У рабочым рэжыме
СЗАТ “Шклозавод Ялізава” са студзеня ўжо выпусціў 374,9 млн.
штук шклатары ў паўлітровым вымярэнні слоікаў і 22,9 млн. бутэлек. Аб’ём вытворчасці
склаў 280,5 млрд. рублёў. За аналагічны перыяд мінулага года статыстыка выглядала
адпаведна так: 281,8; 115,4; і 197,4. Планавы рамонт печы скончаны, яна зноў эксплуатуецца,
цяпер завод будзе наганяць леташнія паказчыкі па вытворчасці бутэлек. Тым больш,
што наша шкло не залежваецца на складах, а хутка адпраўляецца да спажыўца. Каля
паловы заводскай прадукцыі рэалізуецца ў Беларусі, астатняя ідзе на экспарт, у асноўным
— у Расію, Аўстрыю і Польшчу.