Навстречу Всебелорусскому народному собранию

Навстречу Всебелорусскому народному собранию

Насустрач падзеі

Святлана Мамсікава: “Хвалюе мяне вось што”

Па інфармацыі незалежнага сайта chinovniki.info, дзе маніторыцца “народны” рэйтынг беларускіх службовых асоб і дэпутацкага корпусу розных узроўняў, дзейнасць дырэктара ДУА “Гімназія г. Асіповічы” і дэпутата райсавета дэпутатаў 28 склікання Святланы Мамсікавай ацэньваецца дастаткова высока: 3,88 бала з 5 магчымых.

Інтэрнэт-платформы для галасавання — не самая рэле-вантная крыніца, аднак некаторыя высновы з іх можна рабіць даволі дакладна. Калі адказную асобу ацэньваюць “знізу”, гэта як мінімум азначае, што яна займаецца важнай справай і мае наконт яе ўласны пункт погляду.

Таму ў сваіх разважаннях аб удзеле ў VI Усебеларускім народным сходзе Святлана Юр’еўна засяродзілася на тэме, найбольш блізкай ёй: адукацыя і выхаванне ў кантэксце зробленага за мінулую пяцігодку і найбольш вострыя пытанні, якія трэба вырашаць у бліжэйшы час.

— Пачну з сітуацыі з навучаннем дзяцей на белару-скай і рускай мовах. Наша гімназія — адзіная ў Магілёўскай вобласці, дзе выкладанне вядзецца на матчынай мове. Беларусь — двухмоўная краіна, аднак для захавання жыццяздольнасці беларускай мовы патрабуецца акрэсленая стратэгія з боку дзяржавы і сацыяльны заказ з боку грамадства. Трэба заўважыць, што разуменне праблемы існуе, жаданне яе вырашаць ёсць, таму гляджу ў будучыню з надзеяй.

Напрыклад, на Асіповіччыне пашырана колькасць беларускамоўных груп у дзіцячых садках. Сама ж гімназія высока трымае адукацыйную планку і робіць акцэнт на вядомай педагагічнай ісціне — “толькі асоба выхоўвае асобу”. Значная колькасць бацькоў вядзе дзяцей у гімназію не толькі як навучальную ўстанову, але і да канкрэтных настаўнікаў. Трэба адзначыць, што дастаткова шмат і тых, хто лічыць беларускамоўную адукацыю неад’емнай часткай выхавання ў дзяцей пачуцця нацыянальнай самасвядомасці. Таму штогод збіраецца нямала жадаючых навучацца на роднай мове. Як вынік — высокая колькасць медаліс-таў і стабільна вялікая доля выпускнікоў беларускамоўнай гімназіі, якія паступаюць у ВНУ, у тым ліку і на педагагічныя спецыяльнасці.

Аднак школьная адукацыя існуе не ізалявана, яна павінна грунтавацца на дзяржаўнай ідэалогіі. Апошнія палітычныя падзеі паказалі, што ў сферы адукацыі патрабуецца сур’ёзная і карпатлівая работа над памылкамі. Спадзяюся, што Усебеларускі народны сход акрэсліць шляхі далейшага руху ва ўзгаданым кірунку.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость