В Осиповичи пришла зима

В Осиповичи пришла зима

Надзённае

Прырода дачакалася зімы

Надвор’е апошніх гадоў усё менш радуе сапраўднымі зімамі, таму звыклыя да снегу беларусы з задавальненнем любуюцца зараз цудоўнымі выявамі за акном.

А вось хто не падзяляе такога ўзнёсла-рамантычнага настрою, дык гэта работнікі дарожных і камунальных арганізацый, якія па доўгу службы павінны ствараць камфортныя ўмовы для перамяшчэння транспарту і пешаходаў. Напрыклад, машыніст аўтагрэйдара ДРБУ-199 Аляксандр Шалгун, які пятыя суткі працуе ў аўральным рэжыме. Адпачне 3-4 гадзіны — і зноў у рэйс.

У час снегападаў на дарогі выходзіць уся тэхніка прадпрыемства і працуе без аглядкі на гадзіннік. Таму калі дзесьці камунікацыі недастаткова расчышчаны, значыць, спецтэхніка яшчэ туды не паспела даехаць, але абавязкова прыйдзе на дапамогу лю-дзям. Ну а сапраўдны гаспадар і ўвогуле чакаць не будзе: чаму б самому крыху не папрацаваць з рыдлёўкай? Камфорт жа залежыць і ад кожнага з нас.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем