В Беларуси пройдет акция “Птицы у кормушки”

Экалогія
З клопатам пра птушак
Акцыя “Птушкі ля кармушкі” пройдзе ў нашай краіне 16-17 студзеня
Яна заклікана нагадаць пра тое, як важна падкормліваць птушак у холад, а заадно і адсачыць змяненні ў папуляцыях вераб’іных і своечасова на іх адрэагаваць. Такія падлікі праводзяцца ў многіх краінах.
Для ўдзелу ў акцыі неабходна 16 або 17 студзеня палічыць віды і колькасць птушак на сваёй кармушцы на працягу гадзіны і прыслаць вынікі ў грамадскую арганізацыю “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Сярод удзельнікаў АПБ разыграе 10 значкоў з птушкамі. Шанц выйграць сувеніры ёсць і ў тых, хто размесціць свае фотаздымкі і відэа ў сацсетках з хэштэгам #птушкі-лякармушкі або загрузіць іх у спецыяльны альбом “ВКонтакте”.