыя дазволіць цалкам разлічыцца з крэдыторамі і, калі можна так сказаць, дасць шанц пачаць работу з «чыстага ліста”.

Адным з асноўных выканаўцаў санацыйнага плана лічыцца асіповіцкае ўпраўленне «Доследна-эксперыментальная вытворчасць «Каммаш«, чый вытворчы патэнцыял і наяўнасць запасу актуальных напрацовак — асабліва ў
плане выпуску машын—смеццявозаў — плануецца задзейнічаць па—максімуму. Сёння кіраўніцтва галаўнога прадпрыемства актыўна ўдзельнічае ў тэндарах на пастаўкі камунальнага абсталявання, якія плануецца перадаваць «Каммашу«.

Паралельна перад упраўленнем стаіць яшчэ адна даволі спецыфічная задача: спрыяць павышэнню іміджу «Жылкамунтэхнікі» сярод патэнцыяльных партнёраў.

Як вядома, асіповіцкія машынабудаўнікі ў любых, нават самых складаных абставінах—сітуацыях заўсёды выконвалі заказы своечасова і з належным узроўнем якасці. На сёння «Каммаш» мае заказ на тры смеццявозы, а
да канца першага квартала іх колькасць павінна ўзрасці да 10.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем