Осиповичские выпускники делятся своим опытом подготовки к ЦТ

Осиповичские выпускники делятся своим опытом подготовки к ЦТ

Апытанне

Лаві момант, абітурыент!

(Працяг. Пачатак тэмы ў № 85 ад 30.10.2020 г.)

Выпускнікі гарадскіх і сельскіх школ раёна падзяліліся сваім вопытам падрыхтоўкі

да цэнтралізаванага тэсціравання

Барыс Барысаў (Каменічы).

Беларускую мову здаў на 74 балы, хімію — 81 бал і біялогію —87 балаў:

— Да ЦТ пачаў рыхтавацца толькі ў 11 класе. Па біялогіі і хіміі дапамагалі рэпетытары. А вось беларускай мовай займаўся ў асноўным самастойна. Паступіў на стаматалагічны факультэт БДМУ. Лічу, што для добрых вынікаў ЦТ трэба набрацца цярпення, сілы волі, а таксама верыць у сябе. Тэсціраванне — гэта ўвесь курс школьнай праграмы і нават крыху больш. Калі рыхтавацца за год, трэба засвоіць велізарны аб’ём інфармацыі. Неабходна правільна размяркоўваць свой час: школа, падрыхтоўка да ЦТ і адпачынак. Рэпетыцыйнае тэсціраванне і дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне дапамагаюць праверыць веды. Менавіта на РТ разумееш, як будзеш дзейнічаць на ЦТ: як размеркаваць час і ў якой чарговасці выконваць заданні.

Хачу сказаць, што год праляцеў незаўважна. Было досыць няпроста і хвалююча, але дзякуючы намаганням, якія я прыклаў да падрыхтоўкі, ужо часткова быў гатовы да ўсёй складанасці навучання ў ВНУ.

Павел Татур (СШ № 3).

Рускую мову здаў на 100 балаў. Па англійскай набраў 98, па матэматыцы — 87:

— Максімальнага выніку па рускай мове дапамагла дасягнуць перамога ў рэспубліканскай алімпіядзе. Да матэматыкі і англійскай рыхтаваўся з дапамогай рэпетытараў. На мой погляд, неабходна мець тры складнікі для паспяховай здачы ЦТ: па-першае, дакладнае вызначэнне тых вучэбных прадметаў, якія будзеш здаваць, гэта значыць, не трэба “распыляцца”; па-другое, здольнасць самааддана працаваць на шляху да высокага выніку; па-трэцяе, асабістыя амбіцыі — у добрым сэнсе, — якія набліжаюць цябе да мэты і дапамагаюць дасягнуць поспехаў.

Раман Жарносенка (гімназія).

ЦТ здаваў у 2019 годзе. Зараз студэнт 2 курса стаматалагічнага факультэта БДМУ:

— Рыхтавацца да ЦТ пачаў у сярэдзіне 10-га класа. Менавіта тады звярнуўся за дапамогай да рэпетытара па хіміі. А ўжо з 11 класа займаўся з рэпетытарамі па рускай мове і біялогіі. У гэты перыяд стараўся выкарыстоўваць усе магчымасці, каб падняць узровень ведаў, таму дадаткова наведваў курсы па профільных прадметах на базе гімназіі. З канца 10 класа рэгулярна спрабаваў свае сілы на РТ, а таксама рашаў заданні ДРТ.

Каб паспяхова здаць ЦТ, трэба, у першую чаргу, набіць руку. Таму ў адпаведнасці з планам, які прапануе вам настаўнік або рэпетытар, неабходна самастойна вырашаць заданні ЦТ розных гадоў, каб ахапіць увесь спектр ведаў. Асаблівае месца ў падрыхтоўцы варта надаць ЦТ самых першых гадоў, бо яны былі самыя складаныя.

Заплануйце этапы падрыхтоўкі, каб усё паспець. Перад тэсціраваннем трэба паўтарыць увесь матэрыял, таму таксама раю старанна распланаваць і гэты перыяд. Вельмі важна непасрэдна на ЦТ добра размеркаваць час, каб не рабіць апошнія заданні спяшаючыся. Дзейнічаў па такім прынцыпе: калі па некаторых прычынах не быў упэўнены ў адказе, то адзначаў заданне і ішоў далей, каб зрабіць тое, што ведаю, а затым вяртаўся да праблемных пытанняў.

Псіхалагічна падрыхтавацца цяжэй за ўсё. Хваляванне — галоўны вораг абітурыента. Таму галоўнае памятаць, што ЦТ — гэта, па сутнасці, простая самастойная праца, а таксама верыць ва ўласныя сілы. Каб супакоіць нервы, заплюшчыце вочы і пажадайце сабе поспеху, падумайце пра што-небудзь прыемнае. А пасля тэсціравання можна папесціць сябе, каб зняць стрэс, напрыклад, з’есці любімую страву ці заняцца чым-небудзь цікавым.

Кацярына Астравух,

вучаніца 11 класа ДУА “Ліпенскі ВПК д/с-СШ”.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем