Асіповіччына: на кантролі — будаўніцтва ферм

Ва ўсіх гаспадарках, якія былі забяспечаны крэдытнымі сродкамі на рэканструкцыю малочнатаварных ферм, зараз у асноўным работы вядуцца на даільна—малочных блоках. Так, на МТФ у Лучыцах СВК «Калгас «Авангард” ужо ставяцца ўнутраныя перагародкі для асобных памяшканняў, якіх, дарэчы, на базе блока будзе больш за 2 дзясяткі. Гэта кабінеты ветурача, заатэхніка, загадчыка фермы, участкі прафілактыкі і лячэння жывёлы, ветапрацоўкі, асемянення, ветэрынарная аптэка, шэраг бытавых пакояў і
непасрэдна зала, дзе будзе ўсталявана сучаснае абсталяванне для даення кароў.

Завершаны дах даільна—малочнага блока і ў СВК «Калгас «Каўгарскі”, цяпер манціруюцца сэндвіч-панэлі на
тарцы, распачынаюцца работы па
ўстаноўцы перагародак. Да мантажу сэндвіч—панэляў у бліжэйшы час пры—ступяць і на новабудоўлі ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ў
Забалацці. Даільна—малочным блокам заняты будаўнікі і ў «Новым
шляху”.

Якраз узгаданыя сельгасаб’екты на бягучым тыдні і наведаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Кіраўнік раёна зрабіў асобныя заўвагі, а ў агульным ходам работ застаўся
задаволены
:
адчуваецца зладжаная дзейнасць.

Як паведамілі ў Асіповіцкім УКВП «Капітальнае будаўніцтва”, актыўна завозяцца матэрыялы для мантажу даільна—малочнага блока і ў калгасах «Чырвоны ўдарнік” і «Бярэзіна”. Сельгаспрадпрыемствы імкнуцца даставіць на будпляцоўкі матэрыялы, за якія ўжо ўнесены сродкі, забяспечваючы сабе фронт работ на надыходзячы вясновы перыяд.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем