В Осиповичском районе празднуют Коляды

В Осиповичском районе празднуют Коляды

Святы вечар добрым людзям!

У калядныя дні нярэдка можна ўбачыць гурты калядоўшчыкаў, якія ходзяць па дамах і вітаюць гаспадароў абрадавымі песнямі ды найлепшымі пажаданнямі. У нашых мясцінах прынята рабіць такія візіты пад стары Новы год.

Сёлета з-за складанай эпід-сітуацыі не ўсе рашыліся ад-правіцца па звыклым святочным маршруце. А вось на вуліцах Каўгароў 13 студзеня можна было ўбачыць Казу, Механошу, Цыганку і іншых персанажаў каляднай працэсіі і пачуць вясёлыя напевы. Удзельнікаў народнага ансамбля народнай песні “Вяселле”, якія пераўвасобіліся на нейкі час у калядоўшчыкаў, гасцінна сустракалі жыхары аграгарадка, ахвотна падпявалі ім, прыветліва ўсміхаліся дасціпным жартам.

Першымі наведалі мнага-дзетную сям’ю Крэпскіх. Шчыра віталі гасцей хатняя гаспадыня Святлана і работнік ляс-ніцтва Генадзь, а таксама чацвёра іх меншых дзяцей. Рабяты добра знаёмы з народнымі традыцыямі, не па чутках ведаюць і пра Каляды, бо раней самі прымалі ў іх удзел, а зараз сталі прымаючым бокам.

Адзін за адным самадзейныя артысты наведвалі па-дворкі землякоў, нагадваючы, што Каляды — гэта не проста вясёлае свята, а праява вялікай радасці нараджэння Хрыста, адна з найважнейшых падзей для хрысціян, а калядаванне — шматвекавая традыцыя, якую трэба захоўваць для будучых пакаленняў.

Кіраўнік ансамбля “Вяселле” Анатоль Цімашэнка расказаў, што сцэнарый свята яны складалі паступова, базіруючыся на фальклорным матэрыяле, а таксама ўспамінах вясковых старажылаў, што дазволіла захаваць мясцовы каларыт.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 13 октября для всех знаков зодиака

13 октября 2025
Читать новость
Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем